Гродзенскі турыстычны клуб «Дзед Барадзед» з 20 па 22 студзеня адпраўляецца ў традыцыйны зімовы паход. Месца ў гэтым годзе новае — Налібоцкая пушча. Сёлетні паход будзе адрознівацца ад папярэдніх тым, што разам з вопытнымі турыстамі адправяцца ў экспедыцыю і зусім новыя людзі, для якіх зімовы паход стане сапраўдным выпрабаваннем.
Сябар клуба Кірыл Мішын распавёў Hrodna.life, што група пройдзе пешшу доўгі шлях, выкарыстоўваючы трэкiнгавые палкі.
— Зімовы паход для нашага турклуба з’яўляецца традыцыйным, але ў гэтым годзе мы адкрылі свае дзверы практычна для любога жадаючага. Папярэдне, калі нічога не здарыцца, нас будзе 14 чалавек. Для вопытных турыстаў гэты паход стане своеасаблівай трэніроўкай і адпрацоўкай турысцкіх навыкаў у зімовых умовах. Для іншых гэта новыя ўражанні, магчымасць праверыць свае спартыўныя навыкі або выйсці з зоны камфорту. Хаця, як кажа наш кіраўнік Павел Сурмач, у лесе, гарах, на вадзе, можа быць гэтак жа камфортна, як і дома.
— Мы iдзем у Налібоцкую пушчу, своеасаблівую тайгу Беларусі - гэта складаная тэрыторыя, дзе мноства забалочаных участкаў, рэк і каналаў. Ідзём з двума начлегамi з пятніцы па нядзелю. Мэта — далучыць да спартыўнага турызму новых людзей, прапагандаваць здаровага ладу жыцця і проста добра правесці час. Нішто так не аб’ядноўвае як адно вогнішча і ежа з агульнага кацялка.
Чаму Налібоцкая пушча? Бо ў часы Другой сусветнай яна дала сховішча каля 20 000 чалавек — савецкiм партызанам, яўрэйскім атрадам, Арміі Краёвай — усе знаходзілі там сховішча. Падчас паходу ў нас будзе гістарычны матэрыял, які будзем распавядаць зацікаўленым.
— Першы паход турклуба ў тым выглядзе, у якім ён ёсць цяпер, адбыўся позняй восенню 2014 года. А гэты паход у пушчу будзе трэцім зімовым паходам. Але вопыт паходаў быў ва ўсіх і да 2014 года. Што тычыцца моцных маразоў, то яны страшныя ўсім, але ў Беларусі такія маразы рэдкасць, а тэмпература −8…−10 для руху вельмі нават прымальная.
— Правілы вельмі простыя — спачатку падумай, потым зрабі. Таму падрыхтоўка паходу займае, часам, больш за сам паход. Пачынаецца ўсё з планавання — праца з картай, пракладваюцца асноўны і некалькі альтэрнатыўных маршрутаў на выпадак надзвычайных здарэнняў. Таксама складаецца меню — бо тое, што вы ў паходзе, яшчэ не значыць, што ежа будзе аднастайнай. Напрыклад, у гэтым паходзе ў нас будзе аленіна тушаная з гароднінай і грыбамі, глінтвейн і іншыя смачнасці. Таксама варта адзначыць працу з рыштункам, тут праблем больш, чым з паходам у іншы сезон.
— Ведаю людзей, якія не ўкладаюць шмат грошай у вопратку і паспяхова праходзяць паходы рознай складанасці. Але адно трэба сказаць напэўна — у сваім рыштунку ты павінен быць упэўнены. Адзенне і яго якасць вельмі важна для паходу зімой. Першы камплект — для хады. Падчас руху наша цела разаграваецца, выдзяляецца пот, таму важна, каб адзенне магло адводзіць вільгаць ад цела.
Як толькі прыходзіш на стаянку, то неабходна ўцяпляцца. Гэта і ёсць другі камплект адзення — больш цёплы, бо на стаянцы руху будзе менш. Хто ў паходзе скардзяцца на холад, на мой погляд, ходзяць у нейкія няправільныя паходы, бо нават на стаянцы працы шмат. Напрыклад, насекчы лапнік пад намёты, расчышчаць снег, вешаць тэнт, ставіць намёты, нарыхтоўваць дровы, ставіць экраны. Працы шмат і холадна дакладна не будзе, а потым будзе саграваць вогнішча. Важна не даваць вогнішчу згасаць і тады яно замерзнуць не дасць.
А вось уначы, у намёце, сапраўды можа быць халаднавата. Тут усё залежыць ад спальніка, адзення і наяўнасці дадатковага рыштунку — выратавальнай коўдры, коўдраў звычайных і іншых уцяпляльнікаў.
Ногі павінны быць заўсёды ў цяпле, таму чым цяплей шкарпэтка, тым лепш. Ногі ў спальніку можна засунуць у заплечнік, калі ўжо ноччу ўдарылі вялікія маразы. Каб не замярзаў твар, можна выкарыстоўваць балаклаву. Зімовы паход, гэта досыць цікавае мерапрыемства, і каб зразумець што гэта такое, у яго трэба схадзіць. Многія пасля такіх паходаў, праз некалькі дзён пасля, казалі, што зімовы паход быў адной з самых яркіх падзей у жыцці, але ўзімку ісці яны больш не хочуць. Сярод нас, напрыклад, ёсць маржы. І гэта не купанне на Хрышчэнне з цёплымі ваеннымі намётамі і салдацкай гарбатай, гэта і ёсць самае сапраўднае гартаванне, да якога трэба быць гатовым.
Здымкi ніжэй — з мiналага паходу. Тады клуб хадзiў па ландшафтным заказніку «Азёры».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…