Як павіншаваць маму і не пасварыцца. 5 лайфхакаў да Дня маці

Зразумела, як павіншаваць маму, калі табе 4 гады — разам з выхавальніцай у дзіцячым садзе ты робіш каравы падарунак з лісця і пластыліну і вучыш вершык пра тое, якая мама прыгожая.
А як павіншаваць маму, калі табе ўжо трыццаць? Купіць падарунак не складана. Складана не сапсаваць свята сваркай з-за дробязі. Напэўна, і ў вас так бывае, што пачынаеш бяскрыўдную размову з бацькамі, а потым з раздражненнем заўважаеш, што вы ізноў пасварыліся?

Час мяняе нас месцамі

Нягледзячы на ​​тое, што мы вельмі любім сваіх бацькоў і моцна сумуем за імі, у асабістай камунікацыі з імі бывае вельмі лёгка выйсці з сябе. Складана зразумець, чаму так адбываецца. Магчыма, раздражненне пры стасунках з бацькамі - гэта злосць на тое, што яны мяняюцца. Гэта называецца — натуральнае старэнне. Мы бачым, што час «псуе» бацькоў і спрабуем іх «адрамантаваць» і «аднавіць».
Не варта.

Час мяняе нас з бацькамі месцамі. Яны ўсё больш маюць патрэбу ў нашай апецы і дапамозе. Цяпер мы вучым іх карыстацца гаджэтамі і тлумачым значэнне незразумелых слоў. Такая змена не кожнаму спадабаецца — складана паверыць, што твае бацькі больш не супергероі. Нам страшна быць дзецьмі старэючых бацькоў, а бацькам страшна старэць. У выніку — знаёмае да болю няўменне прымаць сябе і іншых людзей у рамках адной сям'і.

Ці можам мы змяніць тое, што нашы бацькі старэюць? Не. Змяніць сваё стаўленне да гэтага факту прасцей. І карысці ад таго будзе больш.

Пяць лайфхакаў, якія можна паспрабаваць ужо сёння

1 — прымайце іх
Прыйшоў час для безумоўнай любові. Бацькі будуць змяняцца і слабець. Яны самі пакутуюць ад змяншэння сваіх сіл і магчымасцяў. Зараз самы час паказаць, што яны нам патрэны любымі. І што могуць разлічваць на нашу падтрымку.

2 — пакіньце спробы іх змяніць
Вельмі часта нам хочацца змяніць бацькоў, хочацца зноў вярнуць ім суперсілу. Але зірніце на гэта рэалістычна — калі за доўгае жыццё бацькі не змяніліся, то чаму павінны змяніцца цяпер?

3 — прымайце іх памылкі
Складана паверыць, што твой самы разумны тата трапіўся на выкрут махляроў, а мама купіла на рынку непатрэбныя рэчы, таму што не змагла адмовіць прадаўцу. Ці трэба праз тое сварыцца? Лепш стаць для іхтым месцам сілы, дзе яны знойдуць падтрымку і дапамогу

4 — вазьміце адказнасць за стасункі на сябе і праявіце ініцыятыву
Цяпер штурвал у вас і вы кіруеце. Прыязджайце ў госці, тэлефануйце, цікаўцеся іх жыццём і стварайце падставы для з’яўлення ў бацькоў новых уражанняў. Узгадайце, яны ж у дзяцінстве вадзілі вас у заапарк і тэатр. Зараз ваша чаргу паклапаціцца аб эмоцыях вашых бацькоў.

5 -памятаеце аб прычынах пасіўнай агрэсіі
Агрэсія бацькоў часцей за ўсё накіраваны не на вас, гэта праява незадаволенасці сабой. Калі трымаеш у галаве гэта, значна прасцей не рэагаваць на бурчанне або незадаволенасць. А часам дрэнны настрой і рэзкія словы — гэта нявыказаная просьба аб дапамозе.


Дзень Маці - добрая нагода праверыць лайфхакі ў дзеянні. Паспрабуйце проста сёння прыняць маму і тату такімі, якія яны ёсць. Ну і патэлефанаваць, вядома. А яшчэ лепш — прыехаць у госці.

Мама, мне трыццаць гадоў, але ты заўсёды мая любімая і патрэбна мне.
Са святам!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025