Нашумелая гісторыя са зборам сродкаў на лячэнне маленькай гродзенкі Маргарыты Асманавай не сканчаецца. Публікуем ліст, які прыйшоў у рэдакцыю Hrodna.life, цалкам і без якіх-небудзь зменаў.
Я, Місюкевіч Антаніна Уладзіміраўна, у мінулым дырэктар Гродзенскага дабрачыннага таварыства, вымушана даць каментар пра збор сродкаў на лячэнне Маргарыты Асманавай. Пра тое, што па зборы шмат пытанняў, асабіста мне стала вядома ў канцы кастрычніка 2018 года. Праз важкія абставіны па зборы Асманавых, якія выкрыліся ў канцы кастрычніка мінулага года, я была вымушаная коштам уласнай пасады напісаць заяву на звальненне. На працягу некалькіх месяцаў я свядома адмаўлялася ад якіх-небудзь каментароў па сітуацыі, якая склалася, для СМІ, у сувязі з тым, што баялася нанесці шкоду дзецям сям'і Асманавых. Але каментар, які даў Мікалай Асманаў у мой адрас, прымусіў мяне адказаць, бо на коне мая рэпутацыя як прафесіянала і кіраўніка ў галіне дабрачыннасці і не толькі, а таксама закрануты мой гонар і годнасць, як навукоўца, так і выкладчыка аднаго з універсітэтаў Рэспублікі Беларусь .
Сям’я Асманавых звярнулася ў Гродзенскае дабрачыннае таварыства (далей ГДТ) у чэрвені 2018 года з просьбай аказання Таварыствам дапамогі ў зборы сродкаў на лячэнне дачкі - Маргарыты Асманавай. Бацькамі дзяўчынкі былі пададзеныя ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку і кошт на лячэнне Маргарыты ў клініцы Іхілаў, Ізраіль. На момант адкрыцця збору Гродзенскім дабрачынным таварыствам, сям’я Асманавых ужо ажыццяўляла збор сродкаў на лячэнне Маргарыты ў клініку Іхілаў.
Прыём дакументаў ад сям'і Асманавых і іх праверку ажыццяўляў спецыяліст Таварыства. Толькі пасля поўнай праверкі і пацверджання неабходнасці аказання дапамогі дакументы былі перададзеныя на зацвярджэнне дырэктару Таварыства. На момант зацвярджэння дакументаў аб аказанні дапамогі Маргарыце Асманавай у Таварыства не было сумненняў у неабходнасці адкрыцця збору з боку Таварыства.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…