Hrodna.life абраў прадстаўнікоў Гродна, якія маглі б пазмагацца за месца ў «X-Factor». Мы не эксперты і не адштурхваліся ад вакальных дадзеных артыстаў. Для нас галоўнае, што ў кожнага з іх ёсць свая разыначка і кожны па-свойму цікавы і ўнікальны для Гродна. І самае галоўнае — усе яны робяць наш горад ярчэйшым.
Паша Blackstar
Даволі вядомы гродзенскі рэпер Паша Blackstar — заўзяты фанат Цiмацi і ўладальнік уласнай лэйбла WhiteStar. Ён мог бы запаліць на «X-Factor». Варта ўспомніць яго выступ у бары «Карсар» — так у Гродне даўно ніхто не заводзіў публіку.
Чытайце таксама:
«Мара спраўдзілася — ён заўважыў мяне». Гродзенец Паша BlackStar нарэшце сустрэўся з Цімаці
Кітайскія студэнты Сіньюэ і Эньцзян
Хоць самі студэнты з Кітая, вучацца яны ў Гродне. Таму могуць прыняць удзел у рэгіянальным адборы. А спяваюць яны сапраўды класна.
Дуэт Лена і Ваня
Гродзеншчына багатая на юныя таленты. Лена і Ваня не раз выступалі на вуліцах Гродна з любімымі з дзяцінства песнямі гараджан. Праўда, не факт, што яны змогуць прайсці на адборы ўзроставае абмежаванне.
Станіслаў-свістун
Гэта проста класіка. Цяжка ўявіць цэнтр Гродна без творчасці Станіслава. Мы прапануем яго адразу ў фінал конкурсу.
Чытайце таксама:
«В любой другой стране мной гордились бы». На свистуна в центре Гродно вызвали милицию
Эквадорац Хуан Карлас
Трохі гарачых лацінскіх матываў разбавіць адбор «X-Factor» у Гродне. У гэтым дапаможа Хуан Карлас з Эквадора, ён жыве недалёка ад Гродна.
Каралева Аташы
Складана знайсці і немагчыма забыць гродзенскую каралеву хіп-хопа Аташы. Будзем спадзявацца, яна знойдзе час на адбор паміж гастролямі па Кітаі.
Чытайце таксама:
«I am Atashi». Першая рэп-дзіва Гродна выступае на кітайскай
Крышнаіт Паша
Дадаць духоўнасці конкурсу ў Гродна зможа Паша Харыкрышна са сваім незвычайным інструментам.
Чытайце таксама:
«О, Питамбара, Харе Кришна, привет». Кто этот кришнаит на Советской?
Віктар і Марцін
Мы прапануем на конкурсе зрабіць выключэнне і даць магчымасць выступіць Віктару і яго сабаку Марціну. Праўда, для гэтага спатрэбяцца званы.
Ангелец Джордж
Якасную музыку на англійскай мове можна пачуць ад Джорджа, які ўжо пусціў у Гродне карані.
Дзяўчына з сабакам
Добрым вакалам на рэгіянальным адборы можа парадаваць таленавітая дзяўчына з сабакам. Гэты дуэт часам можна сустрэць у цэнтры Гродна.
У Гродне прэтэндэнтаў на шоў будуць адбіраць 14 і 15 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры (вул. Дзяржынскага, 1). Рэгістрацыя і атрыманне нумароў пачнецца ў 10:00, а самі жывыя праслухоўванні пройдуць з 12:00 да 20:00.
Творчая каманда «X-Factor» выслухае і запіша ўсіх, хто прыйдзе на кастынг, а ў далейшым журы абярэ самых яркіх выканаўцаў.