Хто не любіць Гродна, той проста тут яшчэ не быў! Мы праўда так лічым. Распачынаем гэты праект, каб яшчэ больш людзей па-за межамі Беларусі даведаліся, як тут файна. Мы запрасілі гродзенцаў распавесці пра любімыя месцы горада па-англійску, каб зрабіць інфармацыю больш даступнай для замежнікаў, ахвотных наведаць бязвізавы Гродна.
Гэта не навуковы праект і не энцыклапедычны даведнік. Мы імкнемся прадставіць будучым гасцям горада яго чалавечае вымярэнне — сапраўдныя эмоцыі сапраўдных людзей, каторыя любяць месцы, пра якія распавядаюць.
Калі вы таксама маеце жаданне далучыцца да праекта — пішыце нам на info@hrodna.life або ў сацыяльных сетках. Дапаможам з англійскай мовай і арганізуем здымкі. Раскажам усім пра горад, у якім мы жывём.
Над праектам працуюць:
Ірына Новік — каардынатар праекта, ідэйны натхняльнік, аператар и мантажор відэаздымкі
Таццяна Салаўёва — выкладчык англійскай мовы, мадэратар ангельскага дыскусійнага клуба Move On.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…