Фатаграфка Наталля Дораш на вернісажы выставы "Карані"
«Суцяшэнне майго сэрца і душы — менавіта такія вясковыя хаткі. Я не ездзіла адмыслова, каб нешта здымаць. Фота зробленыя ў час паездак [на шляху]. Усё знята на Гродзеншчыне», — распавяла аб прадстаўленых працах фатографка.
Выстава адкрылася 7 верасня ў зале на Кірава, 3. На фотаздымках — вясковыя хаткі і іх жыхары, жывёлы і пейзажы ў розныя часы года. Паглядзець выставу можна да 7 кастрычніка. Уваход вольны.
Наталля Дораш разам з гасцямі вернісажу прайшла ўздоўж кожнага стэнда і шэрагу фатаграфій, распавядаючы іх гісторыі. Яна расказала пра здымак абраза Божай Маці - здаецца, што ў руках Багародзіцы ландышы. Насамрэч гэта сцёртае месца на іконе, якое проста зацалавалі прыхаджане.
Фота з яблыкамі ўнутры старых паштовых скрыняў Наталля зрабіла падчас Яблычнага Спасу. Гэта мясцовыя жыхары пакінулі пачастунак суседзям, якія не змаглі трапіць на службу.
Чытайце таксама: Наталля Дораш — пра натхненне з мінулага, беларускія хаткі і містычную сувязь з дзедам-фатографам
Пра фотаздымкі з хаткамі Наталля Дораш расказвала з асаблівай цеплынёй. Па яе словах, за кожным домам — сваё жыццё і многія пакаленні сям'і. Тут нараджаліся ўнукі, сюды прыязджалі праўнукі. У гэтых хатках людзі жылі, адзначалі дні нараджэння і вяселлі, тут захоўваюцца ўспаміны і рэчы. Праз жыллё, праз гэтыя «хаткі» фатографка паказала лёсы сельскіх жыхароў.
Госця адкрыцця выставы Наталля Храброва адзначыла, што ўсё маляўніча і прыгожа. Вылучыць нешта складана — ёй проста падабаецца творчасць Наталлі Дораш.
28-гадовы Аляксандр прыйшоў на выставу разам са сваёй дзяўчынай. Ён адзначыў, што было цікава слухаць тое, што распавядала фатографка. І што вельмі сумна, што на фота ў бабулі толькі адны шпалеры з вінаградам і ложак.
Для гасцей вернісажу падрыхтавалі яшчэ адзін сюрпрыз — кавун, які вырасціў на лецішчы гродзенец Мікола Таранда. Ён стаў «цвіком праграмы» на выспачцы для гутарак. Тут госці абмяркоўвалі выставу, грэліся гарачай гарбатай і «сэлфіліся» на фоне экспазіцыі.
Паглядзець выставу «Карані» можна да 7 кастрычніка.
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…