Сёння з тых 29 тысяч гродзенцаў, якіх у лістападзе 1941 года нацысты вымусілі пакінуць свае дамы і адправіцца ў гета, у жывых засталіся толькі чатыры чалавекі, але ніхто з іх у Гродне не жыве.

75 гадоў таму акупацыйныя войскі стварылі на тэрыторыі Гродна два гета, куды сагналі яўрэяў з горада і бліжэйшых мястэчак.

Квадратны метр на чалавека

Перасяленне ў гета пачалося 2 лістапада. З сабой дазвалялі ўзяць толькі тыя рэчы, якія можна было давезці на тачцы, у дзіцячым вазку або несці на сабе. Усе каштоўныя рэчы, добрае адзенне, а таксама мэбля заставаліся ў распараджэнні нацыстаў.

На абмежаваную тэрыторыю гета № 1 акупанты сагналі каля 15 тысяч чалавек, у гета № 2 — каля 10 тысяч. Гітлераўцы лічылі, што яўрэям дастаткова для пражывання аднаго квадратнага метра жылплошчы на чалавека.

Мяжа гета № 1 праходзіла ўздоўж сучасных вуліц Замкавай, Савецкай, Віленскай і рэчышча Гараднічанкі. Цэнтральны ўваход у гета № 1 быў на вуліцы Замкавай.

Гета № 2 размяшчалася ў квадраце сучасных вуліц: праспект Касманаўтаў, Лідская, Белуша, Антонава (былая Слабодка). Вакол абодвух гета напярэдадні перасялення туды яўрэяў збудавалі агароджы з калючага дроту. Уваход быў арганізаваны толькі праз адну браму, якую ахоўвалі жандары і гестапаўцы. За самавольны выхад з гета пагражаў расстрэл на месцы або пакаранне праз павешанне.

Ліквідацыя гета № 2

Гета № 2 праіснавала да лістапада 1942 года. У першых днях лістапада нацысты перавялі з гета № 2 у гета № 1 каля 4 тысяч яўрэяў-спецыялістаў, пасля чаго пачалася ліквідацыя. У ноч на 14 лістапада каля 1,6 тысяч чалавек, пераважна старых, жанчын, немаўлят пад праліўным дажджом адправілі на таварную станцыю і загналі ў вагоны. Транспарт быў у дарозе тры дні, ані вады, ані ежы не давалі. Канчатковым пунктам стаў Асвенцім. Там большасць адразу загналі ў газавыя камеры, а трупы спалілі ў крэматорыі. У ноч на 21 лістапада з Гродна вывезлі яшчэ 2,4 тысячы чалавек, якія падзялілі лёс сваіх яўрэйскiх братоў і сясцёр. Так гета № 2 было цалкам ліквідавана.

7

Judenfrei

У гета № 1 заставалася звыш 17 тысяч чалавек. Цесната была невыноснай. Першы этап ліквідацыі пачаўся адразу пасля ліквідацыі гета № 2, у канцы лістапада 1942 года. Яўрэяў транспартавалі ў транзітны лагер Калбасiно, адтуль — у Трэблінку і Асвенцім. Перавод у Калбасiно суправаджаўся збіццём і здзекамі. У одной з адправак на чале калоны нацысты паставілі Іцхака Гожанскага, кіраўніка юдэнрата гета № 1. Яго прымусілі надзець клоўнскі каўпак, побач з ім ішлі яўрэі, якіх прымусілі граць на скрыпках, а ўсе астатнія вязнi павінны былі спяваць на ідыш «Iддл міт ін-фiддл».

Па стане на 10 снежня 1942 года ў гета заставалася 12 418 яўрэяў, пераважна рамеснікаў, якіх размеркавалі на маленькія атрады з-за абмежаваных магчымасцяў транспарту.

12
Від з пажарнай вежы на Замкавую вуліцу з агароджай гета, зіма 1942 г.
Другі этап ліквідацыі гета № 1 праходзіў у пачатку 1943 года. У студзені вывезлі 10 тысяч гродзенскiх яўрэяў, а ў лютым 5 тысыч. Нацысты пачалі дэпартацыі з гета наўпрост у Асвенцім і Трэблінку.

18 студзеня ў Гродна было вельмі халодна. Да вечара ў гета прыйшлі нацысты, з’явіліся першыя ахвяры. Людзі ў паніцы хаваліся ў сховішчах, але выратавацца было немагчыма. Паліцыя выганяла людзей з кватэр і схованак, усіх без разбору, і старых, і маладых. На зборны пункт у двор Вялікай сінагогі нацысты загналі 1,7 тысяч чалавек. На працягу наступных сутак — 19, 20, 21, 22 студзеня — з дамоў выгналі амаль усіх жыхароў гета. Усе яны трапілі ў лагеры смерці і былі знішчаны. Гестапаўцы забівалі хворых і слабых, усіх, хто адставаў у шляху на зборны пункт.

11
Вуліца ў гета, 1943 г.
13 лютага 1943 па ўказанні каменданта Візэ былі вывешаны аб’явы аб яўцы ўсіх пакінутых у гета № 1 вязняў на зборны пункт для адпраўкі ў горад на працу. Калі людзі ў прызначаны час прыбылі на месца, замест таго, каб накіраваць іх на працу, нацысты загадалі ўсім ісці ў сінагогу. Па дарозе яны расстрэльвалі людзей, забілі 20 чалавек.

Трэці этап ліквідацыі апошніх яўрэяў Гродна пачаўся з дэпартацыі ў сакавіку 1943 года ў Беластоцкае гета. Гродзенцы падзялілі лёс яўрэяў Беластока. Ужо 12 сакавіка ў Гродна з’явілася аб’ява аб тым, што горад ачышчаны ад яўрэяў.

Архіў гета не знайшлі, але ёсць спіс выжыўшых

Дагэтуль не знойдзены архіў гродзенскага гета, дзе прадстаўнікі юдэнрата запісвалі імёны вязняў і загінуўшых. Па ўспамiнах выжыўшых, архіў павінен быў быць схаваны ў сінагозе разам з кнігамі Торы. Але кнігі знайшлі, а архіў не.

Гродзенскі рабін Іцхак Кофман распавёў што ў Ізраілі жыве чалавек, у якога засталіся спісы з дакладнай колькасцю выжыўшых вязняў гродзенскага гета. Тым, хто выжыў, пасля заканчэння вайны аказвалi дапамогу з ЗША, многія з’ехалі за акіян, некаторыя вярнуліся ў родны Гродна. Тых выжыўшых было каля 300.

2
Памятная дошка загінулым вязням на месцы ўвахода ў гродзенскае гета № 1
Па некаторых дадзеных у Гродна пасля вызвалення савецкімі войскамі вярнулася каля 2 тысяч яўрэяў. Магчыма, гэта былi тыя, хто паспеў з’ехаць да вайны, і тыя, хто хаваўся ў лясах і іншых месцах.

«Ужо прайшло больш за 70 гадоў, як у Гродне сагналі яўрэяў у гета. Жывых пасля тых страшных пакут засталося вельмі мала вязняў. Сёння людзі з усяго свету звязваюцца са мной, тэлефануюць і пішуць, цікавяцца лёсамі сваіх сваякоў, якія жылі да вайны ў Гродне. Многім дапамагчы немагчыма — няма інфармацыі.

Аб яўрэях, якія жылі да вайны, мы мала што ведаем. У нас у юдаізме галоўнае — глядзець у будучыню, таму што жыццё працягваецца, а габрэі гэта аптымісты, якія здабываюць урокі з мінулага", — распавёў Іцхак Кофман.

15

Гродзенскі рабін не можна назваць дакладную колькасць яўрэяў, якія жывуць сёння ў Гродне, бо не ўсе ходзяць у сінагогу. Але па яго дадзеных цяпер у Гродне жыве больш за тысячу яўрэяў.

[irp posts="1505″ name="Гродзенскія габрэі адзначаюць суккот — свята буданоў"]

У матэрыяле выкарыстоўвалася інфармацыя падрыхтаваная доктарам гістарычных навук Сяргеем Піваварчыкам.