Рэгістрацыя шлюбу ў ЗАГСе каштуе 32 рубля. А калі замовіць цырымонію па-за ЗАГСам, то каштаваць будзе 110 рублёў, з абрадам — 130 рублёў. Ад 100 даляраў каштуе праца вясельнага рэгістратара. Такі спецыяліст складзе сцэнар, напіша тэкст і правядзе мерапрыемства. Праводзіць рэгістрацыю можна ў любым месцы, нават у лесе ці на беразе возера.
У Гродне і ваколіцах можна праводзіць рэгістрацыю ў любой сядзібе ці рэстаране, дзе будзе праходзіць ўрачыстасць. У такіх выпадках рэгістрацыя ўваходзіць у кошт арэнды сядзібы ці залы.
Hrodna.life сабраў папулярныя месцы ў Гродне для выязной рэгістрацыі шлюбу.
Новы замак
Кошт выязной рэгістрацыі - ад 80 рублёў, працягласць цырымоніі - 30 хвілін. Пасля рэгістрацыі шлюбу можна зрабіць фотасесію ў залах замка.
Таксама можна правесці рэгістрацыю на тэрыторыі замка — у яблыневым садзе. Гэта каштуе 80 рублёў за 2 гадзіны або 200 рублёў за 6 гадзін.
Музей гісторыі рэлігіі
Кошт рэгістрацыі ў дворыку музея — 100 рублёў.
Чытайце таксама: Любовь не боится преград: 5 пар из Гродно рассказали свои романтические истории
Кронан парк гатэль
Тут прапануюць некалькі месцаў для рэгістрацыі: пляцоўку ля фантана, лес, лобі-бар, залу «Веранда» і галоўную залу. Каб арганізаваць рэгістрацыю ў гатэлі, трэба аплаціць арэнду.
Арэнда залы «Веранда» ў пятніцу, суботу і нядзелю каштуе 1500 рублёў, з панядзелка па чацвер — 750 рублёў. Арэнда галоўнай залы з пятніцы па нядзелю — 2000 рублёў, з панядзелка па чацвер — 1000 рублёў.
Сядзіба «Караліно»
Сядзіба прапануе правядзенне выязной цырымоніі як у сябе на тэрыторыі, так і за яе межамі. За паслугу просяць ад 400 рублёў.
Сядзіба «Славічы»
У сядзібе прапануюць варыянты рэгістрацыі ў намёце і ў банкетнай зале на беразе Нёмана
Таксама для выязной рэгістрацыі шлюбу папулярныя летнія тэрасы рэстаранаў «Бакст» і «Шервуд»
Чытайце таксама:
- «Настоящая свадьба будет на свободе». Валерия Латош из Гродно рассказала, как это — расписаться в тюрьме с политзаключенным
- Ольга Ивашина о браке через решетку: «Он сожалеет, что много работал, а я перестала на то злиться«
- Сидел дольше, чем встречались. Как девушка ждала политзаключенного Дмитрия Фурманова из колонии