На гэтай вельмі старой вуліцы ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя перакрыжаваліся сучаснае і старажытнае. Ад цэнтра горада Кляшторная была адгароджана масівам тытунёвай фабрыкі, якая ў той час была самым вялікім прамысловым прадпрыемствам усёй Беларусі. Таму прысмак тытуню тут адчуваўся заўсёды.
Узгадваем тэкст, які раней публікавалі на «Тваім стылі».
Бліжэй Замкавай на вуліцы знаходзіліся камяніцы, збудаваныя найпазней у пачатку XVIII ст. Іх зруйнавалі толькі ў канцы 1960-х гг., каб адкрыць від на цуд савецкай архітэктуры — Дом Быта. Каля жаночага кляштару Раства Багародзіцы на вуліцы стаялі згубленыя сярод зеляніны сядзібы мясцовай шляхты — між іншым тут нарадзіўся Юліюш Румель, генерал, які восенню 1939 году кіраваў абаронай Варшавы ад фашыстаў. А далей пачынаўся роў, які аддзяляў Кляшторную ад Новага Замка і вёў да Нёмана. Пройдземся па гэтай вузенькай брукаванай вулачцы.
Если вы хотите создать уют и определенную атмосферу в вашем доме, то без использования тюли, вам этого не достичь. Предлагаем вам обратить внимание на качественные тюли от магазина Антураж. Широкий ассортимент, множество расцветок и приятные цены.