Вялікі гарадскі пікнік пачаўся ў Гродне ў суботу 25 мая і працягнецца 26 мая, у нядзелю. Гэта ўжо другі візіт фестываля вулічнай ежы у наш горад. Сёлета на пляцоўках імпрэзы можна было пакаштаваць больш за 60 страваў.
Таксама на фестывалі працавала кулінарная школа Gefest. Тут фуд-блогеры і шэф-кухары гатавалі ў прысутнасці гасцей свае фірмовыя пачастункі.
Пляцоўкі для адпачынку таксама прапаноўвалі мноства забаваў для ўсёй сям'і - ад мыльных бурбалак і гульняў да макіяжу і радэо. Ахвотных паспрабаваць удачу ў конкурсах ці падзяліцца здымкамі з хэштэгамі пляцовак маглі атрымаць смачныя падарункі.