Што рабіць з Вітаўтам? У Гродне драўляная статуя вялікага князя можа хутка зваліцца

Ужо некалькі месяцаў гродзенскія экскурсаводы б’юць трывогу з-за стану помніка Вітаўта каля замкаў. У апошні час драўляная скульптура і зусім нахілілася, але вось ратаваць яе ніхто пакуль не спяшаецца.

Статую вялікага князя літоўскага Вітаўта паставілі каля гродзенскіх замкаў яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Скульптура стала падарункам гораду ад Літоўскага фонду культуры. Такі ж драўляны Вітаўт быў пастаўлены і ў Троках. Толькі ў параўнанні з беларускай копіяй ён зараз выглядае куды лепш.

Вітаўта не нагнуць, але ён нахіліўся

Адным з першых на праблему статуі Вітаўта ў Гродне звярнуў увагу рамеснік Павел Каскенаў, які працуе ў трох метрах ад помніка.

«Вітаўта ня нагнуць, ён ўстойлівы таварыш. Але факт застаецца фактам, праблема сёння ёсць — помнік прыкметна нахіліўся і можа ў любы момант зваліцца. Я тут ужо чатыры гады працую, але за гэты час яго ніхто так і не адрэстаўраваў», — адзначыў Павел.


Дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка расказаў Hrodna.life, што музей за помнік не адказвае. Прапанаваў звярнуцца ў гарадскія службы. Драўляны Вітаўт знаходзіцца на балансе горада. Мясцовая ЖКГ аб праблеме ведае, але рэстаўраваць помнік пакуль не спяшаюцца. Ходзяць чуткі, што скульптуру ўжо не выратаваць. У гарвыканкаме пакуль сітуацыю не каментуюць.

Скульптуру трэба вывучыць

Вядомы гродзенскі разбяр па дрэве Мікалай Скляр адзначае, што такія драўляныя статуі, як Вітаўт, стаяць на вуліцы не больш за 50 гадоў.

«Для пачатку трэба вывучыць гэтую скульптуру, а так мне пакуль цяжка нешта казаць. Усё роўна, колькі помнік стаіць, магчыма, яго яшчэ можна выратаваць пры сучаснай абароне і пакрыццях. Такія скульптуры на вуліцы стаяць дзесьці па 50 гадоў. Але пакуль праяўляць ініцыятыву я не буду, ужо неяк узяўся за ясень з парку Жылібера. І дзе зараз гэтая скульптура? Ёсць гарадскія ўлады, хай яны і вырашаюць».

«Не варта забываць, што гэта падарунак»

Грамадскі актывіст Дзмітрый Бандарчук лічыць, што гараджанам час задумацца аб новым і бронзавым помніку Вітаўту.

«Можна пакпіць і сказаць, што сённяшні помнік паказвае на каласальныя змены ў Старым замку. І хацелася б верыць, што гэта не звязана з будаўнічымі работамі. Але гэты Вітаўт ужо 30 гадоў у Гродне пад адкрытым небам, і гэта галоўная прычына яго няўстойлівага стану. Не варта забываць, што гэта падарунак, таму яшчэ не позна яго захаваць пад дахам якой-небудзь установы. А гэта месца ўжо замацавана за Вітаўтам. Магчыма, пасля Ліды, Слоніма, Навагрудка, Дзятлава і ў Гродне з’явіцца бронзавы помнік вялікаму князю. Можа і раней, бо шмат што залежыць ад мясцовай супольнасці».

Даведка

Вялікі князь літоўскі Вітаўт жыў у Гродне і зрабіў наш горад другой сталіцай ВКЛ. Вітаўт пабудаваў у Гродне каменны замак, які цяпер мы называем Старым. У канцы XIV стагоддзя замак разбурылі крыжакі, аднак вялікі князь яго зноў адбудаваў. Тут ён заключыў пагадненне з ордэнам крыжакоў і гуляў сваё вяселле. Пасля перамогі саюзных войскаў у Грунвальдскай бітве Гродна пры Вітаўце стаў вельмі хутка развівацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024