Канцэртная зала, кінатэатр або спартыўная арэна — сёння тэлевізар можна ператварыць ва ўсё, што заўгодна. Галоўнае — абраць правільны відэасэрвіс. Пра тое, як гэта зрабіць, мы раскажам на прыкладзе VOKA.
VOKA — гэта сучасны відэасэрвіс c разнастайным кантэнтам, якому для працы патрэбен толькі інтэрнэт. Для прагляду падыдзе любая прылада — тэлевізар, камп’ютар, смартфон або планшэт.
VOKA дапамагае сачыць за ўсім, што вам цікава: адных толькі тэлеканалаў карыстальнікам VOKA даступна больш за 140! Навінавыя, забаўляльныя (менавіта тут вы можаце глядзець свае любімыя ТБ-шоу), пазнавальныя і навукова-папулярныя, фільмавыя (у іх эфіры можна знайсці самыя розныя карціны, ад любімых старых карцін да актуальных кінахітоў і апошніх прэм’ер) спартыўныя, музычныя, дзіцячыя — для любога ўзросту і на любы густ.
Глядзець большасць тэлеканалаў відэасэрвісу VOKA можна як у рэжыме рэальнага часу, так і з архіва. У залежнасці ад канала ён даступны ад 24 гадзін да 7 дзён. Дастаткова знайсці патрэбны момант праграмы, якая вас цікавіць, і запусціць прайграванне. А пры неабходнасці - адкласці прагляд і аднавіць яго з таго ж месца.
З VOKA вы дакладна не прапусціце нічога цікавага!
І гэта далёка не ўсё, што вы можаце знайсці на відэасэрвісе VOKA. Больш за 20 000 фільмаў і серыялаў у HD-якасці сабраных у зручныя падборкі паводле тэматык, жанраў і настрояў - выбірайце тое, што вам падабаецца! А галоўнае, што з VOKA вы дакладна не прапусціце з’яўленне новага серыяла або выхад доўгачаканага працягу вашай любімай гісторыі: відэасэрвіс сочыць за падзеямі ў свеце кіно і тэлебачання і збірае ўсё, што вам варта паглядзець, у раздзелах «Новыя сезоны», «Новае на VOKA» і «VOKA рэкамендуе «. Дарэчы,
падборкі і рэкамендацыі абнаўляюцца практычна кожны дзень. Гэта значыць, што вас пастаянна чакаюць свежыя ідэі аб тым, што цікавага паглядзець у вольны час.
Глядзець фільмы і серыялы на VOKA можна ў HD-якасці і без рэкламы, а для абанентаў А1 — яшчэ і без расходу мабільнага трафіку.
Відэасэрвіс актыўна працуе над стварэннем уласнага ўнікальнага кантэнту. Таму шматлікія перадачы і праграмы можна паглядзець толькі на VOKA і больш нідзе: гумарыстычныя агляды матчаў чэмпіянату свету па футболе «Мячом у VOKA» і каляспартыўныя шоў «Скамейка основных», рэаліці-шоў «Миссис мира — 2020. Белорусский этап», міні-рэаліці-шоў VOKAMAN, камедыйнае шоў «Свой Stand up», аўтамабільнае шоў «Автопанорама». Уласныя перадачы і праграмы VOKA здымае рэгулярна, таму ў раздзеле пастаянна з’яўляюцца навінкі.
Акрамя стварэння шоу VOKA перакладае і агучвае фільмы і серыялы на беларускую мову, якія даступныя ў раздзеле «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». «Пяты элемент», «Мемуары гейшы», «Леон», «Чарнобыль», «Гульня тронаў», «Сэкс у вялікім горадзе» — агулам больш за 70 фільмаў і серыялаў.
Аддаеце перавагу музызы? VOKA рэгулярна радуе сваіх гледачоў прамымі трансляцыямі выступленняў папулярных груп. Карыстальнікі відэасэрвісу могуць трапіць на канцэрты сваіх любімых выканаўцаў нават цяпер, калі масавыя мерапрыемствы часова пастаўленыя на паўзу. Ёсць на VOKA і архіў ранейшых трансляцый. Проста пераходзіце ў раздзел «VOKA production» — і выбірайце.
Тое ж самае тычыцца і тэатральных пастановак і выставачных праектаў: VOKA рэгулярна транслюе найлепшыя спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, запрашае гледачоў на бясплатныя анлайн-экскурсіі па музеях. Такая магчымасць весці актыўнае культурнае жыццё, не выходзячы з дому, — тое, што сёння асабліва важна і патрэбна.
Аматары спорту могуць глядзець у раздзеле «Спорт» прамыя трансляцыі і запісы спаборніцтваў па ўсіх папулярных у Беларусі дысцыплінах — ад футбола і хакея да баскетбола і валейбола і нават змешаных адзінаборстваў UFC (з поўным архівам усіх баёў і падборкамі самых яскравых момантаў). А для большай выгоды тут жа можна знайсці навіны, турнірныя табліцы і іншую карысную інфармацыю.
Прыхільнікам камп’ютарнага спорту відэасэрвіс VOKA таксама прапануе шмат цікавага: прамыя трансляцыі і запісы беларускіх і міжнародных турніраў, відэа-інтэрв'ю з прадстаўнікамі беларускага кіберспорту, навіны, агляды і інш.
Да відэасэрвісу VOKA можна падлучыцца з любой прылады. З мабільнага тэлефона або планшэта — праз спецыяльны дадатак VOKA, які трэба спампаваць і ўсталяваць на свой смартфон або планшэт (ёсць версія і для Android — яе можна спампаваць у краме дадаткаў Google Play, і для iOS — яна даступная ў App Store). З камп’ютара — праз вэб-сайт voka.tv. Для прагляду VOKA на тэлевізары існуюць адразу два спосабы. Першы — праз ТБ-прыстаўку (яе можна набыць самастойна або атрымаць пры падключэнні паслугі. Абанентам комплексных тарыфаў хатняга інтэрнэту А1 выдаецца бясплатна). Другі - праз спецыяльны дадатак для «разумных тэлевізараў» — Smart TV або Apple TV (яго можна знайсці ў краме дадаткаў вашай прылады). Вельмі зручна, што адну і тую ж перадачу або фільм можна пачаць глядзець на адной прыладзе, а працягнуць на іншай.
Падпіскі - гэта від паслугі, якая дае магчымасць выбіраць, які кантэнт глядзець і за што плаціць. Напрыклад, калі ў сям'і ёсць дзеці, то ім напэўна будуць цікавыя мультфільмы і мультсерыялы з падпіскі «Дзецям». Тыя, хто захапляецца спартыўнымі трансляцыямі, знойдуць для сябе шмат цікавага ў падпісцы «Спорт». А калі вы хочаце глядзець усё і адразу, выгадней за ўсё будзе аформіць падпіску «Усе ўключана».
Тэрмін дзеяння кожнай з падпісак — 30 дзён. Прычым першыя 30 дзён — бясплатна для ўсіх новых карыстальнікаў. Адключыць выбраную падпіску можна ў любы момант. Падрабязную інфармацыю пра падпіскі і іх цэны можна даведацца на сайце voka.tv.
У гэтым годзе да канца лета абаненты большасці папулярных тарыфных планаў А1 могуць глядзець на VOKA фільмы, серыялы і 30 самых папулярных тэлеканалаў бясплатна. Гэта стала магчыма пасля таго, як кампанія А1 запусціла ініцыятыву #оставайсяонлайн. Для прагляду дастаткова зарэгістравацца і падключыць падпіску «Фільмы і серыялы».
Абанентам іншых сетак трэба спачатку зарэгістравацца па нумары мабільнага тэлефона, атрымаць асабісты рахунак у смс-паведамленні і папоўніць яго праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг або іншым зручным ім спосабам.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…