Здароўе і спорт

Веласцежка раздору. Пешаходы і раварысты не могуць падзяліць дарожкі ў Пышках

Зламанай рукой скончыўся велашпацыр у Пышках для Алены Карпічка. З групы пешаходаў наперадзе ровара пад колы выбегла дзіця. Каб пазбегнуць наезда, дзяўчына рэзка затармазіла, збочыла ў лес і ўпала. Здарэнне адбылося на веласцежцы, дзе рух пешых не прадугледжаны.

«Баі без правіл» на самай правільнай веласцежцы

Лесапарк Пышкі - амаль адзінае месца ў зоне адпачынку горада, дзе веласцежкі выкананы паводле ўсіх нормах. Частка веламаршрутаў мае асфальтавае пакрыццё і асвятленне, нанесена разметка і выстаўлены ўказальнікі. Рух раварыстаў па абсталяванай веласцежцы прадугледжаны ў абодвух накірунках. Для пешых паралельна ідзе шырокая дарога — «сцежка здароўя».

Там, дзе выдзеленая веласцежка сканчаецца, агульная дарога падзелена разметкай на дзве часткі. Але рэальна раздзяліць плыні пешых і раварыстаў не атрымліваецца. Пешых у Пышках больш. З той нагоды яны лічаць магчымым займаць і месца, выдзеленае на дарозе для руху ровараў.

Пешыя лічаць, што «маюць права»

Алена Карпічка расказвае, што ехала якраз па веласцежцы. Насустрач ішла група пешых, сярод якіх трое дзяцей. «Я пасігналіла, яны сышлі трохі ўбок. Але праз хвіліну малое выбегла на маю частку сцежкі. Дарослыя кінуліся яго лавіць, адзін з мужчын — наўпрост пад колы. Ад сутыкнення з ім я ўпала і зламала руку».

Пешаходы палічылі за лепшае хутчэй сысці. Наўздагод Алена пачула толькі абвінавачванні. Маўляў, магла б спешыцца, калі бачыш наперадзе дзяцей. Тое, што самі яны ішлі па веласцежцы, дзе рух пешых не прадугледжаны, людзі нават не ўсвядомілі.

«Мне дапамаглі падняцца і дабрацца да траўмапункта толькі незнаёмыя раварысты, што пад’ехалі праз некалькі хвілін. Яны казалі, што ўжо бачылі гэту групу з паўгадзіны таму і прасілі іх сыйсці на алею для пешых. Як аказалася — безвынікова».

«Напісала заяву, мяне апыталі»

«У момант траўмы нават у галаву не прышло папрасіць пешых затрымацца. Была ў шоку, моцна балела рука», — расказвае Алена. Пазней дзяўчына звярнулася з заявай у міліцыю, але на нейкія вынікі разбіральніцтва амаль не спадзяецца. «Сказалі, што мне трэба дапамагчы міліцыі ў пошуку гэтых людзей. А я нават твараў іх добра не памятаю. З ровара не разгледзіш, а потым было не да таго».

Між тым, зламаная рука — гэта прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пакаранне за такое дзеянне, нават калі яно адбылося па неасцярожнасці, — ужо сфера рэгулявання крымінальнага кодэксу. Ці задумваюцца пра гэта пешыя, калі бяспечна выходзяць на веласцежку?

youtu.be/K1CIicL0sLo

Ровар — гэта транспартны сродак

Па словах кіраўнічкі грамадскага аб’яднання «ВелаГродна» Юлі Каляды, успрымаць ровар як паўнавартасны сродак транспарту ў Гродне гатовы нямногія. Але сярэдняя хуткасць раварыста - 12−15 км/г, а на спусках можа дасягаць 25 км/г і нават больш.

«Шчыра кажучы, зараз мы раім раварыстам з вялікай перасцярогай карыстацца веласцежкай у Пышках. Больш небяспечна катацца па грунтовых дарожках, дзе няма пешых». Пытанне застаецца толькі адно — ці паспрыяе такое выкарыстанне абсталяваных сцежак развіццю веларуху і велакультуры ў Гродне?

«Зараз я працягваю выходзіць на шпацыры ў Пышкі, толькі ўжо пешшу, бо на руку налажылі гіпс», — расказвае Алена. Сітуацый, калі пешыя займаюць выдзеленыя для ровараў зоны дарогі прыходзіцца бачыць вельмі часта. «Я падыходжу да людзей і тлумачу, што гуляць па веласцежках небяспечна, што ровар — гэта транспартны сродак і што трэба паважаць патрэбы раварыстаў. Рэагуюць на гэта часта проста па-хамску. Калі людзі ніколі не ездзілі на ровары, ім цяжка зразумець, якую небяспеку для раварыста ствараюць такія паводзіны».

Няма заявы — няма факту

Правілы дарожнага руху прадугледжваюць рух па веласцежках толькі на роварах, расказаў старшы інспектар аддзела прапаганды ДАІ Алег Дук. Але пры адсутнасці тратуара ці пешаходнай дарожкі тут дазваляецца і рух пешаходаў. Галоўнае — каб яны не стваралі перашкодаў для руху раварыстаў.

З кожнай канкрэтнай сітуацыяй ДТЗ на веласцежках інспектар раіць звяртацца ў міліцыю. Пакуль факты не будуць зафіксаваны, немагчыма нават сабраць адпаведную статыстыку і выпрацаваць адпаведныя меры рэагавання.


Если вам необходимо подобрать шины для вашего авто, рекомендуем вам заглянуть на Автошан.Ру ссылка. Здесь представлен широкий выбор шин и дисков для любого автомобиля по самой привлекательной цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024