Здароўе і спорт

«Выйграў наймацнейшы, а перамог — кожны, хто даехаў да канца». Веламарафон «Суседзі» прайшоў пад Гродна восьмы раз

Восьмы год запар на Аўгустоўскім канале пад Гродна збіраюцца раварысты з суседніх Беларусі краінаў. Сёлета 21 ліпеня сюды прыехала больш за 650 удзельнікаў марафона. Кожны з іх абраў сабе трасу па сілах — 65, 47 ці 7 кіламетраў. Дзяцей на роварах і бегавелах чакала стометроўка. Пра традыцыі і навінкі марафона Hrodna.life расказалі яго арганізатары.

Упершыню на марафоне — новы суддзя і электронны хранаметраж

На ўсіх папярэдніх марафонах «Суседзяў» галоўным суддзей быў Іван Найдзёнаў. Апошнія гады ён сумяшчаў абавязкі суддзі і дырэктара марафона. Сёлета гэтых абавязкаў стала так шмат, што арганізатары вырашылі іх падзяліць. Галоўным суддзёй марафона ўпершыню стаў Ян Камінскі з Польшчы. На «Маратонах крэсовых» ён мае досвед у судзействе больш за 10 гадоў.

Галоўны суддзя веламарафона 2018 — Ян Камінскі на старце
Ён таксама быў суддзёй на ўсіх папярэдніх марафонах «Суседзі». Цяжкасцяў у судзействе на марафоне, яго меркаваннем, няма.

«Ёсць нормы і правілы, каторых мы абавязаны трымацца. У астатнім усё проста — выйграў наймацнейшы, а перамог — кожны, хто даехаў да канца.»

Дырэктар марафона — Іван Найдзёнаў
Яшчэ адна навінка сёлетняга марафона таксама звязана з судзействам. Упершыню на веламарафоне прымянілі сістэму электроннага хранаметража. Са словаў аднаго з арганізатараў марафона, Аляксандра Фядотава, гэта дазволіць больш дакладна ацэньваць час праходжання трасы і паскорыць апрацоўку вынікаў.

Трасу абнавілі ў апошні момант

«Трасу змянілі ў двух месцах» — папярэджваў удзельнікаў Сяргей Нікулін. Ён адказваў за падрыхтоўку трасы да спаборніцтваў і распавёў, што апошнія змены ў маршрут былі ўнесены ў апошнюю ноч перад стартам. «Трохі размыла брод, яго лепш праехаць па праваму боку. У „нарвежскім лесе“ ноччу упала дрэва, таму зрабілі аб’езд. Так што ўважліва сачыце за стрэлкамі.»

Сяргей Нікулін — адказны за трасу марафона
Змены ў маршруце -звычайная справа, патлумачыў Аляксандр Фядотаў. «Што тычыцца надвор’я і прыроды — мы заложнікі абставін. Сёлета прыйшлося „выкрэсліць“ каля 4 кіламетраў трасы. Але да такіх сюрпрызаў мы падрыхтаваныя. Заўжды ёсць козыры ў рукаве — запасныя варыянты трасы і добрыя людзі з піламі, гатовыя прыбраць дрэвы, што зваліліся на трасу ў апошнюю ноч перад стартам.»
Саша Фядотаў сёлета ўпершыню праехаў трасу ў 7 кіламетраў разам са сваімі дзецьмі. Марафон абяцаў праехаць пасля сканчэння «Суседзяў»

Добрая традыцыя — стабільны склад удзельнікаў і сонечнае надвор’е

Кіраўнічка «ВелаГродна» Юля Каляда распавяла, што сёлетні марафон сабраў «звычайную» колькасць удзельнікаў. «Папярэднія гады таксама збіралі каля 700 раварыстаў, хаця кожны раз мы гатовы прыняць 1000 удзельнікаў.» Меркаваннем Юлі Каляды, колькасць удзельнікаў не змяняецца праз тое, што ўдзел у марафоне патрабуе высілкаў і не кожнаму пасуе. «Гэта не проста імпрэза, куды можна купіць білет і прыехаць паглядзець. Заяўляюцца тыя, хто гатовы фізічна ўкласціся ва ўдзел, праехаць трасу».

Кіраўнічка «ВелаГродна», Юля Каляда

Яшчэ адна традыцыя, да каторай мае дачыненне ўжо нябесная канцылярыя — добрае надвор’е падчас марафону.

«Заўжды напярэдадні марафона ідуць дажджы і навальніцы. Кожны раз перажываем, каб не было дажджу ў дзень спаборніцтваў. Але кожны раз нам шанцуе. Вось і сёння — сонца, ехаць камфортна.»

Усё, апроч надвор’я, па словах Юлі, забяспечвала на марафоне зусім невялікая каманда арганізатараў. Асноўную працу выконвалі 7−8 сябраў арганізацыі.

Праедзем марафон пасля «Суседзяў»

Праехаць трасу марафона ў дзень спаборніцтваў амаль нікому з арганізатараў не ўдаецца. Кожны моцна заангажаваны на сваім участку працы. Жартуюць, што як скончыцца марафон для удзельнікаў і падвядуць апошнія вынікі, збяруцца разам і таксама праедуць марафон. А пасля — пачнуць рыхтаваць новы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025