Двое сяброў Mr. Koba (Аляксандр) і Mr. Jakov (Ілья) у студзені запусцілі ў Гродне незвычайную паслугу — дастаўка лістоў з прадказаннямі. Па словах хлопцаў, іх карэспандэнцыю піша аракул, які жыве на самой вузкай вулачцы Стакгольма. Кожны ліст унікальны па змесце, ніколі не паўтараецца і абавязкова перадаецца чалавеку асабіста ў рукі.

Пачынаў з чароўных арэхаў

Тры гады таму Аляксандра можна было ўбачыць у цэнтры Гродна ў касцюме чараўніка. Тады хлопец прапаноўваў мінакам арэхі з прадказаннямі. За гэты час ён стаў папулярнай фігурай у горадзе.

«Ідэя лістоў з прадказаннямі ня новая для мяне, я проста змяніў свой папярэдні праект. Яшчэ ў 2016 годзе я выйшаў на Савецкую плошчу ў калядныя святы ў касцюме чараўніка і мяняў арэхі з прадказаннямі на звычайны рубель. Забаўляў людзей і трохі зарабляў. Столькі усмешак ад мінакоў я раней не бачыў. Некаторыя з гэтага кпілі, але былі і тыя, што кожны дзень прыходзілі за прадказаннямі. Камусьці яны дапамагалі. На трэці год праекта з чароўнымі арэхамі я вырашыў усё кардынальна змяніць».

У Гродне незвычайныя паштальёны разносяць лісты з прадказаннямі ад шведскага аракула
Mr. Koba (Аляксандр) стваральнік Luck postal service (паштовай службы шацунку)

Кожны ліст унікальны

Каб новы праект атрымаўся больш цікавым, Аляксандр вырашыў стаць паштальёнам, які даставіць людзям лісты з прадказаннямі. Да рэалізацыі праекта ён падключыў свайго сябра Іллю. Праект хлопцы назвалі Luck postal service (Паштовая служба шацунку) і прыдумалі сабе арыгінальныя строі.

«Усе нашы лісты складаюцца ў Стакгольме. Піша іх аракул, які жыве на самай вузкай вулачцы сталіцы Швецыі. Кожны ліст унікальны па змесце і не паўтараецца. Дастаўка лістоў працуе як і любая паштовая служба. Замовіць ліст можна для сябе або для іншага. Для гэтага дастаткова звязацца з намі праз Instagram, напісаўшы імя і адрас атрымальніка».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

? Чтобы получить бесплатное письмо с предсказанием: 1 — Подпишись 2 — Оставь комментарий «Хочу письмо» 3 — Собери 5 лайков под свой комментарий! Условия действительны для Гродно! ✍️ #birthday #birthdaygirl #birthdaycake #birthdayboy #birthdayparty #birthdays #birthdayweekend #birthdaymonth #bday #instabirthday #instabday #instagramanet #birthdayfun #birthdaycelebration #instatag #мойдень #днюха #деньрождения #деньрождение #деньрожденья #деньрожденье #деньваренья #самыйлучшийдень #мойденьрождения #инстаграманет #праздничноенастроение #инстатаг #жду #подарки

Публикация от Письма с Предсказаниями Гродно (@luck.postal.service)


Праект апрабавалі ў Стакгольме

Гродзенцы пачалі свой праект на вуліцах Стакгольма. Там жа яны здымалі рэкламу.

«Спецыяльна для рэкламы нашай пошты мы паляцелі ў Стакгольм. У Гродне толькі трохі абдумалі моманты здымак, касцюмы — і ў шлях. Цікава было шпацыраваць па сталіцы Швецыі ў незвычайных строях паштальёнаў. Рэакцыя на нас была толькі станоўчая. Хтосьці падыходзіў для фота, а сыходзіў ужо з лістом, калі ім тлумачылі, хто мы. У гэтай справе спатрэбілася веданне англійскай і бракавала ведаў шведскай мовы. Усе, што бачылі шведскі сцяг, пачыналі дыялог са шведскага «Hej» — прывітанне. У Швецыі мы стартавалі, а праз некаторы час вярнуліся ў Гродна і адразу прыступілі да дастаўкі лістоў.

У Гродне незвычайныя паштальёны разносяць лісты з прадказаннямі ад шведскага аракула
Паштальёны ўручаюць ліст з прадказаннямі рэдактару Hrodna.life Ірыне Новік
За студзень паштальёны разнеслі ў Гродне ўжо больш за дваццаць лістоў з прадказаннямі.

У Гродне незвычайныя паштальёны разносяць лісты з прадказаннямі ад шведскага аракула
У Гродне незвычайныя паштальёны разносяць лісты з прадказаннямі ад шведскага аракула

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]