Здароўе і спорт

Парады Лукашэнкі працуюць? Чаму ў Беларусі ўсё так добра з каранавірусам

Першы выпадак каранавіруса ў Беларусі быў зафіксаваны 27 лютага. Праз месяц, паводле афіцыйных звестак, лічба вырасла да 94, траціна хворых ачуняла. Сітуацыя ў Беларусі выглядае нашмат лепш за ўсе суседнія краіны. Чаму так?

Што ў суседзяў?

У суседняй Польшчы зафіксаваны ўжо 1436 хворых на каранавірус (паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароў на раніцу 28.03.2020). Пры тым, першы выпадак там быў зафіксаваны 4 сакавіка — на некалькі дзён пазней за Беларусь. Менш чым за месяц у Польшчы ад каранавіруса памерлі 16 чалавек.

З 11 сакавіка ў Польшчы адмянілі заняткі ў школах і ВНУ, прыпынілі працу забаўляльных устаноў. Прэм’ер-міністр Матэуш Маравецкі заклікаў вучняў заставацца дома і не паўтараць памылку Італіі, дзе моладзь пасля часовага закрыцця навучальных устаноў масава пачала хадзіць па клубах.

З 15 сакавіка Польшча закрыла межы і ўвяла абавязковы каранцін для тых, хто прыязджае з-за мяжы.

Статыстыка ў Беларусі - як у Камбоджы ці Венесуэле

Негледзячы на прынятыя захады, колькасць хворых на каранавірус на душу насельніцтва ў Польшчы большая чым у Беларусі, якая засталася адзінай краінай у рэгіёне з адкрытымі межамі. Толькі з 27 сакавіка ўвялі абавязковы каранцін для тых, хто прыязджае з-за мяжы.

Каэфіцыент заражанасці ў Польшчы — 32 на 1 млн чалавек, у Беларусі — 9 на 1 млн.

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў Беларусі і суседніх краінах. Дадзеныя ўніверсітэта Джон Хопкінса на раніцу 28.03.2020. Колькасць заражэнняў у суседніх краінах большая, чым у Беларусі, нягледзячы на тое, што краіны закрылі межы і ўвялі каранцін. Ва Украіну, напрыклад, зараз не пускаюць нават уласных грамадзян
Побач з Беларуссю ў сусветным спісе па колькасці захварэлых стаіць Камбоджа: там зафіксавана 99 выпадкаў Covid-19, 11 ачунялі, 88 хварэюць. Смяротных выпадкаў, як і ў Беларусі, няма. Падобныя лічбы ў Венесуэле: 107 хворых, з іх 31 ачунялі, адзін чалавек памёр.

У Беларусі трошкі больш выпадкаў заражэння на душу насельніцтва чым ва Украіне ці Расіі, але працэнт ачуняўшых значна большы.

Абмежаванні з нагоды пандэміі ў Беларусі вельмі лёгкія: да 6 красавіка абмежаваныя масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам, для дальнабойшчыкаў вызначаныя трасы і месцы адпачынку — ехаць іншым маршрутам ці спыняцца ў іншых месцах забаронена. У крамах, на запраўках, у іншых грамадскіх месцах з’явіліся антысэптыкі для апрацоўкі рук. Толькі з 27 сакавіка прыязджаючых з-за мяжы пачалі адпраўляць на 14-дзённы каранцін, але жорстка кантраляваць яго не будуць. Іншых абмежаванняў няма, усё працуе ў штатным рэжыме.

Што кажа прэзідэнт?

Усё гэта выглядае вельмі мякка на фоне суседзяў. Як кажа Лукашэнка, у нас не тая сітуацыя, каб уводзіць драконаўскія захады.

Кіраўнік дзяржавы часта выказваецца наконт каранавіруса і называе сітуацыю вакол яго псіхозам. А яшчэ стварае новыя мемы. Кшталту, «трактар і поле ўсё вылечаць» або «выпіць трошкі гарэлкі і хадзіць у лазню».

Разам з гэтым, ён заклікае пажылых менш выходзіць з дому і нават дазваляе жадаючым не хадзіць на вучобу. А ўсім, хто кашляе ці чыхае, прапануе заставацца дома, каб не разносіць заразу. Праўда, прэзідэнт не ўдакладніў, ці трэба ў такіх выпадках афармляць лісты непрацаздольнасці.


Чытайце таксама: «Сустракаемся, паціскаем рукі, абдымаемся». Лукашэнка распавёў, як паводзіць сябе падчас пандэміі


Яшчэ Лукашэнка даручыў КДБ змагацца з фэйкамі на тэму каранавіруса. Адбылося гэта пасля публікацыі навіны, што нібыта ў Віцебску жанчына памерла ад каранавіруса. Пазней было заяўлена, што пнеўманія, ад якой тая памерла, не была вынікам каранавіруса.

Немагчыма сказаць, ці афіцыйная добрая эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне звязаная наўпрост з дзеяннямі і выказваннямі прэзідэнта. Аднак відавочна, што мэта Лукашэнкі зараз — не дапусціць панікі.

Ці можна верыць афіцыйным дадзеным і ці магчымы такі пазітыўны сцэнар?

Згодна з апытаннем гродзенцаў у Instagram, давяраюць афіцыйным лічбам толькі 11% апытаных. Паўдзельнічала ў апытанні больш за 1100 чалавек.

Але, як паказвае досвед Кітая, пры існуючых лічбах заражаных пазітыўны сцэнар магчымы. У некаторых правінцыях КНР была зафіксавана невялікая колькасць заражэнняў, не было смяротных выпадкаў або іх было мала, а ўсё захварэлыя ачунялі або лічба хворых застаецца невялікай.

Праўда, Кітай неаднаразова вінавацілі ў прыхоўванні фактаў, таму цяжка на 100% верыць гэтым лічбам. Некаторыя нават кажуць, што калі б не пачатковае прыхоўванне інфармацыі з боку Кітая, то і пандэміі магло б не быць.


Чытайце таксама: Третий случай коронавируса подтвержден в Гродно


Ёсць яшчэ адзін прыклад, гэтым разам еўрапейскі, які дае надзею на тое, што ў Беларусі ўсё можа прайсці адносна спакойна. Гэта Швецыя. Яна застаецца адзінай краінай у ЕС без каранціна і істотных абмежаванняў. Пры гэтым тут сітуацыя лепшая, чым у суседняй Нарвегіі, але горшая чым у Фінляндыі.

Шведскі урад, як і беларускі, ніяк не абмяжоўваў сваіх грамадзян. Толькі ад 29 сакавіка там забараняюць сходы больш чым 50 чалавек. Але ўніверсітэты, школы і садкі ўсё яшчэ працуюць, адкрытыя бары, кінатэатры, працуюць гарналыжныя курорты, а ўлады спадзяюцца на адказнасць грамадзян — зусім як у Беларусі. Абмежаванне сходаў, якое ўводзіцца зараз у Швецыі - адказ урада на крытыку, якая гучала з некаторых колаў.

Кепскі знак для Беларусі - тое, што колькасць заражаных у Швецыі расце — на 28 сакавіка іх было ўжо 3046, памерла 92 чалавекі. Каэфіцыент заражанасці склаў 304 на 1 млн чалавек — і гэта значна больш чым у Беларусі ці Польшчы. Калі сітуацыя будзе пагаршацца, то шведы могуць пераглядзець сваю ліберальную палітыку. І Беларусь застанецца адзінай у Еўропе краінай, дзе каранавіруса не баяцца.


Чытайце таксама:

Калі ў Беларусі абвесцяць эпідэмію і варта хадзіць у кафэ? Мінздароўя адказала на хвалюючыя пытанні

«Пратрымаемся яшчэ месяц-два». Як тыдзень без турыстаў змяніў Гродна

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025