Сёлета ў Гродне пройдзе ХІІ фестываль Grodno Jazz-2017. У двары Новага замка 24−25 чэрвеня ізноў збяруцца выканаўцы і аматары гэтай асаблівай музыкі, каб яшчэ раз даць гораду джазу. Артысты Гродзенскай філармоніі таксама рыхтуюцца да гэтага. І хаця ў абноўленым будынку філармоніі здалі ў эксплуатацыю толькі адміністратыўную частку, музыкі рэпетыруюць штодня, прыстасаваўшы пад рэпетыцыйныя залі танцкласы і грымёркі.
Віктар Сакалоўскі, мастацкі кіраўнік філармоніі, упэўнены, што фестываль у Гродне дасць наведвальнікам уяўленне аб «поўнай карціне» беларускага джазу. Маўляў, і дэбютантам, і заслужаным мэтрам знойдзецца месца. Абмежаванне на ўдзел ёсць толькі адно, і яно стала ўжо традыцыйным: «Мы не запрашаем тых, хто іграў летась, — тлумачыць Віктар Сакалоўскі, — каб аматары музыкі, што кожны год наведваюць фестываль, заўжды мелі магчымасць пачуць новы склад выканаўцаў».
Разынкай сёлетняга фестывалю, як лічыць Сакалоўскі, будзе Premier orchestra. «Гэта паўтара дзясятка музыкаў, імёны якіх не проста на слыху — яны вызначаюць джазавую культуру Беларусі: Канстанцін Гарачы, Уладзімір Міхновіч, Аляксандр Старажук. Гэты аркестр будзе працаваць разам з амерыканцам Кліўлендам Джонсам». Нахвальваючы сталічных і замежных выканаўцаў фэсту, ён не забывае і пра гродзенскі патрыятызм і гумар: «Вядома, самае цікавае, што будзе на фестывалі - гэта Біг-бэнд Гродзенскай абласной філармоніі».
Білеты на канцэрты ўжо ў продажы. Каб зрабіць іх больш даступнымі для гаражан, іх можна будзе набыць ісці не толькі ў касе філармоніі, але і праз некалькі дзясяткаў паштовых аддзяленняў.
Летась джаз-фэст сабраў каля паўтары тысячы чалавек. На столькі ж арыентуюцца і цяпер, але, канечне, гатовы прыняць і больш наведвальнікаў.
Для прамоцыі імпрэзы плануюць правесці кароткія выступы ў горадзе, блізкія па маштабу да «Канцэртаў на балконе», што прайшлі ў пачатку чэрвеня на Савецкай.
www.facebook.com/hrodna.life/videos/10 154 743 092 794 500/
Пра гэты фармат выступаў, што стварае музычную атмасферу горада, Віктар Сакалоўскі распавядае, як пра пошук новых, сучасных формаў працы філармоніі, пра магчымасць прадстаўляць яе артыстаў гродзенцам. Ён падзяліўся падслуханым ад мінакоў меркаваннем: «Няма ўласнай залі, то ўжо з балконаў выступаюць». Прычына канцэртаў на балконе зусім іншая, але ж і доля праўды ў гэтым таксама ёсць, разважае Сакалоўскі.
Людзі працуюць увесь час, хаця аддалі артыстам толькі невялікую частку будынку. У якасці рэпетыцыйных залаў зараз выкарыстоўваюцца грымёркі. А біг-бэнд пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова рэпетыруе і рыхтуеца да фестывалю ў адной з харэаграфічных залаў.
«Мы зараз знаходзімся ў адміністрацыйнай частцы будынка. Тут размешчаны рэпетыцыйныя залы і грымёркі, а памяшканні, якія будуюцца, зачыненыя нават ад нас, — паціскае плячыма Барыс Мягкоў, галоўны дырыжор аркестра філармоніі.З іншага боку, артысты ўсё роўна радыя пераезду ў новы будынак. Бо нават гэтыя часова прыстасаваныя памяшканні нашмат лепшыя за арэндныя ў былой гасцініцы «Гродна».
[irp posts="20 999″ name="Былая гасцініца Гродна" стане трохзоркавай у кітайскай сетцы гатэляў Echeng"]
Мастацкі кіраўнік філармоніі, хоць і не ведае нічога пра сканчэнне будоўлі, усё ж не губляе аптымізму. Кажа, што і да фестывалю добра падрыхтуюцца, і задумы, што планаваліся пад новую залю на 1300 месцаў, таксама спраўдзяць, хоць і не так маштабна. Тым больш, сёлета філармонія адзначае свой 30-гадовы юбілей. Таму будзе і святочны канцэрт, і адкрыццё сезона — прысутнасць філармоніі ў горадзе будзе заўважнай, абяцае Віктар Сакалоўскі.
«Я хачу, каб вы зразумелі: філармонія — гэта не толькі сцены. У першую чаргу — гэта людзі».
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…