Наведаць кавалак Гродзеншчыны замежнікі змогуць без візы ўжо з 26 кастрычніка. Палажэнне аб парадку наведвання замежнікамі парка «Аўгустоўскі канал» зацвердзіў 17 кастрычніка Савет міністраў. Hrodna.life разабраў Пастанову № 827 саўміна, каб арыентавацца ў ёй было прасцей.
— пашпарт ці іншы дакумент, прызначаны для выезду за мяжу
— дакумент на права наведвання парка «Аўгустоўскі канал»
У дакуменце на права наведвання парка ўказваецца час побыту і праграма падарожжа.
Дакумент выглядае вось так: для індывідуальных турыстаў, для груп.
Трэба звярнуцца да тураператара.
У электроннай ці пісьмовай форме вы дасылаеце наступныя звесткі:
— прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць)
— дата нараджэння
— грамадзянства (падданства)
— серыя і нумар пашпарта
— пол
Тураператары забяспечваюць перадачу інфармацыі пра замежніка ў органы памежнай службы не пазней, чым за 24 гадзіны да запланаванай паездкі.
Уезд на тэрыторыю Беларусі праходзіць праз памежныя пункты пропуску «Лясная» («Рудаўка») і «Брузгі» («Кузніца Беластоцкая») — на мяжы з Польшчай; «Прывалка» («Швяндубрэ»), «Прывалка» («Райгардас») — на мяжы з Літвой.
Пры гэтым турысту трэба мець з сабой не менш за дзве базавыя велічыні (42 BYN) на кожны дзень знаходжання ў краіне.
Трэба звярнуцца да тураператара, які прадаставіў турпаслугі, каб атрымаць дублікат дакумента.
Звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных справаў Беларусі, то бок — у міліцыю. У выпадку стыхійных бедстваў ці іншых надзвычайных сітуацый, якія замінаюць выехаць з краіны ў патрэбны тэрмін, турысту таксама варта звяртацца ў органы ўнутраных справаў Беларусі.
[irp posts="437″ name="Гродзенскі турыстычны партал для замежнікаў мае з’явіцца цягам месяца"]
Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі замежнікі змогуць толькі цягам пяці дзён і толькі на тэрыторыі парка «Аўгустоўскі канал». За парушэнне гэтых умоў можна атрымаць адміністрацыйнае наказанне.
Пастанова набудзе моц з 26 кастрычніка 2016 года і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…