Беларусы, якія стаяць на консульскім уліку за мяжой, больш не змогуць мяняць ці атрымліваць там пашпарты. Таксама значна звузіўся спіс дзеянняў, якія магчыма зрабіць без асабістай прысутнасці ў Беларусі або даверанасці, аформленай на радзіме. З яго знікнуць ці не найбольш запатрабаваныя працэдуры. Якія наступствы нясе новы ўказ, які абмяжоўвае магчымасць беларусаў карыстацца консульскімі паслугамі?
«Краіны, у якія масава выязджалі беларусы ў сувязі з палітычнымі пераследамі, могуць сутыкнуцца з тым, што колькасць беларусаў са скончанымі праязнымі дакументамі будзе павялічвацца. Гэтая сітуацыя патрабуе сістэмнага рашэння», — пракаментавала для Hrodna.life Крысціна Рыхтэр, дарадчыца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях. Такім рашэннем мог бы стаць пашпарт Новай Беларусі, мяркуе яна.
«Без асабістай прысутнасці альбо без даверанасці, аформленай у Беларусі, немагчыма будзе прадаць кватэру ці аўто, а таксама немагчыма будзе атрымліваць даведкі і пасведчанні з ЗАГСаў і паставіць апастыль», — дадала юрыстка. Немагчымымі стануць настрыфікацыя дыплома, або нават шлюб за мяжой — бо для гэтага звычайна патрэбна даведка аб адсутнасці шлюбу ў Беларусі.
Новы ўказ яшчэ не ўступіў у сілу, але рэгістратары БТІ ўжо адмаўляюцца праводзіць угоды на аснове даверанасцей, аформленых за мяжою, піша «Наша Ніва».
У беларускіх пасольстваў застаецца толькі магчымасць выдачы даведкі для вяртання ў Беларусь у выпадку страты або несапраўднасці пашпарта і шэрагу дакументаў.
«Цяжка прадбачыць [наколькі вялікай колькасці людзей гэта можа тычыцца — Hrodna.life], бо цяпер гэтая праблема закране не толькі тых, хто выехаў з Беларусі пасля падзей 2020 года, але і тых, хто зрабіў гэта нашмат раней. Паводле папярэдніх ацэнак, адмова ў прадастаўленні консульскіх паслуг можа закрануць сотні тысяч беларусаў па ўсім свеце», — мяркуе Крысціна Рыхтэр.
Можна ўзяць лічбу 200 тысяч чалавек, і ўлічыць, што пашпарт у Беларусі выдаецца на 10 гадоў. Па тэорыі матэматычнай статыстыкі 200 тысяч трэба дзяліць на 10. Верагодна, кожны год будзе сканчацца прыкладна аднолькавая частка пашпартоў: 20 тысяч — у 2024-м, яшчэ 20 тысяч — у 2025-м і гэтак далей, падлічыў беларускі юрыст для «Нашай Нівы».
«То-бок кожны год Еўропа будзе атрымліваць па некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў, якія не маюць дзейных пашпартоў і не могуць пацвердзіць сваё грамадзянства. Гэта будзе праблемай для краін, дзе жывуць беларусы, і пытанне ў тым, наколькі сур’ёзна яны будуць да гэтай праблемы ставіцца», — кажа ён.
Тым не менш, і ў такой сітуацыі ёсць выйсце. Напрыклад, Польшча і Літва выдаюць праязныя дакументы — так званы пашпарт замежніка — для беларусаў, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, але ёсць права легальна знаходзіцца ў краіне, нагадвае «Цэнтр беларускай салідарнасці» (ЦБС).
У Польшчы такі дакумент можна атрымаць, калі вы знаходзіцеся там на падставе:
Польскі праязны дакумент заменіць сабой беларускі пашпарт у паездках за мяжу (але толькі ў краінах, якія яго прызнаюць). Атрымаць бясплатную кансультацыю па атрыманні такога дакумента можна, звярнуўшыся ў ЦБС.
Другім рашэннем можа стаць атрыманне міжнароднай абароны. Калі ніводнай з вышэйпералічаных падстаў для знаходжання на тэрыторыі Польшчы ў чалавека няма, то ёсць магчымасць падаць заяву на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы, пасля чаго ў з’явіцца магчымасць атрымаць Жэнеўскі пашпарт або той самы польскі праязны дакумент.
У Польшчы па пытаннях праязнога дакумента трэба звяртацца ў аддзел спраў замежнікаў, у Літве — у аддзел міграцыі.
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…