“Самі сабе зайздросцім”, – кажуць 45-гадовыя блізняты з Гродна Алена і Андрэй з гродзенскай шматдзетнай сям’і Вітко. Зараз яны жывуць у Мінску і у кожнага з іх свая вялікая сям’я. У Алены 8 дзяцей, а ў Андрэя – 5 дзяцей і адна унучка. А іх мама, гродзенка Лідзія Андрэеўна Вітко – бабуля 17 ўнукаў і 3 праўнукаў.
Пра тое, як бацькоўскае выхаванне і ўласныя дзеці дапамаглі ім стаць шчаслівымі і паспяховымі, брат і сястра расказалі Hrodna.life.
Была звычайная сям’я
“Нас у мамы з татам было трое,” – расказвае Алена і ўдакладняе – на той час такая сям’я не лічылася шматдзетнай і не мела ніякіх льгот. Былі як усе – звычайнай, добрай, шчаслівай сям’ёй.

“Усё ідзе з дзяцінства”, – згаджаецца Андрэй. – У нас увесь час быў добры прыклад перад вачамі. З бацькамі мы хадзілі ў лес і на Нёман, за грыбамі і на шашлыкі. Яны ўсё рабілі для нас, хаця і працавалі часам на двух работах, а мама то яшчэ і рукадзельнічала па начах.
Праз іх мы зразумелі – самае важнае, што ты можаш падарыць блізкаму – гэта свой ўласны час. Запытай мяне зараз, які падарунак я памятаю з дзяцінства – не ўзгадаю. А тое, што бацькі прысвячалі нам шмат часу, заўжды ўспамінаецца.”
Для сваіх дзяцей Андрэй таксама часу не шкадуе: “Не падарункамі заваёўваецца давер. Дзіця потым вырасце і скажа – мне не патрэбны былі твае падарункі, мне быў патрэбен ты”.
З кожным дзіцем багацелі
“Бацькам ўдзячна і за тое, што вызначылі правільныя прыярытэты ў выхаванні” – расказвае Алена. Сям’я была праваслаўнай і дзеці часта хадзіі з бабуляй у царкву.
Алена вышла замуж за хлопца, што быў у сям’і адзіным дзіцем. “Планавалі спачатку, што ў нас будзе адно дзіця, ці двое-трое. Пра 8 не думалі. Кожны раз, як Бог даваў дзіця, думалі, як справіцца. А потым прышло разуменне – калі нам давераны дзеці, трэба прымаць гэта з удзячнасцю. Мы не маем права адмовіцца. Некаторыя гадамі моляць аб дзіцяці, і не маюць”.

Сям’я з кожным новым дзіцем рабілася багацейшай, расказвае Алена. Дом, кватэра, аўтамабіль, уласны бізнес – усе атрыбуты паспяховасці ў іх зараз ёсць. Але галоўнае багацце, яе меркаванем – дзеці. “Мы радуемся, бо бачым у іх дабро ў сэрцах”.
“Тата, ты мой самы лепшы сябар”
Андрэй ажаніўся, калі паехаў вычыцца ў Мінск, у Акадэмію мастацтваў. Пад канец навучання ў яго сям’і было ўжо двое дзяцей. Зараз іх пяцёра. Старэйшаму сыну 22, малодшай дачцэ – 14. Сам Андрэй займаецца дызайнаў інтэр’ераў.
У адносінах з дзецьмі, яго меркаваннем, важна закласці падмурак даверу і адкрытасці. Найлепшае віншаванне з днём народзінаў Андрэй атрымаў ад дачкі: “Тата, ты мой самы лепшы сябар. З табой магу падзяліцца любым сакрэтам”.

“Калі гавару дзецям пра адносіны з іншымі людзьмі, пра вострыя пытанні, тлумачу – мы кантактуем адзін з адным, і вострыя грані сціраюцца, так мы вучымся стасункам”.
“Нарадзілі дзяцей – не забывайце пра сябе”
Алена расказала, што дзеці натхнілі яе працягваць адукацыю і ўвесь час развівацца.
Чырвоны дыплом аб вышэйшай адукацыі і правы на кіраванне аўтамабілем яна атрымлівала ўжо шматдзетнай мамай. ”Заўжды кажу жанчынам – як нарадзілі дзяцей, не забывайце пра сябе!” Апроч таго – сям’я яшчэ і удзельнічала і перамагала ў конкурсах шматдзетных сем’яў Мінска.
“Хацелі паказаць людзям, што можна жыць насычаным паўнавартасным жыццём, калі ў сям’і пяцёра ці больш дзяцей, падняць статус шматдзетнай сям’і”.
Самыя малодшыя дзеці Алены аказаліся блізнятамі і вельмі нагадваюць ёй ўласнае з братам дзяцінства.

“Мы не чакалі такога. Звычайна блізняты праз пакаленне нараджаюцца. Але з імі ў сям’ю прышла вялікая радасць. Старэйшыя дочкі сказалі: “Нарэшце ты, мама, насалодзішся мацярынстваў у поўнай ступені, адчуеш, як гэта мае быць”.

І сапраўды, я адчула, што момант дзяцінства такі кароткі, дзеці так хутка вырастаюць, трэба як мага больш праводзіць з імі часу. Калі ў гэта акунаешся, нібы маладзееш. Разумееш, што галоўнае не адзець іх і не пракарміць. Галоўнае – магчымасць іх любіць”.
Не варта азірацца на “ўсіх”
Зараз дзецям больш складана, чым было раней, мяркуе Андрэй. “Што яны зараз бачаць вакол? Сацыяльныя сеткі, бясконцыя лайкі, хуткая слава, хуткія грошы. А што за гэтым – не паспяваюць задумвацца”. Бацькі маюць не адмежаваць дзяцей ад навакольнага свету, але навучыць іх рабіць свядомы выбар.

Кажу сваім: “Не бойцеся быць белай варонай. Не глядзіце на ўсіх. Думайце, вучыцеся рабіць выбар. Кожны дзень, у кожнай жыццёвай сітуацыі”.
Што пакінем на Зямлі
“Што лепшае за дзяцей мы можам пакінуць пасля сябе на Зямлі? – разважае Алена. – Кажу мужу , нас не будзе, а нашы вочы, нашы усмешкі застануцца на гэтым свеце. І тое, што мы не змаглі зрабіць, яны ўвасобяць”.









