Цяпер у Смаргоні можна замовіць тэатралізаваную экскурсію, дзе вам раскажуць пра выраб фірмовых «абваранкаў», якія гаспадыні прадавалі ад Смаргоні да Гдыні. А таксама паслухаць пра «мядзведжую акадэмію» і паглядзець на выступ сучаснага «акадэміка». Так у музеі рэалізуюць ініцыятыву «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая».
— У нядзелю раніцай сонейка ўзыходзіць, гаспадар адпраўляецца на смаргонскі кірмаш. Праедзем праз славутае мястэчка Крэва да гасціннай Смаргоні, — кажа экскурсаводка ў традыцыйным строі. — У Смаргоні была вялікая кірмашовая плошча. Там былі лаўкі-прылаўкі-шапікі, людзі прыязджалі на вазках. Можна было ўбачыць шмат тавараў. З Крэва, ганчарнага цэнтру, прывозілі кераміку, кадушкі, ступкі і бочкі. Жанчыны прадавалі яйкі, авечую поўсць, лён, ручнікі, дываны. Для духоўнай уцехі быў тэатр-батлейка, які прыйшоў на беларускія землі у 16-м стагоддзі і быў вельмі папулярны.
У Смаргоні амаль усё мяшчанскае жаночае насельніцтва займалася вырабам бублікаў, якія атрымалі шырокую вядомасць пад назвай «абваранкаў смаргонскіх». Абваранкамі бублікі называлі таму, што перад выпечкай іх абварвалі ў кіпні.
— З вечара ці з раніцы мясілі цеста. Чатары гаспадыні - дзве калястольніцы, каляварніца і каляпечніца — чакалі, калі падыйдзе печ. Дровы выкарыстоўвалі толькі альховыя. Аснова цеста — мука і дрожджы. На перадкірмашовы дзень туды дадавалі мед, цукар, ваніль, мак, чарнушку і іншыя прыправы.
З цеста рабілі жгуцікі і абкручвалі іх вакол пальца. Таму дзірка была памерам з палец. Але былі і баранкі памерам з хамут.
Наляпіўшы баранак, каляварніца акунала іх у вар — вялікі чыгун з кіпнем. Праз некалькі хвілін каляпечніцы раскладвала баранкі. З пылу, з жару баранкі нанізвалі на маністы і вешалі на шыю.
Смаргонскія абваранкі вазілі далёка. На Казюкі у Вільню, у Ліду, Гродна. Кажуць, была сям’я, якая пякла абваранкі для продажу толькі у Варшаве, Гдыні, Гданьску.
«Маем надзею, што і французскія гурманы каштавалі смаргонскія абваранкі», — кажа экскурсаводка. І на любым мерапрыемстве яны зяўсёды былі нарасхват.
Прыязджалі на смаргонскі кірмаш і павадыры са сваімі «акадэмікамі». Мішка на экскурсіі прывітаў наведвальнікаў паклонамі. І паказаў смешнымі рухамі, «як салдат бярэ ружжо на плячо», «як жанчыны перад люстэркам прыгажосць наводзяць раніцай», «як мужык з карчмы ідзе дахаты», «як жонка мужа дома чакае і як сустрэкае».
Мядзведзяў у Смаргоні дрэсіравалі ў незвычайнай установе, якая мела жартаўлівую назву «Смаргонская медзведжая акадэмія». З’явілася гэтая школа ў 40-х гадах 17 стагоддзя, калі Смаргонь увайшла ва ўладанне князеў Радзівілаў. Школа складалася з дзвюх будынкаў. У адным жылі мядзеведзі, у іншым — дрэсіроўчыкі. Мядзведзяў, згодна дакументаў, было каля дзесяці. Для навучання абіралі толькі самцоў мядзьведзяў не старэйшых за 6 месяцаў. Лічылася, што іншыя не паддаюцца дрэсіроўцы.
— Маленькіх мядзведзяў прывозілі сюды і змяшчалі ў спецыяльныя клеткі. Вышыня ў іх была такая, каб мішка стаяў толькі на чатырох лапаў. Пад клеткай паспальвалася вогнішча, падлога награвалася і ён пачынаў скакаць. У той час раздаваліся гукі бубнаў ці скрыпкі. Калі мядзведзю станавілася зусім горача, яго выпускалі з клеткі ў іншую, дзе падлога была халоднай. Чакалі, пакуль ён супакоіцца, заводзілі зноў у гарачую клетку і працэдура дрэсіроўкі паўтаралася нанова. Навучаны мядзведзь распачынаў танчыць, як толькі пачуе музыку. Частавалі мядзеведзя тымі ж смаргонскім абваранкамі.
Навошта Радзівілам была патрэбна школа дрэсіроўкі? Радзівілы, асабліва мужчынская частка сям'і, вельмі любіла медзведзую забаву, бо ў Сярэднявеччы забаваў было не так шмат. Скончылася гісторыя мядзведжай акадэміі ў пачатку 19 стагоддзя, калі Радзівілы прадавалі Смаргонь з прычыны запазычанасці. А новы ўладальнік не меў грошай, каб трымаць акадэмію.
Ініцыятыва «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая» рэалізуецца ў межах праграмы тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця ПРАААН і фінансуецца Еўразвязам. У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі сабралі экскурсаводаў, зрабілі карту славутасцяў Смаргонскага раёну і буклет пра гісторыю смаргонскіх абваранкаў. Таксама была арганізавана выязная выстава «Смаргонь кірмашовая», з якой упершыню ў горадзе выступілі ў кастрычніку мінулага года.
Галоўны вынік ініцыятывы — тэатралізаваная экскурсія з дэгустацыяй «Шляхамі кірмашовымі». Сярод дзяцей папулярная квэст-гульня па тэматыцы экскурсіі. Гэта спаборніцтва сярод каманд па пяць-сем чалавек. Камандзе трэба справіцца з заданнямі хутчэй і правільней за іншых.
У межах праекта прайшло 12 экскурсій. Выставу за верасень-кастрычнік наведала больш за 300 школьнікаў. Музей супрацоўнічае з турфірмай «Белагратрэвел». Таксама экскурсіі замаўляюць наведвальнікі санаторыю «Лясная паляна», які знаходзіцца побач з музеем. Дарослыя квіткі каштуюць 10 рублёў + уваходны квіток 2.50 рублёў. Для группы з 25 чалавек квіток каштуе 5 рублёў з чалавека.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…