Здароўе і спорт

У навагоднім забегу цвярозасці ў Гродне ўпершыню паўдзельнічалі замежнікі і гіравікі

Трэці год запар у гродзенцаў была магчымсць адзначыць 1 студзеня прабегам цвярозасці. Сёлета на старт выйшлі 112 чалавек. Адметнай рысай забега стаў удзел замежных аматараў бегу — дзвюх удзельніц з Расіі і аднаго амерыканскага бегуна. Таксама ўпершыню да ініцыятывы бегуноў далучыліся спартсмены-гіравікі. У гонар надыйшоўшага года яны паднялі гіру 2017 разоў.

Да старту забега спартсмены мелі гадзіну на размінку, сяброўскія размовы ці гарачы чай. Многія з іх прышлі на сцежку здароўя, дзе праходзіў забег, з сябрамі, сем’ямі і дзецьмі, каб разам правесці час на свежым паветры.

Пасля агульнай размінкі забег стартаваў.

via GIPHY

Першым з удзельнікам адолеў дыстанцыю Арцём Логіш, які сёлета ўпершыню далучыўся да прабега. Арцём прафесійны спартсмен, Новы год сустракае цвяроза, і быў рады даведацца пра магчымасць першы дзень года правезці з аднадумцамі і прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.

Сярод жанчын пераможцай забегу стала Ганна Ступакевіч. «Я вас усіх люблю, усіх — з кім бегаю!» — эмацыйна выказалася дзяўчына і пажадала на новы год шчасця і бега.

Самай малодшай з удзельнікаў забега стала Ева Шаўчэнка. Ёй 7 гадоў.

Самай сталай сярод бегуноў стала 76-гадовая Ларыса Смірнова. «Не важна, што прайграеш іншым, важна перамагаць сябе», — лічыць яна.

Адна з замежных удзельніц забега, Вольга Селязнёва, распавяла, што упершыню адзначыла Новы год прабегам. Яе муж, Барыс, родам з Гродна, то прыязджаць на Новы год сюды да бабулі стала ў іх сям'і традыцыяй. Зараз, мяркуюць яны, навагоднія традыцыі сям'і папоўняцца забегам цвярозасці і надалей.

Роберт з Брукліна прыехаў у Гродна да сяброў. У Амерыцы ён рэгулярна займаецца бегам. Кажа што там браў удзел нават у забегах, што праводзяцца ў навагоднюю ноч.

Гіравікі маглі паўдзельнічаць у двух відах спаборніцтваў - пад’ем гіры і кідок у далечынь. Гіру выбралі не вельмі цяжкую, 8-кілаграмовую, каб выжаць яе маглі нават дзяўчаты.

youtu.be/NNN3vf1h0s8

Самымі моцнымі сярод удзельнікаў аказаліся Антон Жлабо і Кацярына Цюлькевіч.

Пераможцы і тыя ўдзельнікі, каму пашанцавала ў латарэі, атрымалі ад Гродзенскага дабрачыннага таварыства прызы — кубкі з сімволікай навагодняга забега цвярозасці

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025