У Гродне прэзентавалі новыя тэхналогіі, якія забяспечаць новы энергаэфектыўны 10-павярховы дом практычна бясплатным цяплом. Гарачая вада ў доме па вул. Дзяржынскага 23а не будзе адключацца на прафілактыку, затое жыхары будуць вымушаныя з часам купляць дарагія фільтры для вентыляцыі.
Гродзенскі Зялёны партал пабываў на адкрыцці другога ў Гродне энергаэфектыўнага дома, які стане дэманстрацыйнай пляцоўкай для папулярызацыі ў Беларусі энергаэфектыўных тэхналогій у жыллёвым будаўніцтве.
Атрымліваючы рахункі за камунальныя паслугі, заўсёды ёсць жаданне паменшыць выдаткі, але пры гэтым заставацца ў камфортным асяроддзі. Распрацоўшчыкамі заяўлена, што 120 кватэр новага дома змогуць скараціць выдаткі на ацяпленне ў тры разы. Сцены дома ўцеплены такім чынам, што ўнутры дома ўтворыцца эфект тэрмаса: якую тэмпературу выставіш, такая і будзе захоўвацца без ветрання памяшкання з адкрытымі вокнамі.
Для правільнага цеплаабмену ў доме прадугледжана пакватэрная вентыляцыя з фільтрамі і рэкуператор на вонкавых сценах. Фільтр дарагі і будзе патрабаваць потым замены. У першых дамах з такой вентыляцыяй былі нараканні, што жыхары адмаўляюцца змяняць яго і перастаюць карыстацца гэтай тэхналогіяй, што не дазваляе эканоміць на абаграванні ў ацяпляльны сезон. Калі правільна выкарыстаць вентыляцыю, то свежае паветра ў кватэрах будзе забяспечана.
«Існуе складанасць у індывідуальнай паверцы кватэр па выдатку на ацяпленне, таму дом будзе пакуль з агульным лічыльнікам для жыхароў» — распавёў Аляксандр Чачот, інжынер па аўтаматызацыі.
Да прыкладу, калі хтосьці ўзімку з’ехаў на месяц і адключыў у сябе батарэі, ён усё роўна вымушаны будзе плаціць за ацяпленне. Дадзеная тэхналогія, па разліках, акупляецца за 10−28 гадоў (дадзеныя па тэрмінах акупнасці тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў доме, узятыя са стэнда, прадастаўленага на адкрыцці дома).
На даху дома і на паўднёвай сцяне ўстаноўлены сонечныя модулі, якія працуюць у светлы час сутак на атрыманне энергіі і частковую аддачу яе ў агульную сетку, тым самым прадаючы зялёную энергію гораду. На гэта ўсталяваны дзённы тарыф.
А ноччу па нізкім тарыфе для патрэб дома купляецца энергія з сеткі. На розніцы паміж тарыфамі ідзе скарачэнне выдаткаў на камунальныя плацяжы. Аляксандр Мінучыц, галоўны спецыяліст па электразабеспячэнні, распавёў, што ўстаноўка такіх модуляў не запатрабавала іншых адмыслоўцаў, дастаткова было вывучыць інфармацыю ў адкрытым доступе.
20 мая быў сонечны дзень і да поўдня панэлі здолелі выпрацаваць 42 кВт, з якіх 15 кВт сышло ў сетку, а 27кВт выкарыстоўвалі для працы цеплапомпаў, устаноўленых у падвалах дома. Акупнасць саміх модуляў 6−17 гадоў.
32 сваі дома абсталяваны адмысловымі цеплавымі помпамі, якія ўтылізуюць цяпло грунту. Яны дазваляюць выкарыстоўваць розніцу тэмператур на паверхні і пад зямлёй.
Сяргей Церахаў, нацыянальны эксперт праекта па эксплуатацыі, абслугоўванні і маніторынгу эфектыўнасці жылых будынкаў, паказаў прынцыпы выкарыстання геатэрмальнай энергіі ў новым доме. Бярэцца толькі лішак цяпла і па трубах дастаўляецца ў адну магістраль. Сваі размяшчаюцца на 6,7 — 12 метраў углыб і дазваляюць браць розныя тэмпературы. Калі ўзяць больш, грунт можа прамёрзнуць, паўплываць негатыўна на сам дом.
Акрамя датчыкаў унутры падвала, інфармацыя выводзіцца і да спецыялістаў праз сетку, што дазваляе назапашваць дадзеныя і сачыць за працай помпаў. Заяўлены тэрмін акупнасці 3−10 гадоў.
Яшчэ адна ўкаранёная тэхналогія дазваляе забіраць цяпло ад бліжэйшых каналізацыйных труб і ўласных бытавых сцёкаў дома. Гэта пастаянная і бясплатная магчымасць дазволіць браць тэмпературную розніцу ад каналізацыйнай сеткі, якая праходзіць побач, пры дапамозе цеплавых помпаў.
З «шэрай вадой» крыху больш складана, для яе патрэбны фільтруючы элемент. Усе цеплаабменнікі размяшчаюцца ў падвалах дома.
Дом адкрылі на стадыі завяршэння добраўпарадкавання новых пляцовак для смеццевых кантэйнераў. У пад’ездах ўжо не прадугледжаны смеццеправод, але кантэйнеры старога тыпу прыйдзецца замяніць яшчэ да засялення жыльцоў.
[irp posts="21 811″ name=""Мы спрабуем апраўдацца, на нас спрабуюць наехаць". Кіраўнік гарадской ЖКГ пракаментаваў «смеццевыя войны» ў Гродне"]
Урачыстае адкрыццё з перарэзаннем стужачкі і ўручэннем жыхарам памятных падарункаў і інструкцый па эксплуатацыі вентыляцыйнага абсталявання прайшло ў вельмі гарачы дзень. Госці не маглі схавацца ад пякучага сонца. Перад пад’ездам усталяваная дзіцячая пляцоўка і пасаджаныя маленькія пруткі-дрэвы, але ж у Гродне ўжо шмат гадоў таму закуплена спецыяльная машына па перасадцы дарослых дрэў, дзеянне якой жыхары горада маглі бачыць толькі ў дзень прэзентацыі. Газонная трава яшчэ не вырасла.
Прыемнай навіной стала вялікая паркоўка падалей ад пад’ездаў, што скароціць негатыўнае ўздзеянне шумоў і выхлапных газаў непасрэдна перад домам.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…