Здароўе і спорт

«За біялагічнымі методыкамі - будучыня». У Гродне адкрыўся цэнтр рэгенератыўнай медыцыны «Плазмолифтинг»

Безаперацыйнае лячэнне суставаў па новай методыцы стала даступна ў Гродне. З 21 кастрычніка ў абласным цэнтры пачаў працаваць медыцынскі цэнтр «Плазмолифтинг». «Па статыстыцы, кожны другі жыхар планеты мае артроз той ці іншай лакалізацыі. Гэта хвароба абмяжоўвае рухавыя магчымасці чалавека і нават даводзіць да інваліднасці - тлумачыў на адкрыцці цэнтра дацэнт Дзмітрый Карэў.

«Вядома, лекары шукаюць вырашэння праблемы. Адзін з найноўшых спосабаў - гэта прымяненне ў лячэнні плазмы крыві самога чалавека».


Цэнтр «Плазмолифтинг» — гэта першая медыцынская ўстанова ў Беларусі, якая сертыфікавана на прымяненне такой методыкі ў лячэнні суставаў. Гродзенскія медыкі прайшлі сертыфікацыю ў распрацоўніка сістэмы, доктара медыцынскіх навук Рэната Ахмерава і атрымалі даверанасць на выкарыстанне гэтай гандлёвай маркі. Пра тое, калі варта звярнуць увагу на новыя магчымасці медыцыны, спецыялісты цэнтра распавялі Hrodna.life.


«За біялагічнымі методыкамі - будучыня» — Дзмітрый Карэў, траўматолаг-артапед

Займаючыся пэўнай праблемай, лекары бачыць станоўчыя і адмоўныя бакі наяўных метадаў лячэння. І калі не ўсё вырашана, то шукаюць новыя спосабы рашэння. У лячэнні суставаў існуе і развіваецца эндапратэзаванне. Артапеды, якія працуюць у новым цэнтры, маюць вялікі вопыт пратэзавання каленных і тазасцёгнавых суставаў. І чым больш мы працуем у гэтай галіне, тым больш бачым, што гэта толькі палова вырашэння праблемы.

Ёсць пэўная колькасць артрозаў, асабліва на пачатковай стадыі захворвання, калі своечасова пачатае кансерватыўнае лячэнне дае добры эфект. І вядома, лепш карыстацца сваімі рукамі і нагамі, чым мець нават самы лепшы пратэз.

Бачачы ўскладненні пры пратэзаванні, мы разумеем, што многім пацыентам паказана менавіта кансерватыўнае лячэнне. Гэтая праблема таксама вырашаецца, і існуе шмат добрых прэпаратаў. Але ў іх ужыванні ёсць складанасці. Па-першае, доступ лека да сустава, асабліва на фоне запаленняў, вельмі абмежаваны. Значыць, патрэбны вялікія канцэнтрацыі прэпаратаў і працяглае іх прымяненне. У такіх выпадках узрастае і кошт лячэння, і небяспека пабочнага дзеяння лекаў.

Пазбегнуць гэтага дазваляе прымяненне плазмаліфтынгу. У тэхналогіі выкарыстоўваецца ўласная тканіна арганізму — плазма крыві, якой робяцца ін'екцыі ў пэўныя зоны.

Прынцып дзеяння плазмы ўніверсальны. Яна амалоджвае тканкі, мышцы, праблемныя зоны ля суставаў і храстковыя тканкі. Схема лячэння для кожнага пацыента падбіраецца індывідуальна. А падбор спецыялістаў цэнта — хірургі, артапеды, неўропатолог і эндакрынолаг — зроблены так, каб выкарыстоўваць лячэнне плазмай у максімальна шырокім дыяпазоне.

Той жа цукровы дыябет выклікае сасудзістыя парушэнні, якія эфектыўна лечацца з дапамогай плазматэрапіі. Наогул, выкарыстанне сіл чалавечага арганізма — гэта гуманна і прагрэсіўна. За біялагічнымі методыкамі - будучыня.

«Эфектыўнасць традыцыйнага лячэння можна значна павысіць» — Станіслаў Фядкевіч, неўролаг


Нароўні з медыкаментознымі і фізіятэрапеўтычнымі метадамі лячэння ў нашым цэнтры ёсць магчымасць атрымаць і лячэнне плазмай уласнай крыві. Ін'екцыі робяцца ў тыя месцы, дзе ёсць разбурэнні храстковай або касцяной тканкі. Метад спрыяе рэгенерацыі менавіта ў гэтых месцах.

Тое, што тут можа ўжывацца лячэнне плазмай, не значыць, што іншыя метады не будуць выкарыстоўвацца. Проста ў кожнага метаду ёсць свая мяжа эфектыўнасці. Дапаўненне традыцыйнага лячэння плазмаліфтынгам можа яго эфектыўнасць значна павысіць.

«Аперацыі можна пазбегнуць ці максімальна адтэрмінаваць» — Сяргей Ханто, хірург

Да хірурга з чым звычайна прыходзяць? Першая скарга — баліць. Нага, рука, спіна. Яшчэ — праблемы з сасудамі, варыкоз, трафічныя раны, рубцы — усё гэта патрабуе кансультацыі хірурга.

Ёсць выпадкі, калі хваробы паддаюцца толькі аператыўнаму лячэнню. Але ў многіх сітуацыях можна ўжыць і лячэнне з дапамогай плазмы. У выпадку варыкозаў і захворванняў суставаў плазмаліфтынг часта дапамагае пазбегнуць аперацыі або максімальна яе адтэрмінаваць.

Яшчэ адна перавага метаду — адсутнасць алергічных рэакцый і пабочнага дзеяння на іншыя органы.

«Пластычная хірургія — гэта не абавязкова скальпель» — Васіль Максімаў, спецыяліст у галіне рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі

Правобраз гэтага метаду даўно выкарыстоўваўся ў эстэтычнай медыцыне. Напрыклад, для лячэння угравой сыпі раней бралі кроў з вены і ўводзілі ўнутрымышачна.

Цяпер тэхналогіі дазваляюць ужываць яго на больш высокім узроўні, максімальна выкарыстоўваць уласныя магчымасці арганізма для амаладжэння і рэгенерацыі скуры.

Сёння пластычная хірургія — гэта не абавязкова скальпель. Ін'екцыйныя формы лячэння дазваляюць максімальна адкласці аперацыйнае ўмяшанне. Плазмаліфтынг можа прымяняцца таксама пры падрыхтоўцы скуры да пілінгу, напрыклад. На вялікай колькасці пацыентаў даказана, што скура пры гэтым паляпшаецца і эфект працэдуры падаўжаецца.


Медыцынскі цэнтр «Плазмолифтинг» працуе ў Гродне па вул. Болдзіна, 4б

Падзяліцца

Апошнія запісы

Узімку начуюць у падвалах, улетку мыюцца ў рацэ. Як жывуць бяздомныя ў Гродне і чаму праблему не атрымліваецца вырашыць

У Гродне ёсць дом начнога знаходжання на 50 койка-месцаў. Пры гэтым людзей, якія апынуліся на…

26 лістапада 2024

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024