Дворык музея гісторыі рэлігіі 19 мая прымаў адкрыццё новага сезона «Jazz Stories». Праект стварыў і праводзіць гродзенскі саксафаніст Аляксандр Краўчук. Другі год запар з надыходам цяпла ён запрашае ў Гродна джазмэнаў, каб разам з імі расказваць гродзенцам бясконцыя і вечна новыя джазавыя гісторыі. Першы сёлетні выступ прайшоў з удзелам легендаў мінскага джазу. Разам з гродзенцамі, саксафаністам Аляксандрам Краўчуком і клавішнікам Ігарам Гіро, на сцэну вышлі саксафаніст Павал Аракелян, бас-гітарыстка Людміла Крукоўская і барабаншчык Аляксандр Сапега.
Джаз — гэта дыялог. Разуменне без адзінага слова — па рытму сэрца. Менавіта такое щражанне рабілі музыкі са сцэны. Гэты настрой не мог застацца толькі на падмостках. Разам з музыкай ён хвалямі накрываў шэрагі слухачоў.
А нават калі б хто і не пачуў джазу, то назіраць за музыкамі было не менш цікава — выразы твараў і постаці дэманстравалі неверагодны дыяпазон эмоцый.
У перапынках паміж музычнымі джазавымі гісторыямі Аляксандр Краўчук бавіў гасцей імпрэзы яшчэ і джазавым байкамі - выпадкамі з жыцця і сумеснай творчасці артыстаў.
Не да баек у пэўны час стала хіба толькі Ігару Гіро. Напору яго эмоцый не вытрымала адна з клавіш яго інструмента.
«Зламалася клавіша?А ты гэту ноту спявай!», — прапанаваў Краўчук.
У гэтым сезоне гродзенцаў чакае яшчэ 4 джазавых канцэрта праекта «Jazz Stories»:
16 чэрвеня прыедуць Гінтарас Шулінскас (гітара) і Владыславас Клімовіч (кантрабас) з Літвы
21 ліпеня Гродна наведае мінскі калектыў «La Mamounia jazz trio» і саксафаніст Раман Шиманец.
18 жніўня на сцэну выйдзе «GreenStream» Владзіммірам Бяловым і Яўгеніяй Лятун
15 верасня на закрыцці сезона зайграюць музыкі з праекта «OpTeamist Project» гітарыста Паўла Трыпуця.
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…