З верасня па лістапад — сезон для гарбузоў. Тыя, што не сталі хэлаўінскіх ліхтарамі, трапляюць у меню кафэ і рэстаранаў. Гродзенскія ўстановы таксама падрыхтавалі свае прапановы. Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела меню бараў, кафэ і рэстаранаў Гродна і сабрала ўсе прапановы ў адным месцы.

Гарбузовы суп (на ланч і не толькі)

У меню некалькіх устаноў ёсць гарбузовы суп, але ў кожным свае дадаткі.

Рестобар Rozmarin прапануе пакаштаваць суп з семкамі за 9 рублёў, Terra- з грэнкамі за 4,20 руб., а ў рэстабары Pablo гэты суп робяць на какосавым малацэ.

У бары Svaboda у меню мы знайшлі гарбузовы суп з пармезаном (12 руб.), а ў кавярні Sprava - гарбузовы крэм-суп на агароднінным булёне (8 руб.).

У рэстаране "Пяшкоў" з'явілася восеньскае меню, дзе можна пакаштаваць крэм-суп з гарбуза з сырам дор блю з крэветкамі. Кошт - 23 рублі.

Таксама гарбузовы суп ёсць у Werden (з крэветкамі і пармезаном за 16 руб.) і "Эсперанта" (8 руб. на какосавых вяршках і 10 руб., калі дакінуць у талерку крэветак).

Адмысловае меню на Хэлоўін і нешта акрамя супу

У лаунж кафэ "Барашка" акрамя гарбузовага супу прапануюць пакаштаваць гарбузовую кашу з арэхамі і ягадамі і цытрынавую салату з печаным гарбузом.

У рэстаранах "Шэрвуд" і "Larionoff" падрыхтавалі адмысловае меню для Хэлоўіна. 

“Шэрвуд”

Меню на 30.10.2022:

  • Закуска "салёныя пальцы"
  • Рука Франкенштэйна
  • Саркафаг з вішняй

Larionoff

  • Крэм-суп з гарбуза
  • Закуска "Ведзьміны пальцы"
  • Курынае філе су-від з храбусткой бульбай, спаржай і крывава-ягадным соусам.
  • Дэсерт "Кроў ваўка"
тыквенный кофе
Фота ілюстрацыйнае, Heidi Kaden, unsplash.com

Напоі і сняданак

Для аматараў салодкага таксама знойдзецца нешта з гарбуза. У кавярні "Джэзва" прыгатуюць для вас крэмавыя сырнікі з гарбузовым сочывам і смятанай.

Яшчэ барысты "Джезвы" прапануюць пагуляць у "вы нам гарбуз, мы вам кавы". Сутнасць у тым, каб прынесці гарбуз у дворык кавярні да канца кастрычніка - і барысты пачастуюць вас кававай класікай.

У кавярнях «Цяпло», «Амерыкана» і «КАВАЛАВА» зможаце пакаштаваць гарбузовы латэ.

Глядзіце таксама: С весельем, призами и скидками. Как отметить Хэллоуин в Гродно