Інспектар-кот праверыў туалетныя пакоі яшчэ трох устаноў Гродна
Па прапановах чытачоў Hrodna.life інспектар-кот агледзеў яшчэ тры кавярні горада — «Прафітроля», «Джэзва» і «Сofix». Зараз ён можа расказаць па сакрэце, дзе не хапае паперы, затое ёсць мыла і асвяжальнік паветра. Даведайцеся, ці атрымаў хтосьці брыльянтавы ёршык ў гэты раз.
«Прафітроля» (ул. Савецкая, 1) здзівіла інспектара-ката не толькі стыльным інтэр'ерам, але і афармленнем туалета. Проста на сцяне там размясціўся ровар. Наведвальнікам установы, безумоўна, будзе над чым задумацца або прынамсі здзівіцца. Асабліва тым, хто зайшоў у прыбіральню «Прафітролі» ўпершыню. Інспектар-кот таксама здзівіўся, але не забыўся пра свой рэйтынг.
Чытайце таксама: Рейтинг туалетов в гродненских кофейнях: как инспектор-кот присуждает «ёршики»
Вось што знайшоў і ацаніў інспектар-кот у туалетным пакоі кавярні «Прафітроля»:
У выніку пякарня «Прафітроля» атрымлівае 6 ёршыкаў і выходзіць на залаты ўзровень. Прыйшоў час для падліку дадатковых ёршыкаў.
Ва ўстановы ёсць адзін дадатковы ёршык за люстэрка. Плюс бонусны ёршык ад інспектара-ката за незвычайнае інтэр'ернае рашэнне. Але каб атрымаць найвышэйшы брыльянтавы ўзровень ёршыка, патрэбны хаця б яшчэ адзін дадатковы ёршык. Таму ўстанова застаецца з залатым ёршыкам, які несумненна паказвае высокі ўзровень (амаль як у палацы).
Інспектар-кот ідзе далей, але перадае важнае пасланне наведвальнікам «Пякарні ды кава Прафітроля» ў будучыню: «У сувязі з тым, што пякарня знаходзіцца ў гістарычным будынку, у нас стаіць прымусовая сістэма адводу вады з помпай. Пераканаўчая просьба паперу і гігіенічныя прыналежнасці выкідваць у сметнік, каб пазбегнуць паломкі помпы».
Строга і проста — так можна ахарактарызаваць туалетны пакой у кавярні «Джэзва» на вул. Савецкай, 5. Нічога лішняга — усё па справе. Пры ўваходзе інспектара-ката збянтэжыла занадта мокрая падлога. Але гэта не перашкодзіла яму бесстаронне ацаніць усё ўбачанае па сваёй рэйтынгавай сістэме.
У выніку атрымалася так:
Установа атрымлівае два дадатковыя ёршыкі за асвяжальнік і люстэрка, але застаецца без бонуснага ад інспектара-ката — з-за адсутнасці раскладу прыборкі і масак з пальчаткамі. Вынік «Джэзвы» — таксама залаты ёршык.
Чытайце таксама: Известные и неизвестные туалеты Гродно: куда бежать в центре города, если захотелось справить нужду?
Туалетны пакой гэтай кавярні - месца, дзе можна не толькі выпіць кавы, але і схадзіць у душ. Жарт. Першае, што прыцягвае ўвагу пры ўваходзе ў туалетную пакой — палівачка для душа ў дадатковай рукамыйніцы.
Вядома, інспектар-кот адразу зразумеў, што гэты душ выкарыстоўваецца для тэхнічных патрэб і забеспячэння чысціні ва ўстанове. Але, тым не менш, спачатку злёгку збянтэжыўся. А потым расклаў усё па палічках і ацаніў па ёршыках. Вось вынік яго працы:
Па асноўных параметрах установа выходзіць на залаты ўзровень. Але ёсць адно «але». У прыбіральні на момант наведвання не аказалася паперы ў сушылцы для рук.
Па дадатковых ёршыках кавярня атрымала тры ёршыкі і магла б выйсці на брыльянтавы ўзровень. Але пакуль інспектар-кот вырашыў пачакаць. У наступны рэйд ён зноў завітае ў гэтую кавярню, праверыць наяўнасць паперы і антысептыку. Калі ўсё будзе на месцы, установа атрымае заслужаны брыльянтавы ёршык.
Інспектар-кот звяртаецца да чытачоў Hrodna.life па рэкамендацыі да наведвання месцаў. Пішыце ў Telegram-бот выдання (кантакт бота — ў апісанні нашага канала) назвы любых устаноў горада для трэцяга рэйду. Інспектар-кот праверыць, ацэніць і ўсё раскажа.
Чытайце таксама:
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…