Інфармацыйная кампания «16 актыўных дзён супраць гвалту ў адносінах да жанчын» праходзіць у Беларусі з 25 лістапада па 10 снежня. Мэта кампаніі - даць больш аб’ектыўнай інфармацыі пра тое, якой ёсць сітуацыя насамрэч і як прадухіліць гвалт у сям'і. Пра стан рэчаў на Гродзеншчыне распавёў старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення па ахове правапарадку і прафілактыцы Дмітрый Астрашэўскі.
За 10 месяцаў 2016 года 309 злачынстваў здзейснена членамі сям'і супраць сваіх бліжкіх. Летась за такі ж перыяд было 287.
«Рост назіраецца за кошт таго, што зараз больш выпадкаў рэгіструецца з прэвентыўнымі мэтамі, каб папярэдзіць цяжкія злачынствы. То бок, лічбы сведчаць хутчэй пра тое, што міліцыя, а найперш участковыя інспектары, сталі больш глыбока разглядаць сямейныя справы, больш праводзіць працы з патэнцыйнымі ахвярамі і агрэсарамі».
Што тычыцца самых цяжкіх злачынстваў, забойстваў у сем’ях, то сёлета іх зарэгістравана 14. Жанчыны сталі ахвярамі сваіх блізкіх у 6 выпадках, а зрабіліся агрэсарамі-забойцамі тройчы. За такіж перыяд мінулага года забойствы паміж блізкімі сваякамі здзяйснялі 17 разоў.
Са словаў Дмітрыя Астрашэўскага, у Крымінальным Кодэксе Беларусі існуе больш за 20 артыкулаў, што тычацца адказнасці за гвалт у сям'і. Пакаранне можа прызначацца не толькі за відавочныя выпадкі, як катаванні, цялесныя пашкоджанні, гвалт сэксуальнага характару ці выкарыстанне ў занятках прастытуцыяй, але і за пагрозу забойствам ці абразу.
Акрамя крымінальнай адказнасці існуе і адміністратыўная. За рознага кшталту праявы хатняга гвалту, што падлягаюць юрысдыкцыі Адміністратыўнага Кодэкса, сёлета на Гродзеншчыне было прыцягнута да адказнасці 3828 асобаў. (За такіж перыяд мінулага года — 1839).
«Усе паведамленні пра хатні гвалт рэгіструюцца, кожнага ці кожную, хто стаў ахвярай, інфармуем пра мясцовыя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання і наяўнасць шэлтараў - сховішчаў, дзе магчыма часовае пражыванне, даём нумары агульнанацыянальнай кансультацыйнай гарачай лініі», — распавёў Дмітрый Астрашэўскі.
Таксама ён паведаміў, што арганізавана праца не толькі з ахвярамі гвалту, але і з агрэсарамі: «Калі ў адносінах да агрэсараў прымаюцца меры па абмежаванню на сумеснае пражыванне з ахвярай, то ім бывае няма куды падацца, яны застаюцца без жытла. Для такіх грамадзян ствараюцца пакоі, дзе магчыма часовае пражыванне тэрмінам да аднаго месяца».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…