Город

Рэальныя злачынствы ў Гродне — як гэта было. Слухайце ў падкасце True crime Hrodna

У мінулым дрэвы былі вышэйшымі, а марозіва — смачнейшым. А яшчэ ў нашым савецкім і постсавецкім мінулым былі замоўчванні злачынстваў, выбарачнае правасуддзе, смяротнае пакаранне і шмат іншых, насамрэч, страшных рэчаў. Пра гэта і расказвае падкаст True crime Hrodna. Яго робяць Ірына Новік і Воля Новік. Стартавы эпізод падкаста выйшаў 16 жніўня. У першым сезоне плануецца 10 выпускаў, штотыдзень па пятніцах.

Падкаст True crime Hrodna — пра злачынствы ў самым лепшым горадзе на свеце

Воля: Гэты падкаст пра людзей, якія рабілі жахлівыя рэчы ў Гродне і пра якіх многія гарадзенцы, хутчэй за ўсё, не ведалі. Мы разважаем, чаму адбываліся злачынствы і якія ўмовы гэтаму спрыялі. Храналогія гісторый цягнецца ад 80-х гадоў мінулага стагоддзя да сярэдзіны 2010-х і ўключае ў сябе серыі забойстваў, уцёкі з гарадзенскай турмы, міліцэйскі гвалт і гісторыі пацярпелых, што выжылі.

Ірына: Героямі, а дакладней антыгероямі падкаста сталі людзі, якія ці жылі ў Гродне, ці прыехалі сюды «гастралёрамі», каб здзяйсняць злачынствы і забойствы. Наш праект — не журналісцкае расследванне. Мы не маем доступу да архіваў органаў унутранных справаў. Страваючы падкаст, мы карысталіся толькі адкрытымі крыніцамі інфармацыі.

Як нарадзілася ідэя

Ірына: Я люблю дэтэктывы і true crime. Раней былі толькі кнігі такога жанру, а зараз з’явілася і шмат падкастаў, то больш слухаю. На мяне гэты кантэнт дзейнічае заспакаяльна. Я сабе гісторыі пра маньякаў на ноч уключаю. Творы такога жанру называюць «суцяшальнымі». Бо і ў дэтэктывах, і ў рэальных крымінальных гісторыях у рэшце рэшт зло бывае пакарана. Гэта дае пэўную веру, што і ў нашых складаных сітуацыях справядлівасць пераможа.

У маім сяброўскім коле натуральна гаварыць у тым ліку і пра крымінальныя гісторыі. Вось з такой размовы ўсё аднойчы і пачалося. Паўстала пытанне — а ці былі сур’ёзныя злачынствы, звязаныя з Гродна? Ці расказвалі пра іх?

Вырашылі знайсці 10 і напісаць агляд. Думалі, прыйдзецца заглыбіцца ў гісторыю аж да старажытнасці, але выйшла інакш.

Чытайце таксама: 2600 экстрэмісцкіх спраў, пазбаўленне прадуктаў, публічны суд. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Воля: Калі я была малая, наш тэлевізар не лавіў FoxKids, Jetix ці MTV. Таму ў якасці альтэрнатывы добра заходзілі гісторыі пра інапланецян з РэнТВ і крымінальныя сводкі па НТВ. Асабліва падабалася глядзець перадачу Леаніда Канеўскага: адчуванне, нібы твой дзядуля расказвае нейкія страшылкі, прыпраўляючы расповедамі пра тое, як людзі жылі ў тыя часы. Праз гэта здавалася, што ўсе маньякі былі, калі я яшчэ не нарадзілася. І недзе там, далёка-далёка. Гэта давала пачуццё бяспекі.

Але праз пэўны час стала зразумела, што нават у нашым раёне адбываліся страшныя рэчы, проста пра іх не казалі па тэлевізару. Штосьці расказвалі сябры па двары. Часам папярэджвалі настаўнікі ў школе, каб мы ішлі дадому групамі.

Зараз, калі я паглыбляюся ў гэтую тэму, я проста шакаваная, якія жахі адбываліся насамрэч побач з намі. Але яшчэ больш мяне ўражвае, што пра гэта так мала казалі і пісалі. Дзіўна, што пра серыйных забойцаў, якія чынілі злачынствы побач з намі, мы ведаем амаль нічога.


Ці варта зараз узгадваць у медыя справы з мінулага?


Ірына: Безумоўна. Бо гэта частка нашага жыцця. Зараз прапаганда вельмі часта разварочвае людзей глядзець у мінулае. Дзяржаўная прэса з замілаваннем расказвае, як добра было пры саюзе, як усе разам змагаліся з захопнікамі, як будавалі камунізм. Так робіцца, каб людзі не хацелі глядзець наперад. Каб закансерваваць існуючую сітуацыі. Каб апраўдаць адмову ад развіцця, ад свабоды выбару, ад уласнага меркавання.

True crime Hrodna

Думаю, варта нагадаць — у мінулым было не толькі добрае. І шмат злачынстваў адбывалася праз ідэалагізацыю жыцця. Праз тое, што пісалі толькі пра перамогі і замоўчвалі правалы. Пакрывалі сваіх і паказальна каралі «стрэлачнікаў». Таму што ў СССР і ў постсавецкай Беларусі, якая да гэтага часу імкнецца яго рэанімаваць, не было не толькі сэксу, але і тэхнагенных катастрофаў, буйных крадзяжоў ды серыйных забойцаў.

Воля: Былое стварае сучаснае. Вывучаючы гэтыя гісторыі, можна правесці шмат паралеляў з цяперашнім часам і ўбачыць прычынна-следчую сувязь. Напэўна, калі б грамадства своечасова даведалася пра тыя падзеі, мы маглі б пазбегнуць падобных злачынстваў і вялікая колькасць людзей не пацярпела б.

Такое замоўчванне чымсьці нагадвае сюжэт гульні «We Happy Few», дзе грамадства насіла маскі з усмешкамі і па закону людзі мусілі ўжываць нейкія таблеткі, каб адчуваць сябе шчаслівей. Але як толькі іх эфект праходзіць — ты бачыш рэчаіснасць з разбуранымі сцянамі, шэрым небасхілам і забітымі людзьмі. Напэўна, насіць ружовыя акуляры варта там, дзе гэта бяспечна. Нажаль, мы жывем не ў такім свеце.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці за год на 40% павялічылася колькасць забойстваў і замахаў

Ірына: Яшчэ адна нагода менавіта зараз узгадаць страшныя гісторыі з мінулага ў тым, што зараз у Беларусі ізноў пачалася моцная ідэалагізацыя грамадства. Пасля 2020 года велізарная частка працы міліцыі скіравана на выкрыццё «экстрэмістаў», «тэрарыстаў», тых хто «абразіў» адну вядомую асобу ці «дыскрэдытаваў» дзеянні дзяржавы. Вангую, што рэальная злачыннасць у такіх умовах мае ўсе шансы на беспакараны рост.

Толькі пра гэта, канечне, будуць маўчаць — у лепшых савецкіх традыцыях. То хай наш падкаст трохі падвысіць крытычнае мысленне і паверне слухачоў і слухачак да рэальнай ацэнкі сітуацыі, папярэдзіць ад выключна станоўчых ацэнак рэчаіснасці. Бо хто папярэджаны — той абаронены. І абаронена.

Чытайце таксама: Гродзенская вобласць — самая бяспечная: у 2023 годзе тут зарэгістравалі менш за ўсё злачынстваў

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024