Чытаючы гэтыя кнігі дзецям, вы самі пасмяецеся, паплачаце і лепш зразумееце складаныя рэчы. Святлана з кнігарні «БЭБІ-БУК», што ў ГД «Нёман», расказвае пра тыя кнігі, якія будуць цікавыя ўсім, незалежна ад узросту.
Гэта вершаваная кніга шведскага аўтара ў перакладзе на беларускую мову. Аналагаў ёй няма. Я б рэкамендавала яе ўсім незалежна ад узросту, полу і сацыяльнага статусу. Гісторыю расказвае хлопчык, у якога малодшая сястра нарадзілася з аўтызмам. Кніга расказвае, як яны пра гэта даведаліся, і як праходзіла прыняцце сям’ёй навіны.
Гэта сур’ёзная, важная і вельмі складаная тэма, якая ў нас замоўчваецца. Я б зрабіла"Суперкнігу пра Біла з Болаю" кнігай года. На яе прыкладзе мы бачым, што акурат хлопчык, а не дарослыя, успрымае сваю сястру адэкватна. І ў дзяцей мы можам гэтаму павучыцца. Цікавая гісторыя пра прыняцце іншых і пра тое, каб дазваляць іншым быць сабой.
Асаблівасці. У кнізе вясёлыя ілюстрацыі, а заснавана яна на рэальнай гісторыі. Пісьменніца Гуніла Бэргстрэм сапраўды выхоўвала дачку, хворую на аўтызм. Зараз дачка ўжо дарослая.
Кошт: 16.60 BYN
Французская кніга стала бэстселерам «The New York Times». Яна пра тое, што на розныя рэчы можна паглядзець з розных бакоў. Кніга дзіцячая, але і дарослыя могуць паразглядаць яе, каб лягчэй прымаць чужы пункт гледжання.
Галоўны герой — кот. Яго сустракаюць розныя персанажы: дзіця, сабака, ліс, рыба, мыш, блыха, змяя, скунс, чарвяк і кажан. І кожны бачыць яго па-свойму: рыба — як вялікага і расплывістага, змяя — у цеплавізарным зроку, скунс — як чорна-белага. Для чарвяка кот гэта ваганні глебы, а для блыхі - цэлы сусвет! Кожны бачыць ката, і для кожнага ён свой. Такая трошкі філасофская, але пры гэтым вясёлая і нешматслоўная кніга.
Асаблівасці. Выкарыстоўваецца цікавая тэхніка малявання — калажная ілюстрацыя. Таксама ёсць адукацыйны момант пра розныя тыпы зроку ў жывёл.
Кошт: 24.00 BYN
Гэтая кніга ўваходзіць у абавязковую школьную праграму ў Францыі. Я б уключыла яе і ў нашу. Яна пра любоў, сяброўства і ўзнікненне даверу паміж жывымі істотамі. У дадзеным выпадку — паміж ваўкамі.
Пачынаецца яна проста: вялікі воўк заўсёды жыў адзін пад сваім дрэвам, быў самотным і цалкам задаволеным сваім жыццём. Аднойчы ён убачыў, як да яго дрэва падыходзіць маленькі воўк. І вялікаму стала страшна, што маленькі воўк будзе большы за яго. Гэта пра тое, як мы часам баімся ўпусціць кагосьці ў сваё жыццё. Але наступіла ноч і вялікі воўк даў маленькаму краёчак коўдры. Ранкам яны палезлі на дрэва рабіць зарадку — і вялікі воўк спалохаўся, што маленькі зробіць яе лепш. Гэта такія тонкія эмацыйныя рэчы, прапісаныя простай дзіцячай мовай і знаёмыя кожнаму даросламу.
Вялікі воўк дзяліўся з маленькім апельсінамі, а той чакаў яго з лесу. Аднойчы вялікі воўк вярнуўся дадому, а маленькага там не было. І ўпершыню ён не вячэраў. Упершыню не спаў ноччу. І чакаў маленькага ваўка доўга-доўна. І думаў пра тое, што калі ён вернецца, то вялікі воўк дасць яму больш коўдры, і больш апельсінаў. І дазволіць яму зрабіць зарадку лепш за яго. І маленькі воўк вярнуўся. Такая кніга пра любоў і раставанне.
Асаблівасці: вельмі якасны пераклад, які ў такіх кнігах грае вялікую ролю.
Кошт: 16 BYN
Кніга пра той варыянт любові, пры якім даводзіцца трошкі пацярпець таго, каго мы любім. Яшчэ адзін бэстселер «The New York Times».
Гэта гісторыя пра мядзведзя і гусіка. Яны суседзі. Мядзведзь — інтраверт, любіць пабыць адзін і займацца сваімі справамі. Гусь — экстраверт, прачынаецца рана і фантануе ідэямі. І ў іх такі канфлікт інтарэсаў, які раскрываецца праз абаяльныя карцінкі і смешныя дыялогі. Кніга вучыць нас цярплівасці ў адносінах да нашых знаёмых і родных.
Асаблівасці. Калі прачытаеш гэтую кнігу, адразу захочацца набыць яшчэ. Ёсць кнігі з той жа серыі «Час ужо дамоў» і «Час ужо спаць» з тымі ж абаяльнымі персанажамі.
Кошт: 13.90 BYN
Кніга прызнаная: гэта бэстселер «The New York Times» і лепшая дзіцячая кніга 2016 года па версіі Amazon. Рэжысёры змагаюцца за права яе экранізаваць. Пра яе кажуць, што калі б Рэмарк пісаў для дзяцей, то ён пісаў бы так.
Гэта гісторыя пра лісяня і хлопчыка. У кожнага з іх адбываецца трагедыя: у хлопчыка памірае маці, а лісіня губляе бацькоў у лесе. Яны сустракаюцца ў такі цяжкі жыццёвы перыяд і знаходзяць падтрымку адзін у адным. Але пачынаецца вайна, бацька хлопчыка ідзе на фронт, і хлопчык вымушаны пераехаць да дзеда. Хлопчыку даводзіцца развітацца з лісянём. Але потым ён адпраўляецца яго шукаць.
Асаблівасці: кніга для людзей з моцнымі нервамі, бо яна вельмі шчымлівая. Але такія кнігі робяць нас лепшымі. Прыгожыя малюнкі алоўкам і добрыя апісанні прыроды.
Кошт: 26.50 BYN
Гэта дэтэктыў топавага аўтара. Марыя Грыпэ шмат піcала і яшчэ пры жыцці паспела стаць адным з самых важных аўтараў у сусветнай дзіцячай літаратуры.
Кніга ўжо экранізаваная. Яна дасць фору шмат якім «дарослым» раманам. У ёй адсутнічаюць балючыя тэму кшталту наркотыкаў, ранняй цяжарнасці, якіх хапае ў сучаснай падлеткавай прозе. Яна добрая, пазітыўная, свежая. Гэта міфічны дэтэктыў, які вядзе нас у гісторыю, да экспедыцыі Карла Лінэя, да вазаў з грабніц фараонаў. І пры гэтым мы разблытваем гісторыю кахання.
Трое дзяцей застаюцца даглядаць стары дом і кветкі. Яны сустракаюць гнаявога жука, які падае ім знакі. Па гэтых падказках дзеці трапляюць на гарышча, дзе знаходзяць перапіску памочніка Карла Лінэя і спрабуюць аднавіць храналогію падзей.
Асаблівасці: кніга трымае ў напружанні і дае шмат навуковай інфармацыі па біялогіі і гісторыі.
Кошт: 26.00 BYN
Кніга прызнана расійскай прафесійнай грамадскасцю лепшым інавацыйным літаратурным праектам года і стала лаўрэатам конкурса «Рэвізор». Мастак Ганна Дзясніцкая атрымала адну з самых прэстыжных узнагарод у вобласці кніжнай ілюстрацыі «Залаты яблык» у Браціславе.
Гэта кніга-падарожжа ў гісторыю кватэры. Яна пачынаецца з 1872 года з першым гаспадаром. І праз кватэру праходзіць уся гісторыя 20-га стагоддзя: і вясёлая, і драматычная. Першая сустветная вайна, Вялікая Айчынная вайна, генацыд, рэпрэсіі, вобшукі, уцёкі. Ёсць і вясёлыя моманты, жыццё як яно ёсць.
Асаблівасці. З героямі можна пазнаёміцца і знайсці іх на старонках кнігі. Акрамя гісторыі сямей, кніга перадае глыбокае пагружэнне ў эпоху. Паказваюцца прадметы побыту, раскрываецца іх функцыянал. У кнізе ёсць фотаздымкі, газетныя выразкі, квіткі, сканы лістоў.
Кніга прысвячаецца «нашым бабулям і дзядулям». Думаю, ідэальны варыянт — гэта сабрацца ўсёй сям’ёй, паразмаўляць пра мінулае і паспрабаваць напісаць сваю гісторыю.
Кошт: 39.60 BYN
вул.Савецкая, 18, ГД «Нёман», 2 паверх
Час працы:
пн-пт: 11.00−20.00
сб: 11.00−19.00
нд: 11.00−18.00
абед: 15.00−15.30
Кантакты: +375 (33) 6 261 132, vk.com/babybook
— Вялікі выбар дзіцячай літаратуры: мастацкая і развіваючая, вершы і проза, кнігі айчынных і замежных аўтараў, класіка і навінкі, кнігі падарункавыя і на кожны дзень, для хлопчыкаў і дзяўчынак, на ўзрост ад 0 да 10 гадоў.
— Індывідуальны падыход да кожнага пакупніка.
— Прыемныя сюрпрызы, шмат акцый, вясёлых падарункаў і цікавых мерапрыемстваў.
ІП Рыдван С. Ю.
УНП 591 168 791
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…