Спадчына

Беларускі след у радаводзе Толкіна: ці жывуць пад Гроднам сваякі стваральніка «Уладара Пярсцёнкаў»?

Джона Рональда Руэла Толкіна звычайна лічаць «узорным брытанцам». Не замінае гэтаму нават тое, што ён нарадзіўся далёка ад Брытанскіх выспаў. Але сёння мы ведаем, што яго прапрадзед прыехаў у Англію з вельмі блізкіх да нас земляў. А далёкія сваякі пісьменніка наогул маглі жыць у Індуры пад Гродна!

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Hrodna 11:27».

Многія з тых, што жывуць, заслугоўваюць смерці, а многія з памерлых — жыцця. Ты можаш вярнуць ім жыццё? Тады не спяшайся асуджаць іх на смерць.

Дж.Р.Р. Толкін, «Уладар Пярсцёнкаў»

«Ідэальны брытанец» з усходнееўрапейскімі каранямі

Класічныя творы «высокага фэнтазі» Джона Рональда Руэла Толкіна аказалі велізарны ўплыў на масавую культуру ўсяго свету другой паловы ХХ ст. Хто не глядзеў экранізацыі «Хобіта» ці «Уладара Пярсцёнкаў»? Толкін быў, скажам так, ідэальным брытанцам, хаця і нарадзіўся ў далёкай Паўднёвай Афрыцы, якая тады належала Брытанскай Імперыі. Усю міфалогію сваіх твораў Толкін выбудаваў на аснове англа-саксонскай міфалогіі. Мова народаў Міжзем'я таксама мае свае карані ў германскіх ці кельцкіх мовах народаў, якія некалі насялялі Брытанскія астравы.

Аднак кроў у знакамітага англійскага пісьменніка была збольшага ўсходнееўрапейская, пра гэта апошнім часам усё часцей пішуць біёграфы стваральніка «Сільмарыліёна». Ужо даўно першыя даследчыкі радаводу Толкіна пісалі, што ягоныя продкі паходзілі з Германіі, ці тое з Саксоніі ці тое з ваколіц Гамбурга, аднак на гэтым веды пра нямецкіх продкаў пісьменніка заканчваліся.

Вядома было, што першымі Толкінамі ў Англіі сталі два браты, якія жылі ў 18 ст. Адзін з іх быў кушнерам (апрацоўваў авечыя скуры), а другі гадзіннікавым майстрам (прапрадзед пісьменніка). І вось некалькі гадоў таму апантаны талкініст паляк Рышард Дзержанёўскі адшукаў сведчанні, што абодва браты прыплылі ў Англію з… Гданьску, і прынамсі адзін з іх нарадзіўся там жа ў 1740-х гг.

У Гданьск Толкіны прыбылі з Усходняй Прусіі, дзе яшчэ ў самым пачатку 16 ст. існавала некалькі вёсак, населеных Толкінамі і нават сёння захавалася мясцоваць з назвай Толкіны (з націскам на «і»). У мясцовасці Глабунен Толкіны былі солтысамі і з даўніх часоў плацілі толькі чынш, не адбываючы паншчыны.

Толкіны — нашчадкі прусаў XIII стагоддзя?

У кантэксце гэтых звестак пра прадстаўнікоў роду Толкінаў на тэрыторыі былой Усходняй Прусіі некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што Толкіны мелі балцкае, а, канкрэтна, прускае паходжанне.

Вышэйзгаданы Рышард Дзярдзінскі мяркуе, што Толкіны належалі да тых прусаў, якія яшчэ ў ХІІІ ст. перайшлі на бок крыжакоў і дапамагалі ім заваёўваць сваіх суайчыннікаў. Мы ж нагадаем, што ў той самы час прусы масава ўцякалі ад крыжакоў і сяліліся на нашых землях.

Толкіны ёсць і пад Гроднам

Гэтую гіпотэзу яшчэ трэба пацвердзіць, але таксама факт, што і ў ваколіцах Гродна прозвішча Толкін сустракаецца, і даволі часта. Цэлы сямейны квартал пахаванняў Толкінаў ёсць на могілках у Індуры, жывуць Толкіны ў вёсцы Іванаўцы Адэльскага сельсавета, некалькі пахаванняў Толкінаў ёсць і на старых гродзенскіх могілках па вуліцы Антонава. Выглядае, што гэта ці нейкія вельмі-вельмі далёкія сваякі знакамітага пісьменніка, ці проста таксама выхадцы з Усходняй Прусіі - нашчадкі смелых і ваяўнічых прусаў, якія, дарэчы, таксама мелі сваю разгалінаваную і багатую міфалогію. Можа і на яе адлюстраванне ў творах фэнтазі некалі знойдзецца Толкін, толькі ўжо з мясцовых, гродзенскіх ці індурскіх.

Чытайце таксама: Прывіды Старога Замка: пра якія полтэргейсты 100 гадоў таму пісалі гродзенскія газеты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024