Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Побач з установамі з’яўляюцца столікі, крэслы і навесы. Hrodna.life даведаўся, якія ўстановы ў цэнтры Гродна ўжо выставілі свае летнія тэрасы. У першай частцы: рэстараны і кафэ.
Рэстабар «Гранат»
Рэстабар «Гранат» знаходзіцца на вуліцы Маставой, 31. У меню ёсць ланчы, пасты, сушы.
Летняя пляцоўка: драўляны насціл са столікамі і лавамі з падушкамі, накрытымі парасонамі.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 12:00 — 01:00
Пятніца: 12:00 — 05:00
Субота: 16:00 — 05:00
Нядзеля: 16:00 — 01:00
Гастрабар «Верден»
«Гранат» — не адзіны рэстаран, які размяшчаецца ў будынку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31. Там ёсць кавярні, рэстараны, бары. Адзін з іх — гастрабар «Вердэн».
Летняя пляцоўка: столікі і лавы з подушкамі наўпрост на тратуары. Замест парасонаў - адзін вялікі дах з тканіны, які можна складваць і раскладваць пры патрэбе.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 08:00 — 00:00
Пятніца — субота: 08:00 — 02:00
Нядзеля — 08:00 — 00:00
Лаўнж-кафэ «Барашка»
Лаунж-кафэ «Барашка» спецыялізуецца на ўсходняй кухні, але ў меню прадстаўлены таксама еўрапейскія стравы. Кафэ знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23.
Тэраса: закрыты прашклёны «акварыум», праз якіх амаль нічога не бачна.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 11:00 — 23:00
Пятніца — субота: 11:00 — 01:00
Нядзеля — 12:00 — 23:00
Піцэрыя «Форно»
Піцэрыя на 1-ай Працоўнай вуліцы, 10 вядома тым, што піцу там гатуюць у італьянскай печы на дровах. Ды і гаспадар — сам італьянец.
Летняя тэраса: стандартныя драўляныя сталы і крэслы, а таксама парасоны ад «Лідскага».
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 12:00 — 23:00
Пятніца — субота: 12:00 — 00:00
Нядзеля: 12:00 — 23:00
Чытайце таксама: Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні
Рэстабар «Пабло»
Рэстабар «Пабло» размяшчаецца на вуліцы Савецкай, 13. Побач — моладзевы цэнтр «Гродна».
Летняя тэраса складаецца з дзвюх частак: крытага загончыка (ці то «акварыума», ці то «цялятніка») і крэслаў са стылёвымі столікамі-бочкамі. Пры патрэбе пляцоўка абаграваецца.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 09:00 — 01:00
Пятніца — субота: 09:00 — 02:30
Летняя тэраса "Клевер"
Летняе кафэ «Клевер» знаходзіцца побач з гандлёвым домам «Нёман» на вуліцы Савецкай, 27. Мае выгляд вялікага драўлянага памосту, агароджанага драўляным плотам-сетачкай. Асабліва вылучаюцца вялізныя парасоны нетыповай формы — візітная картка «Клевера».
Час працы:
Панядзелак — чацвер: з 10:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 10:00 да 00:00
Кафэ «Street food»
Побач з летняй тэрасай «Клевер» у траўні 2022 года адкрылася кафэ «Street food». Там можна паесці шаўрму, бургеры, хот-догі, а таксама закускі.
Пляцоўка: вялікы крыты памост з вялікім сталамі і канапамі ды асобнымі меншымі столікам з высокімі крэсламі. У агароджы вакол пляцоўкі - жывыя кветкі ў гаршках.
Час працы:
Панядзелак — Нядзела: 12:00 — 23:00
Лаўнж-кафэ «Крыша Мира»
Лаўнж-кафэ размяшчаецца на даху гандлёвага дома «Нёман». Падняцца туды можна толькі на панарамным ліфце альбо па лесвіцы ў будынку ўнівермага. Падказка ад Hrodna.life: калі да ліфта чарга, то ўнутры будынка ёсць яшчэ тры (!) ліфты: на іх можна даехаць да апошняга паверху, а далей прайсці праз «Большой буфет» і выйсці па лесвіцы на дах. Эканомія часу!
Час працы:
Панядзелак — чацвер: 10:00 — 23:00
Пятніца — субота: 10:00 — 00:00
Нядзеля: 10:00 — 23:00
Чытайце таксама: Стары горад як на далоні: на даху ГД «Нёман» адкрылася назіральная пляцоўка і кафэ
Рэстарацыя «Беласток»
Знаходзіцца таксама побач з гандлёвым домам «Нёман»: у падвале будынка на вуліцы Віленская, 2. У летні час выстаўляе сваю вулічную пляцоўку побач з уваходам у рэстарацыю.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 11:00 да 01:00
Чытайце таксама: Вяртанне легенды: рэстаран «Беласток» зноў адкрыюць у цэнтры Гродна
Кафэ «Хотей»
Калі ад рэстарацыі «Беласток» павярнуць праворуч, то адразу на вуліцы Ажэшкі, 1 можна ўбачыць кафэ «Хотей». Яно спецыялізуецца на сушы і піцы. Нядаўна усярэдзіне быў вялікі рамонт. А вось летняя пляцоўка не змянілася: той жа крыты прашклёны загончык. Плюс — адносна мяккія крэслы.
Час працы:
Панядзелак — чацвер: з 11:00 да 23:00
Пятніца — субота: з 11:00 да 01:00
Кафэ «Дранікі»
Знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 35а. Там падаюць традыцыйныя беларускія дранікі з разнастайным начыненнем: ялавічына, свініна, рыба. Таксама можна заказаць пельмені і пакаштаваць самае смачнае ў горадзе самаробнае марожанае.
Летняя пляцоўка: уладальнікі выставілі побач з уваходам два столікі з крэсламі. Мінус — дастаткова шумная і рухлівая вуліцы зусім побач.
Час працы:
Панядзелак — нядзеля: з 10:00 да 22:00
Чытайце таксама: