Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Мы ўжо пісалі пра рэстараны і кафэ, якія выставілі вонкі столікі, крэслы і навесы. У другой частцы падборкі - кавярні.
Кавярня «SPRAVA» размяшчаецца на Маставой, 31 (былая пальчаткавая фабрыка). Драўляны насціл з крэсламі і столікамі кавярня размясціла ва ўнутраным дворыку. На тэрасу можна патрапіць з памяшкання кавярні, праз арку ў будынку з вуліцы Маставой або праз шлагбаўм з боку Дома быту.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 23:00
Пятница — Cубота: 09:00 — 01:00
Нядзеля: 10:00 — 23:00
Чытайце таксама: «Кавярня гэта не толькі кава». Дзмітрый Захарка пра кававую культуру, беларускамоўнасць і перспектывы Замкавай вуліцы
Кавярня размяшчаецца на вуліцы Замкавай, 18. Праз дарогу ад помніка Давыду Гарадзенскаму. Тэраса знаходзіцца побач з тратуарам. На бетоннай аградцы ёсць драўляныя лавы і круглыя столікі, за якімі можна выпіць кубачак кавы.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 22:00
Пятніца — Субота: 09:00 — 23:00
Нядзеля: 09:00 — 22:00
Кавярню можна знайсці на вуліцы Замкавая, 11. На тратуары ўсталявалі драўляны загончык са столікамі і крэсламі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца падчас дажду.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 23:00
Чытайце таксама: «Для тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае». У гродзенскай кавярні можна набыць каву ў бутэльках
Кавярня «Цяпло» размяшчаецца ў дворыку навабуда на Вялікай Траецкай, 37. Яе адкрылі ў сакавіку 2022 года.
На падворку побач з кавярняй уладальнікі выставілі драўляныя крэслы і сталы. Парасонаў няма, таму выпіць філіжанку кавы альбо кубак гарбаты пад дажджом і застацца сухім не атрымаецца.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 22:00
Пятніца — Субота: 09:00 — 23:00
Нядзеля: 09:00 — 22:00
Кавярня «Джэзва» размяшчаецца на Савецкай, 5. У летні перыяд кавярня выстаўляе драўляныя крэслы і сталы ва ўнутраным дворыку. Парасонаў няма.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 08:00 — 23:00
Чытайце таксама:На Савецкай адкрылася кавярня «Джэзва» з кавай на пяску
«Leon House» размяшчаецца ў суседнім з «Джэзвай» будынку — на Савецкай, 7, каля Моладзевага цэнтра «Гродна». Побач з кавярняй выстаўлены мяккія крэслы і драўляныя столікі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца ў непагадзь.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 10:00 — 22:00
Пятнціа — Субота: 10:00 — 23:00
Нядзеля: 10:00 — 22:00
З адваротнага боку будынка на Савецкай, 6 (крыху лявей, за помнікам Сакалоўскаму) размяшчаецца кавярня «КАКАО». Каля кавярні стаяць тры столікі з металічнымі крэсламі. Таксама ёсць драўляныя лавы. Парасонаў няма.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 10:00 — 22:00
На Савецкай, 17 размяшчаецца кавярня «Американо» (да нядаўняга часу таксама была часткай сеткі «Какао»). Летняя тэраса знаходзіцца наўпрост на тратуары. Ёсць металічныя крэслы і сталы. З боку вуліцы агароджана вазонамі з кветкамі.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 10:00 — 22:00
Кавярня «Чашки и ложки» размяшчаецца на Вялікай Траецкай, 9. Тэраса — драўляны насціл і агароджа з дошак на тратуары. На насціле ўсталяваны крэслы і столікі. Парасона няма. Мінус — рухлівая шумная вуліцы зусім побач.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 11:00 — 23:00
Пятніца — Субота: 11:00 — 00:00
Нядзеля: 11:00 — 23:00
Кафэ размяшчаецца на вуліцы 1 Мая, 21, насупраць гіпермаркета «Еўраопт». Пляцоўка — шэраг драўляных сталоў і крэслаў наўпрост на тратуары. Ёсць парасоны.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 22:00
Кавярня «КАВАЛАВА» знаходзіцца на вуліцы Парыжскай Камунны, 2. Тэраса — драўляны насціл на тратуары. Ёсць два столікі і крэслы. Парасонаў няма, але ёсць навес.
Час працы:
Панядзелак — Чацвер: 10:00 — 22:00
Пятніца — Нядзеля: 10:00 — 23:00
Кавярня «Наше место» знаходзіцца на левым беразе Нёмана, на вуліцы Дарвіна, 24. У летні перыяд кавярня выстаўляе на тратуар, побач з уваходам, два столікі і крэслы. Парасона няма.
Калі ад кавярні зрабіць некалькі крокаў, то можна сесці на высокім беразе Нёмана. Адтуль адкрываецца прыгожы від на гістарычную частку горада.
Час працы:
Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 23:00
Чытайце таксама:
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…