Тут вы знойдзеце адказы на пытанні, якія хацелі, але не наважваліся задаць. Усё проста і зразумела.
Суд Ленінскага раёна 9 ліпеня прызнаў телеграм-канал Hrodna.life экстрэмісцкім. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці».
Прыкметы экстрэмізму і распальвання варожасці экспертная камісія знайшла у некаторых каментарах чытачоў. Якія менавіта гэта каментары, мы не можам сказаць. Пісьмовыя доказы суд разглядаў у закрытым рэжыме. Частка дакументаў мела грыф «для службовага карыстання».
Да сайта і лагатыпа Hrodna.life прэтэнзій не было. Гэтыя матэрыялы не разглядалі ў судзе. Ніякіх рашэнняў па іх не выносілі.
Калі вы чытаеце наш сайт, падпісаныя на нашы старонкі ў Facebook, ВКонтакте, Instagram, YouTube або Twitter — гэта не ўяўляе для вас ніякай небяспекі.
Быць падпісантам канала не тое ж самае, што «захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю». Але мы ўсё адно раім нашым чытачам адпісацца ад гэтага канала. Актуальных навін там больш не будзе.
Мы завялі новы канал у Telegram — «Гродна Like» — і запрашаем падпісацца на яго. Кожны дзень тут будуць галоўныя навіны горада. Каментары на новым канале закрыты. Але калі вам ёсць, што сказаць з нагоды таго, што адбываецца, ці вы хочаце падзяліцца з рэдакцыяй важнай інфармацыяй — пішыце нашаму робату (яго кантакт ёсць у апісанні канала).
Праз некаторы час пасля рашэння суда Міністэрства інфармацыі абнаўляе Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце. Менавіта пасля ўнясення ў гэты спіс распаўсюджванне матэрыялаў можа пацягнуць адказнасць. Дарэчы, па стане на 14 ліпеня, 15.00, нашага канала ўсё яшчэ няма ў спісе. Варта перыядычна знаёміцца з ім, каб ведаць, што яшчэ ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…