«Ленин всегда живой, Ленин всегда с тобой». Для гродзенцаў словы савецкай песні да сёння застаюцца актуальнымі. Ленін застаецца сярод нас — плошча Леніна, вуліца Леніна, помнік Леніна — так ці інакш, памерлы правадыр жыве ў нашым горадзе. Напярэдадні 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі мы вырашылі прыглядзецца да жыцця Ільіча ў Гродне больш уважліва.