Пені-фартынг - такія ровары робяць у велакраме "Bike Pro"
Хлопцы з крамы «Bike Pro» са старых ровараў робяць цыркавыя і парныя ровары. У планах — здаваць іх у пракат і ладзіць з роварамі фотасесіі.
— На звычайным ровары, на якім камфортна перасоўвацца, ездзіць ўжо нецікава і занадта сумна. Сэнс у тым, каб ствараць сабе складанасці і пераадольваць іх, — кажа Ілля Хомбак.
Для пені-фартынгу былі патрэбныя выгнутая труба, у якую ззаду ўстаўляўся відэлец ад дзіцячага ровара з маленькім колам, а наперадзе — відэлец ад дарослага ровара з вялікім колам і педалямі. Ілля кажа, што гэта вельмі зручны і кампактны ровар для грамадскага транспарту.
Уніцыкл — цыркавы ровар, які складаецца з часткі ровару і кола. На ім Ілля катаецца і скача па лужынах ужо трэці год.
— Галоўнае — зрабіць без матэрыяльных укладанняў, каб атрымаць з нічога нешта карыснае. Усё максімальна проста і даступна, каб, калі зламаецца, можна было направіць «ў густым лесе палкамі».
Хлопцы думаюць пра тое, каб здаваць ровары ў пракат ці наладжваць з імі фотасесіі. Пакуль у Іллі і Жэні няма часу з-за вучобы і крамы, каб раскручваць гэтую ідэю. Да таго ж, пакатацца на такіх роварах можа быць складана.
— Трэба не веласіпедыстаў развіваць, а падцягваць пешаходаў, каб яны больш лаяльна ставіліся да веласіпедыстаў. Каб яны разумелі, што гэта не маньяк з сякерай ляціць на іх, а звычайны чалавек, толькі едзе на ровары з трохі большай хуткасцю, чым ідуць пешаходы. Для пешаходаў ёсць тратуары, а для веласіпедыстаў няма нічога.
Калі вам трэба з’ездзіць у бок Кароны — там жа няма веласцежынак. На Вішняўцы, Дзевятоўцы, Фолюшы — таксама няма. Веласіпедысту прасцей было б па дарозе праехаць. Чаму б не выдзеліць частку дарогі пад гэта? Культура веласіпедыстаў была б зусім іншая, і пешаходы не так бы злаваліся на нас, што мы ганяем па тратуары.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…