Гродзенскай рэгіянальнай мытні - 75 гадоў. У дзень нараджэння службы мытнікі расказалі пра дзясятку самых гучных канфіскацыяў за апошнія пяць гадоў. Толькі за гэты час праз мяжу няўдала спрабавалі завезці каля паўтонны наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, правезці больш за 400 адзінак зброі і 300 транспартных сродкаў, каля 40 разоў спрабавалі перавозіць культурныя каштоўнасці.
У аўтамабілі Lexus, які рухаўся праз пункт пропуску «Брузгі», гродзенскія мытнікі выявілі гашыш вагой брута каля 300 кг.
У адзін месяц адразу дзве спробы перамяшчэння наркотыку спынілі ў пункце пропуску «Брузгі». У адным выпадку какаін агульнай вагой больш за 2 кг везлі ў маторным адсеку аўтамабіля, у іншым — каля 10 кг гашышу вынялі з паліўнага бака машыны.
З канструктыўнай паражніны дна Mercedes дасталі амаль 1000 манет і больш за 1700 банкнот розных дзяржаў і наміналаў, кішэнныя і наручныя гадзіннікі, медальёны і іншае. Рарытэты выявілі ў пункце пропуску «Бераставіца».
Найбольшую каштоўнасць маюць старадаўнія манеты і банкноты часоў Рымскай імперыі і Візантыі. Сярод незаконнага грузу былі арабскія дырхемы XIII стагоддзя, кішэнны французскі гадзіннік канца XIX стагоддзя, еўрапейскі кашалёк, мексіканскі медальён і памятныя медалі пачатку XIX стагоддзя.
Двухствольны дульназарадны пісталет з крэмневым замком калібра 14,5 мм, які з’яўляецца агнястрэльнай зброяй, незаконна везлі праз пункт пропуску «Брузгі». Выраблены ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў Галандыі ці Паўночнай Германіі, пісталет прызнаны культурнай каштоўнасцю.
Сем кніг па мастацтве і жывапісу пачатку XX стагоддзя везлі праз пункт пропуску «Каменны Лог». Аўтар трохтомніка «Гісторыя мастацтва ўсіх часоў і народаў» — нямецкі мастацтвазнаўца Карл Верман, чатыры тамы «Гісторыі жывапісу ўсіх часоў і народаў» належаць пяру рускага мастака і гісторыка Аляксандра Бенуа.
Працы па мастацтве і жывапісу выдадзеныя ў Санкт-Пецярбургу ў 1903, 1913−1916 гг. і ўяўляюць культурную каштоўнасць. Агульны кошт рарытэтаў - парадку сямі тысяч даляраў ЗША.
Пазалочаны абраз у ківоце спрабавалі вывезці праз пункт пропуску «Бераставіца». Выраблены абраз «Маці Божая» ў к. XIX — н. XX стст. і з’яўляецца культурнай каштоўнасцю.
Больш за 9 кг алмазаў пад выглядам жвіру для акварыума перамяшчаў кіроўца праз пункт пропуску «Бераставіца». Кіроўца сцвярджаў, што крышталічныя камяні розных формаў, памераў і колеру з’яўляюцца жвірам для акварыума — насамрэч крышталі выявіліся несартаванымі дыяментамі.
У парогах свайго аўтамабіля кіроўца спрабаваў перамясціць праз пункт пропуску «Беняконі» больш за 23 кг неапрацаванага бурштыну. З адмыслова вырабленых схованак вынялі 19 мацерчатых мяшочкаў з камянямі рознага колеру і памеру.
Дзве дарослыя асобіны варанаў былі выяўленыя ў неналежных умовах у кацельні вагона з боку працоўнага тамбура ў пасажырскім цягніку «Масква-Калінінград», які рухаўся праз пункт пропуску «Гудагай». Цеплалюбныя жывёлы перамяшчаліся ў кантэйнеры, у сумцы, і былі ў стане анабіёзу.
Аўтамабілі BMW X5 2018 г. в. і Land Rover Sport 2014 года. Ідэнтыфікацыйныя нумары былі перайначаны шляхам нанясення другасных нумароў. Высветлілася, што аўто лічацца ў вышуку па базе дадзеных Інтэрпола.
Два японскія пазадарожнікі перавозілі ў грузавым адсеку транспартнага сродку, які рухаўся праз пункт пропуску «Каменны Лог». Паўпрычэп быў абсталяваны фальшсценкамі, па ўсім перыметры якіх размяшчаліся заяўленыя аўтамабільныя запчасткі. Унутры збудаванага такім чынам тайніка знаходзіліся два легкавыя аўтамабілі TOYOTA RAV4 2018 г. в. і LEXUS GX F 2015 г. в. Кошт аўто склаў 150 тыс. рублёў.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…