Яшчэ адна гісторыя з аўтавакзала: «Таксіст падвёз мяне за 15 рублёў»

У рэдакцыю Hrodna.life чытач Мікалай даслаў гісторыю: вечарам 16 жніўня ён пракаціўся на таксі ад аўтавакзала да вуліцы Пушкіна за 15 рублёў. Раніцай таго ж дня мужчына ехаў па такім жа маршруце ў 5,5 разоў танней.

Расказвае Мікалай:

16 жніўня раніцай мы з сынам заехалі на аўтавакзал з вуліцы Пушкіна на таксі за 2,60 руб. Увечары, каля 18:20, вярнуўшыся на вакзал з іншага горада, з двума вялікімі сумкамі мы спыніліся каля пляцоўкі прыбыцця аўтобуса на вул. Чырвонаармейскай. З мінівэна з шашачкамі да нас выйшаў мужчына з ігральнымі картамі ў руках — у машыне некалькі таксістаў гулялі ў карты.

-Вам ехаць?
-Так
-Куды?
-На Пушкіна.
-Пачакай.

Таксіст пачаў камусьці тэлефанаваць, нягледзячы на ​​тое, што на паркоўцы стаяла некалькі машын таксі:

-Алло, Віця, прывітанне. Тут кліенты табе. Пад’язджай. На Пушкіна.

І потым у наш бок:

-Зара чорны Хюндай прыедзе.

Мужчына вярнуўся ў машыну дагульваць у карты, а да нас ужо пад’язджаў той самы чорны Хюндай. «ИП Белковский В.В.» — прачытаў я пад шашачкамі на жоўтай паласе.

Кіроўца, здаравенны дзяцюк, дапамог загрузіць нам сумкі ў багажнік і мы паехалі. Па дарозе патлумачылі, дзе наш дом на Пушкіна і як да яго пад’ехаць.

-Вось тут. Дзякуй. Колькі з нас? — я ведаў, што паездка «ад бардзюра» крыху даражэй і быў гатовы аплаціць замест 2,60 (як гэта было раніцай) рублі 4 ці 5.

-15 рублёў.

-Колькі?!

-Пятнадцать рублёў! — вымавіў вадзіла.

-Прабачце, але я раніцай ехаў па гэтым жа маршруце і гэта каштавала 2,60.

-У мяне гэта каштуе 15 рублёў. Такі тарыф. Вось таксометр. А вось вам чэк.

Мы расплаціліся. Дасталі сумкі з багажніка. ІП Бялкоўскі Віктар выйшаў, каб закрыць багажнік, і ўсміхнуўся:

-Ну што, пракаціўся за 2,60?

Цікавіцца пра тарыфы загадзя

Спецыяліст грамадскага аб’яднання «Гродзенскае таварыства абароны спажыўцоў» Віталь Пронічаў распавёў Hrodna.life, што да іх ужо не раз звярталіся з нагоды тарыфаў таксістаў на вакзалах у Гродне.

«Ёсць праблема, але дзяржава не можа рэгуляваць тарыфы таксістаў. Яны могуць самі выстаўляць цэны на праезд, але галоўнае, каб гэта было дзесьці прапісана ці агучана кліенту перад паездкай. Магу сказаць, што ў Гродне гэта ўжо не першы выпадак з такой паездкай ад вакзалу. Кліенту ў будучыні трэба быць уважлівей і перад пасадкай пытацца ў вадзіцеля аб цане паездкі».

Не абароніць нават суд?

У чэрвені ў Мінску ўпершыню ў гісторыі Беларусі прайшоў суд па справе аб 800% перавышэнні сярэдніх тарыфаў таксі. Кіроўца узяў з пасажыркі 49,20 рублёў за 7 км. У судзе прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выказаліся аб тым, што хоць тарыфы таксі не рэгулююцца дзяржавай, але пры іх зацвярджэнні трэба зыходзіць з прынцыпаў добрасумленнасці і разумнасці. У ведамства пастаянна паступаюць скаргі ад насельніцтва на высокі кошт аўтамабіляў таксі.

— Закон не можа быць прапісаны настолькі дэталёва, каб усе сітуацыі прадугледзець. Таму ў Грамадзянскім кодэксе і ёсць артыкул пра добрасумленнасць і разумнасць, — цытуе ТУТ.БАЙ Іну Гаўрыльчык, начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ. — У пасажыра няма абавязку знаёміцца ​​з тарыфамі таксі, у яго ёсць права на гэта. А вось перавозчык абавязаны своечасова, а гэта значыць да заключэння дагавора перавозкі, паведаміць пра тарыфы спажыўцу, асабліва калі яны значна адрозніваюцца ад сярэднерынкавых.

У выніку суд прызнаў супрацьпраўнымі дзеянні фірмы па недавядзенні належным чынам да ведама спажыўцоў інфармацыі аб цане паслуг. Але самі высокія тарыфы застаюцца законнымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024