Людзі і справы

Чаму гродзенскія таксі часта трапляюць у аварыі? Тлумачаць дырэктар і таксіст

Навіны аб аварыях з удзелам аўтамабіляў таксі ў Гродне робяцца звыклай штодзённай справай. Таксі стала танным, саміх аўто стала болей — больш і здарэнняў. Hrodna.life пагутарыў са звычайным таксістам і дырэктарам адной з фірм, каб даведацца, чаму аўтамабілі з жоўтымі стужкамі па баках так часта трапляюць у ДТЗ.

Згадаем толькі тры буйныя аварыі апошніх месяцаў.

15 ліпеня ноччу, каля 02:45, адбылася сур’ёзная аварыя з удзелам таксоўкі. Кіроўца таксі на Skoda пры павароце налева не прапусціў Peugeot, які рухаўся па левай паласе з боку цэнтра горада да гіпермаркета «Алмі».

У выніку аварыі пяцярпеў не толькі вадзіцець таксі, але і вадзіцель Peugeot.

20 жніўня ў самым цэнтры Гродна каля 6 гадзін раніцы адбылося ДТЗ, у якім абедзве машыны былі таксоўкамі. У аварыі ніхто з людзей не пацярпеў. Абодва кіроўца таксі запэўнівалі, што ехалі на дазваляючы сігнал светлафору.

Праз тыдзень, 27 жніўня, як паведамілі ў ДАІ Гродна, кіроўца таксі рухаўся ад кальцавой развязкі ў напрамку Кабяка за адным аўтамабілем. Каб запаволіцца, націснуў на педаль тормазу. У гэты момант машыну развярнула і выкінула на сустрэчную паласу.

Гучныя аварыі адбыліся і зусім нядаўна: 21 і 29 кастрычніка. Чаму ж так робіцца?

Большасць аварый — з-за няўважлівасці кіроўцаў

На фота з аварый часта бачныя машыны фірмы 7220. Дырэктар гэтай службы Аляксей Шаўчэнка ў адказ на пытанне пра гэта растлумачыў, што сёння ў іх кампаніі працуе каля 450 аўтамабіляў.

«Гэта прыкладна ў 4−5 разоў больш чым у канкурэнтаў. Прабег аўтамабіля ў месяц складае каля 15 000 км. У бліжэйшага канкурэнта толькі каля 100 машын. Лагічна, што нашы машыны можна ўбачыць у ДТЗ».

Дырэктар адзначыў, што кожнае здарэнне з удзелам іх машын аналізуецца.

«Большасць аварый здараецца банальна з-за няўважлівасці кіроўцаў, — кажа Аляксей. — Калі год назад была тэндэнцыя, што ў аварыі часцей траплялі маладыя кіроўцы ва ўзросце каля 22 год, то апошняя статыстыка кажа, што ў ДТЗ часцей трапляюць людзі старэйшага ўзросту, у якіх вялікі досвед, усе катэгорыі, некаторыя з іх раней ездзілі на фуры».

Аляксей упэўнены, што ўсё гэта з-за няўважлівасці, бо аўтапарк новы, таму аварыі з-за тэхнічнага стану аўтамабіля выключаны.

У яго фірме перапрацоўкі немагчымыя, запэўнівае Аляксей. «У нас сістэма не дае працаваць больш 12 гадзін. Сістэма проста адключыць кіроўцу і ён не зможа браць замовы».

Сістэма таскама кантралюе хуткасны рэжым. «Мы ведаем, калі кіроўца перавышае хуткасць. Аналізуем, караем, даем папераджэнні.

У горадзе ёсць месцы, дзе часта адбываюцца здарэнні і не толькі з аўтамабілямі таксі. «Ёсць меркаванне, што дапушчана памылка ў арганізацыі дарожнага руху. Хацелася б, каб і ДАІ да нас прыслухоўвалася, бо мы часам лепей бачым, дзе якія хібы ў арганізацыі руху», — кажа Аляксей.

Што кажуць самі таксісты?

Кіроўцы, якія ўжо не першы год працуюць у таксі, кажуць, што аўтамабілі таксі сталі часцей «свяціцца» ў ДТЗ у першую чаргу таму, што іх стала значна больш чым 3−5 год таму.

«Раней была такая фірма „Перфект“, якая запомнілася ўсім сваёй аварыйнасцю. Вынік вядомы — гэтая фірма больш не існуе», — кажа таксіст Уладзімір (імя зменена па просьбе героя).

Таксама таксісты адзначаюць, што шмат кіроўцаў перапрацоўваюць. «Каб сёння зарабіць тыя ж грошы, што пяць год таму, трэба працаваць нашмат больш. Нізкія тарыфы і высокія выдаткі часам вымушаюць працаваць по 14−15 гадзін», — кажа наш суразмоўца.

На думку дасведчаных кіроўцаў, нярэдка ў таксі трапляюць людзі з правамі і стажам, але зусім без ведання горада і таго, як трэба вадзіць аўто, калі ты вязеш пасажыра. Таму і ёсць высокая цякучка кадраў: не заўжды адразу можна знайсці годнага кіроўцу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025