Біл Тонсi быў салдатам паўднёўцаў, самазваным палкоўнікам канфедэратаў, рабаўніком цягнікоў і банкаў ды доўгі час хаваўся ад уладаў. Але калі сустрэў мексіканскую бандытку Марту Акудамадэра, спыніўся. Маладыя вырашылі стварыць сям’ю і пачаць жыццё з чыстага ліста. Такі быў сцэнар вяселля ў гродзенцаў Васіля і Таццяны, якія 11 жніўня адсвяткавалі вяселле ў стылі Дзікага Захаду.
Маладая пара — аніматары, без якіх не праходзіць ніводнае свята ў горадзе. Госці на іх вяселле таксама прыйшлі ў касцюмах эпохі Дзікага Захаду. Госці - работнікі культуры, аніматары, сваякі і сябры.
«Нядаўна ў нашых сяброў было вяселле ў стылі постапакалiпсiсу, стымпанку і мы вырашылі працягнуць традыцыю — сваё вяселле зладзілі ў стылі Дзікага Захаду, — распавядаюць маладыя. — У нас не рэканструкцыя, а стылізацыя, так што госцi апраналіся як маглі. У многіх касцюмы атрымаліся вельмі цікавыя.
Чаму менавіта такое вяселле? Так цікавей. Гэта ўжо як лад жыцця. У нас такая прафесія, што ўвесь час трэба мяняць касцюмы, уваходзіць у ролі і без гэтага наша жыццё ўжо цяжка ўявіць».
На сваё вяселле Васіль і Таццяна шылі касцюмы ў адмысловых майстроў. Падрыхтоўка да вяселля доўжылася каля года. Госці таксама рыхтаваліся да свята: некаторым прыйшлося доўга шукаць тую ці іншую рэч, каб быць у патрэбным вобразе. Павіншаваць маладых прыйшлі мексіканскія музыкi, каўбоі і індзейцы.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…