Людзі і справы

«Гэта сапраўдны скарб». Гродзенскі святар шукае сям’ю Раеўскіх, каб перадаць «кнігу жыцця»

Год таму настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой выявіў у парафіяльнай бібліятэцы Евангеліе, якое было распісана ўручную гісторыямі з жыцця гродзенскай сям'і Раеўскіх. Запісы ў кнізе працягваліся напрацягу 60 гадоў. Сёння святар хацеў бы знайсці нашчадкаў Раеўскіх і перадаць ім каштоўную сямейную кнігу.

На працягу ўсяго свайго жыцця Зоя Раеўская вяла запісы ў сямейным Евангеліі. Яе запісы ў кнізе можна ўбачыць паміж радкоў, на палях старонак і нават на вокладцы.

Першы запіс з 1919 года

Згодна з запісам у кнізе, Зоя і яе муж Георгій Раеўскія былі настаўнікамі, у іх было пяцёра дзяцей.

«Гэтая кніга — сямейнае Евангеліе Георгія і Зоі Раеўскіх, — распавядае Георгій Рой. — Яна была падораная Георгію ў 1913 годзе, калі ён скончыў нейкую навучальную ўстанову ў Краснадары. Праз некалькі гадоў гэты мужчына ажаніўся на Зоі, і з часам жонка пачала апісваць ў кнізе сямейнае жыццё. Першы запіс з’явіўся ў 1919 годзе, апошні - на пачатку 1980-х.»

На Гродзеншчыне з канца 1930-х г.

Усе запісы ў кнізе вяла Зоя Раеўская. Вядома, што спачатку яна з мужам жыла ў Краснадары, пасля некаторы час спрабавалі ўладкавацца ў Крыме, пазней лёс закінуў іх Гродзеншчыну.

«Калі прачытаць усе запісы ў кнізе, то можна зрабіць храналогію месцаў і падзей звязаных з Раеўскімі. Мне ўдалося даведацца, што Зоя і Георгій былі настаўнікамі і на Гродзенскай зямлі апынуліся ў канцы 1930-х гадоў. Першы час жылі паблізу Сапоцкіна, а бліжэй да вайны перабраліся ў Гродна».

«Нашчадкі ёсць, у гэтым я не сумняюся»

З запісаў можна шмат даведацца пра гісторыю сям'і і падзеі Гродна. Пра пачатак вайны Зоя пісала так:

«22 июня ночью услышали гул орудий, война. Гродно горит. Красная Армия отступает, фронт приближается к нам. Боже, где мои дети и что с ними.

24 и 26 июня 1941 года: Спаслись от пули и бомб под железнодорожным мостом. Детей моих нет.»

«Бачна, што Евангеліе было для сям'і Раеўскіх „кнігай жыцця“. У прамым і пераносным сэнсе. Па хрысціянскай традыцыі Евангеліе — слова Божае, называюць менавіта „кнігай жыцця“. І мяне ўразіла, што Зоя Раеўская запісвала сваё жыццё на старонках Евангелія. Яна шмат разважала на рэлігійныя тэмы і іншыя, дзесьцi дзякавала Бога.

Таксама кніга гэта яшчэ і сведчанне пра гісторыю Гродна. Запісы вельмі цікавыя. І мне, як чалавеку, які сам займаецца даследаваннем свайго радавода, было б надзвычай цікава знайсці нашчадкаў Георгія і Зоі Раеўскіх. Калі б я знайшоў такую ​​кнігу па гісторыі сваёй сям'і, то для мяне гэта быў бы найкаштоўнейшы скарб майго жыцця. Таму я і вырашыў паспрабаваць знайсці нашчадкаў Раеўскіх. А яны ёсць, у гэтым я не сумняюся».


Пачатак быў пакладзены

Летась Георгій Рой спрабаваў самастойна знайсці нашчадкаў Раеўскіх. Тады ён зрабіў публікацыю на сваёй старонцы ў Facebook, што шукае нашчадкаў Раеўскіх, каб перадаць ім каштоўную сямейную кнігу.

«Я прасіў у сяброў падзяліцца гэтай інфармацыяй і людзі адгукнуліся вельмі актыўна. Напэўна, з усіх маіх запісаў у Facebook гэты атрымаў больш за ўсё рэпостаў. Нажаль, нікога не ўдалося знайсці, але пачатак пошуку быў пакладзены. Я думаю зрабіць асобны артыкул і апублікаваць яго ў царкоўных выданнях, або на якіх-небудзь гарадскіх сайтах, каб гродзенцы змаглі пазнаёміцца ​​з інфармацыяй больш падрабязна».

«Кніга жыцця" — добры прыклад

Якім чынам Евангеліе Раеўскіх апынулася ў саборы і чаму нашчадкі пасля смерці Зоі не паклапаціліся захававаць сямейную «кнігу жыцця»? Менавіта гэтае пытанне часта сабе задае святар.

«Такая кніга павінна захоўвацца заўсёды дома. Сёння цяжка даведацца, як Евангелле апынулася ў нас у саборы. У мяне адказу на гэтае пытанне няма. Але факт застаецца фактам і гэтая кніга была знойдзена сярод іншых. Калі я яе адкрыў, я вельмі быў здзіўлены такім летапісам. Гэта можна назваць прыкладам, як мы павінны ставіцца да падзей свайго жыцця. Зоя спрабавала захаваць памяць свайго сямейнага жыцця ў дарагой для яе кнізе, каб у будучыні перадаць яе нашчадкам. Гэта годная і правільная справа.

З пункту гледжання праваслаўнай традыцыі, тое што Зоя пісала на старонках Евангелія гісторыю сваёй сям'і, можна ацэньваць па-рознаму. Можа, хтосьці і будзе яе і крытыкаваць за тое, што яна на старонках святой кнігі пісала, што ў яе нарадзіўся сын, муж уладкаваўся на працу і многае іншае. Але ўсё ж такі, гэта «кніга жыцця» і яна яе напаўняла евангельскім сэнсам, сэнсам слова Божага. А яно прысутнічае ва ўсіх і нават дробных падзеях яе сямейнага жыцця. Мяне як святара, гэта ўражвае. Зоя была па-сапраўднаму набожная жанчына з моцнай верай, якая пераходзіла ў кожны дзень яе жыцця. Таму я лічу, што такая «кніга жыцця» дае добры прыклад для нас».

Георгій Рой упэўнены, што сваімі запісамі Зоя Раеўская размаўляла з Богам і дзялілася з ім сваімі радасцямі і перажываннямі ў жыцці.

«Я вельмі хачу верыць, што знойдуцца сваякі Зоі і Георгія Раеўскіх і забяруць да сябе гэтую каштоўную кнігу. Яна павінна захоўвацца ў іх, гэта сапраўдны скарб — гісторыя сям'і».

Адзін з апошніх запісаў Зоі: 14 августа 1982 года. Здоровья у меня нет, может скоро умру.


У кнізе атрымалася знайсці запіс у якім Зоя распавяла, што на пачатку 1980-х яна жыла ў Гродне па адрасу Даватара 8б -52. На сённяшні дзень у гэтай кватэры знайсці нікога не ўдалося, суседзі сям’ю Раеўскіх ўспомніць не могуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025