Двух гродзенцаў асудзілі за супраціўленне ДАІ падчас жаночай акцыі 12 жніўня

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Поляку па арт. 364 КК. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй «хіміі»), а Канстанцін Поляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, піша spring96.org.

Крымінальныя справы гродзенцаў суддзя Дзмітрый Кендаль аб’яднаў у адну вытворчасць. Канстанцін Поляк раскаяўся і віну прызнаў, а Дзмітрый Зімніцкі — часткова. Яны не знаёмыя паміж сабой.

У чым іх канкрэтна вінавацяць?

12 жніўня па рацыі экіпажу ДПС ДАІ паступіў сігнал ад дзяжурнага аб тым, што на праспекце Касманаўтаў у Гродне мужчына раздае стужачкі і ўлёткі на несанкцыянаваным мітынгу і, магчыма, з’яўляецца арганізатарам і каардынатарам гэтае мерапрыемства. ДАІ была дадзена арыенціроўка на затрыманне мужчыну ў аранжавай футболцы ў белых штанах з заплечнікам. Яго трэба было даставіць у Кастрычніцкі РАУС Гродна для складання пратаколу па арт 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Старэйшы экіпажа ДАІ капітан Ткач знайшоў мужчыну па арыентоўцы — ім апынуўся Канстанцін Поляк [у судзе — абвінавачаны]. Супрацоўнік ДАІ папрасіў яго назвацца і прайсці з ім у аўто ДАІ для дагляду заплечніка. Поляк выканаў яго патрабаванні. Але, як толькі ён сеў на пярэдняе сядзенне, зрабіў спробу ўцячы. За ім пагнаўся лейтэнант Сапега — завязалася штурханіна. Супрацоўнік міліцыі ўпаў, Канстанцін Поляк нанёс яму больш за пяць удараў у грудзі і ў іншыя часткі цела. Супрацоўнік ДАІ Ткач стаў адцягваць Канстанціна Поляка ад напарніка, але яго нехта ззаду схапіўшы за плечы, кінуў на зямлю. Гэта быў Дзмітрый Зімніцкі.

Натоўп людзей стаў крычаць адпусціць затрыманых. Са словаў пацярпелых, натоўп паводзіў сябе агрэсіўна, але не менавіта да іх, а наогул да таго, што адбываецца, да міліцыі.

Пабоі не зафіксавалі

Пабоі і цялесныя пашкоджанні не былі зафіксаваныя, але ў абвінавачванні прагучала, што імі былі атрыманыя цялесныя пашкоджанні. Падчас допыту на судзе супрацоўнік ДАІ Сапегі ўзніклі супярэчнасці ў паказаннях у рапарце, паказаннях, дадзеных падчас следства і ў судзе.

У рапарце Сапега напісаў, што страціў раўнавагу і ўпаў на газон, але ў выніку чаго не ўказаў. Ён патлумачыў, што быў у стрэсе, таму так у той вечар напісаў рапарт. Прэтэнзій да абвінавачаных ДАІшнікі Сапега і Ткач не маюць.

У Поляка і Зімніцкага на ўтрыманні знаходзяцца па трое малалетніх дзяцей. Абодва да суда знаходзіліся пад вартай. Зімніцкі раскаіўся ў сваім учынку і папрасіў прабачэння ў інспектара ДАІ.

На судовым пасяджэнні па справе Зімніцкага і Поляка. Фота: harodniaspring.org

Пракурор: віна даказаная

На думку галоўнага пракурора горада Уладзіміра Клішына, віна Поляка і Зімніцкага цалкам даказаная, а за змякчальныя абставіны папрасіў залічыць чыстасардэчныя прызнанні і раскаянне. Пракурор запытаў для Дзмітрыя Зімніцкага тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую установу адкрытага тыпу, а для Канстанціна Поляка — тры гады і шэсць месяцаў аналагічнай меры стрымання.

— Абодва працуюць, абодва былі ў складаных перыядах жыцця, але знаходзілі ў сабе сілы ісці далей жыць і працаваць, — сказаў на судзе Уладзімір Клішын. — У Поляка на ўтрыманні трое малалетніх дзяцей, догляд за бацькам з інваліднасцю: гэта характарызуе яго як чалавека, які паважае старасць і ўдзячны бацькам за жыццё. Зімніцкі працуе, набірае групу дзяцей для навучання адзінаборству, у яго таксама трое дзяцей.

Але тым не менш, яшчэ раз падкрэсліваю, што міліцыянт павінен быць недатыкальны. Зараз намячаецца відавочная радыкалізацыя грамадства, і калі б падобнае адбылося да жнівеньскіх падзей, у мяне рука б не завагалася, ці запытваць для іх пазбаўлення волі. Але мы павінны ўлічваць эмацыйны стан людзей тых жнівеньскіх падзей.

Падзяліцца
Меткі: правасуды

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024