10-й аўтафестываль SunDay прайшоў пад Гродна 20 ліпеня. Ён адзначыўся не толькі рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў, розыгрышам тоны паліва, але і ліўнем.
Дождж на некаторы час нават прыпыніў мерапрыемства. Пакуль адны хаваліся ад дажджу, іншыя вырашылі з’ехаць. Але людзей усё роўна заставалася шмат.
Адразу пасля заканчэння залевы каля ўваходу на фестываль сабралася чарга. Пакуль людзі вярталіся з хованак на пляцоўку, многія аўтаўладальнікі выціралі свае аўто. Выглядала гэта прыкладна так, як шаруюць свае машыны перакупы на рынку.
На фэсце было больш за 500 машын з розных краін Еўропы. Гэта новы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў: у мінулы раз іх было больш за 400 — рост прыкметны.На асноўнай сцэне разыгрывалі прызы і праводзілі конкурсы сярод удзельнікаў. На другой сцэне выступалі розныя калектывы.
Вакол было мноства намётаў з ежай і фудтракі з усёй краіны. У аматараў гучнай музыкі была свая атмасфера. Пасля абвяшчэння конкурсу «Міс SunDay 2019» колькасць гледачоў ля асноўнай сцэны рэзка павялічылася. Хто не ўбачыў прыгажунь, можа не хвалявацца: усё 12 фіналістак конкурсу будуць на фірменным календары ад Autogrodno.by. На фестывалі паказалі вельмі розныя аўтамабілі, але іх усе ўмоўна можна было падзяліць на дзве катэгорыі: адны здольныя самі перамяшчацца і на іх можна ездзіць, іншыя гэта толькі выставачныя асобнікі. Акрамя аўтамабіляў на выставе былі і матацыклы. Хто стаміўся ад тэхнікі, мог забаўляцца на гульнявых пляцоўках. Сярод «жалезных коней» быў і адзін жывы. Нас зацікавіў кабрыялет з «Запарожца» і дызельны Пасат універсал. Гэтая чырвоная «Джылі» дакладна не згніе. Таму што зроблена з кубікаў.