Хоць на вуліцы і збіралася на дождж, аўтарка Hrodna.life знайшла прыгожа апранутых людзей. Мы даведаліся, як стыльна апрануцца з мамінай шафы і за чым з’ездзіць у Дубай.
Алеся, працуе з людзьмі
Я – адміністратар у гасцініцы “Турыст”, мне падабаецца працаваць з людзьмі, таму працу сваю люблю. Большасць свайго адзення я купляю ў Беларусі. У асноўным гэта эксклюзіў, напрыклад, беларуская швейная фабрыка, якая працуе пад заказ. З беларускіх крамаў мне падабаецца Marko. Сёння на мне сукенку ад фабрыкі, пра якую я казала, туфлі і сумачка з Польшчы.


Наталля, працуе ў “Мілавіцы”
Маё хобі – шыю для сябе. Вопратку ў Гродне купляю рэдка, у асноўным – у Польшчы. Сёння на мне штаны Levi’s, трусы Calvin Klein, кардзіган G-Star.
Анастасія, вакалістка-фрылансер
Цяпер мяне можна пачуць у Мінску. Я ўдзельнічала ў тэлепраекце “Ведай нашых” на “Гродна Плюс”. Там я атрымала гран-пры і з гэтага пачалася актыўная вакальная дзейнасць.
Калі купляю вопратку ў Беларусі – то гэта хутчэй за ўсё сэканд хэнд, бо крам накшталт Colin’s мала, а кошты там высокія, нейкія нерэальныя – нават на сайце замовіць у два разы танней можа быць. Калісьці я купляла вопратку ў Yuvita, там часам бывае нешта цікавае. Падабаецца “Мілавіца” і Mark Formelle.

Сёння на мне маміна кашуля з яе маладосці, пінжак Topshop, красоўкі Puma, сумку падарыла сястра, упрыгажэнні – падарунак, іх зрабілі мой брат і дзядзька.
Дыяна, спявачка, візажыст, брывіст
Зараз сканчаю Гродзенскі ўніверсітэт. Працую візажыстам – вяселлі, выпускныя. Але любімая мая прафесія – гэта спеў. У мяне мама прафесійная спявачка і яна прышчапіла мне любоў да музыкі, гэта ўсё з дзяцінства было.

Я вельмі часта езджу ў Дубай, таму ўсе рэчы купляю там – вопратка там вельмі танная. Я люблю піжамы, гэта мой фэтыш, а піжамы Mark Formelle – гэта наогул супер клас. Маркі, якія мне падабаюцца, – Steve Madden, Zara, H&M, Guess.

Сёння на мне чаравікі Steve Madden, пінжак Splash, сукенка Zara, сумка Mango, акуляры Forever21.
Андрэй, адміністратар крамы
Праца падабаецца, для мяне яна вельмі лёгкая і калектыў добры, люблю размаўляць з людзьмі. Маё хобі – спорт, хаджу на футбол. Вопратку часцей за ўсё купляю ў Беларусі, бывае, мне прывозяць рэчы з Польшчы, Расіі.

Мае любімыя маркі – Nike, гэта ў прыярытэце, яшчэ падабаецца адзенне Adidas, але абутак ў іх я не люблю. У беларускіх крамах набываю нешта рэдка. Сёння на мне куртка, красоўкі і заплечнік Nike.






