Людзі і справы

Стыльныя людзі Гродна: 5 гродзенскіх лукаў і дзе апранаюцца іх героі

Аўтарка Hrodna.life прагулялася па горадзе і сфатаграфавала стыльна і прыгожа апранутых людзей. Мы даведаліся, дзе яны апранаюцца, якія іх перавагі ў вопратцы і што яны думаюць пра айчынную вопратку.

Оля, студэнтка медыцынскага ўніверсітэта

Я звычайна апранаюся ў Мінску, таксама люблю купляць вопратку за мяжой. Мне падабаецца амерыканскае адзенне — за яе прастату. Любімая марка абутку — Nike. I хоць сёння я апранутая ў класічным стылі, у мяне вельмі шмат красовак. З беларускіх дызайнераў мне падабаецца Алена Гарэцкая.

Тренд — паліто. А калі яно яшчэ чорнае і з гузікамі, то гэта дакладна адсылка да класікі. Лаканічнае і простае, такое паліто зможа падкрэсліць індывідуальнасць і элегантнасць.

[irp posts="19 107″ name="Паход у сэканд: як выглядаць класна за 10 рублёў"]

Таццяна, электрамеханік на чыгунцы

Вопратку я звычайна купляю ў Гродне. Мне падабаецца гандлёвы цэнтр «Карона». Спрабую выбраць штосьці цікавае, люблю беларускіх дызайнераў. У мінску падабаецца Central Fashion Market, дзе можна падабраць паўнавартасны лук. Цяпер на мне няма нічога беларускага, хіба што я сама звязала швэдар [усміхаецца]. Сёння я апранула хустку — Broadway, спадніца — Zara. Да звычайных крамаў беларускага адзення стаўлюся ніяк.

Трэнд — грубыя чаравікі на шнуроўцы. Гэтую ўніверсальную мадэль абутку, якая адсылае да 90-х гадоў, дызайнеры спалучаюць і са швэдрам грубай носкі, і з лёгкімі шаўковымі сукенкамі.

Алёна, вучыцца ў Вільні на журналіста

Наогул, я вялікі аматар абцасаў і сукенак. Але сёння вырашыла здзівіць Гродна. Я звычайна апранаюся ў Вільні, дзе няма асаблівых праблем з падборам адзення. Любімыя маркі - Zara, Mohito. Сёння галоўнае ў маёй вопратцы — боты ад BELWEST. Усе ад іх у захапленні. Раней я думала, што там прадаецца толькі практычны абутак, але не стыльны. Калі іх убачыла, зразумела, што беларусы ўмеюць рабіць класны абутак. Цяпер гэта мая разыначка.

Сёння на мне апранутыя штаны — Bershka, куртка — Zara, сумка — David Jones. Я лічу, што ў Беларусі вельмі шмат таленавітых людзей, у тым ліку і дызайнераў. Хоць пайменна я не назаву, але мне падабаецца тое, што яны робяць. Я не грэбую крамамі беларускага адзення, галоўнае — да чаго ляжа душа.

Трэнд — яркі тотал-лук. Тут і тлумачыць няма чаго, у гэтыя вясновыя пахмурныя дні так прыемна ўбачыць хоць што-небудзь яркае.

[irp posts="177″ name="Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах"]

Алёна, вучыцца у школе ў 10 класе

Адзенне выбіраю спантанна. Рэчы я нашу вельмі акуратна, таму купляю рэдка і толькі тыя, што вельмі спадабаліся. На вуліцы сёння холадна — апранула паліто, штаны і абутак падбірала пад яго ж. Паліто купіла ва Украіне, усё астатняе ў Гродне. Вопратку люблю яркую, таму да крам беларускага адзення стаўлюся нейтральна. Заходжу ў іх, але выбраць штосьці для мяне там праблематычна.

Трэнд — ружовы колер. У гэтым і наступным сезонах дызайнеры прапануюць збіраць вобразы, якія цалкам складаюцца з ружовых рэчаў. Рэчы ружовага колеру могуць выглядаць асабліва эфектна, калі выбраць незвычайны фасон, напрыклад як тут ці тут.

[irp posts="7083″ name="Экамода ад Берліна да Гродна. У іх для багатых, у нас для творчых"]

Ілля, арганізатар канцэртнай дзейнасці

Канцэпцыя майго адзення — насіць тое, што зручна. Адзенне купляю за мяжой, у Гродне, у сэканд хэндах. У маім гардэробе ёсць адзенне і беларускай вытворчасці, напрыклад — ніжняя бялізна Mark Formelle. Цяпер на мне апранутая куртка Levi Strauss & Co, джынсы — Denim, красоўкі - Puma.

Трэнд — барада і вусы. Калі да барады ўсе ўжо прывыклі, то вусы толькі ўваходзяць у моду. Па словах Iллі, вусы ён гадаваў каля двух гадоў. Таму калі ты раптам вырашыў, што гэта твой трэнд -варта пачынаць ужо цяпер. А для натхнення паглядзі на вусы Сальвадора Далі ці Чэ Гевары.

Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024