Людзі і справы

Стыльныя гродзенцы. Пяць лукаў ад кухара, юрыста і дызайнера (і ўсе яны ў акулярах)

На гэтым тыдні ў падборку Hrodna.life трапілі чатыры дзяўчыны і адзін хлопец. Амаль усе паважаюць беларускіх вытворцаў адзення, але сёй-той лічыць кошты завышанымі. Як заўсёды ёсць чалавек — аматар сэканда. А яшчэ — усе яны патрапілі на фота ў акулярах.

Лізавета, вучыцца на кухара-кандытара

Я займаюся падрыхтоўкай ежы. Цяпер вучуся на другім курсе. Люблю пекчы тарты.

У асноўным я апранаюся ў сэканд хэнд. Я лічу, што ў гэтым няма нічога ганебнага. Там ёсць класныя рэчы. Мой любімы сэканд на вуліцы Кабяка. Яшчэ мне шые вопратку мама. Я гляджу ў інтэрнэце, што цяпер стыльна і выбіраю. У асноўным гэта Topshop, New Look.
Сёння на мне басаножкі Topshop, іх я заказвала на Lamoda, спадніца таксама Topshop, блузка New Look, сумка Kari.

Вераніка, дызайнер упрыгожванняў

У нейкі момант ува мне адкрылася жаданне рабіць упрыгожванні. Спачатку я пачала рабіць іх для нявест. Я ўбачыла, што нашым нявестам асабліва няма з чаго выбіраць. І я вырашыла зрабіць калекцыю ручной работы. На хобі часу не застаецца: атрымалася так, што хобі стала працай.

Я не скажу, што я замарочваюся з нагоды адзення ці нейкіх там марак. Заўсёды ў пашане якаснае адзенне, тканіна, сучасны крой. Мне падабаецца класічны стыль. Зараз стараюся купляць больш у нашых дызайнераў, бо сама ў гэтай сферы бываю цяпер. Мне падабаецца Burvin.

Сёння на мне сукенка Архідэя, брошка гродзенскага дызайнера, бранзалет і завушніцы мае, сумочка Маціолі, басаножкі купіла ў Калінінградзе на памяць, акуляры — падарунак сяброўкі.

Наталля, працуе ў сферы прыгажосці

Все время мне хотелось сделать девушек красивыми и сегодня мне очень приятно делиться красотой и какими-то бьюти новинками. Очень здорово видеть довольные лица девушек, когда все получается и при помощи нескольких секретов они могут выглядеть на пять звезд.

Увесь час мне хацелася зрабіць дзяўчат прыгожымі і сёння мне вельмі прыемна дзяліцца прыгажосцю і нейкімі б’юці навінкамі. Вельмі выдатна бачыць задаволеныя твары дзяўчат, калі ўсё атрымліваецца і пры дапамозе некалькіх сакрэтаў яны могуць выглядаць на пяць зорак.

Вопратку я часта купляю ў паездках. Прытрымліваюся свайго стылю, класіка жанру руліць. У беларускіх крамах сёння ёсць вельмі цікавыя рэчы, якія я з задавальненнем нашу. Мне здаецца, мы ўжо пачынаем рабіць такія рэчы, якія сапраўды хочацца апранаць і купляць.

Не люблю казаць пра маркі, брэнды, нават не ведаю чаму. Сёння на мне кашуля, якую я купіла ў Сочы, завушніцы я атрымала ў падарунак, гэта ручная работа.

Юлія, працуе юрыстам

Я працую нядоўга, але пакуль мне падабаецца. Вопратку я часцей за ўсё купляю ў Польшчы. Ніякіх асаблівых пераваг няма. Падабаецца Mango. Часам купляю беларускую бялізну Мілавіца. Усё, што сёння на мне, я купіла ў Польшчы.

Сяргей, кіраўнік

Маё хобі - музыка, неяк даўно я быў удзельнікам групы. Працую ў адным з гандлёвых прадпрыемстваў у Гродне, якое прадае мэблю.

Адзенне набываю як атрымліваецца — магу і ў Гродне купіць, і за мяжой. Я люблю спартыўную, свабодную вопратку. Касцюмы ношу рэдка. Заўсёды апранаюся проста і ярка, але павінен сябе адчуваць камфортна. Мне не падабаюцца цёмныя тоны.

Да беларускай вопраткі стаўлюся пазітыўна, але лічу, што цэны ў Беларусі завышаныя, значна вышэй чым у нашых суседзяў. Сёння на мне красоўкі Adidas — дакладна такія ж ёсць у Цімаці, майка Colin’s, заплечнік я купіў у Польшчы, гадзіннік Festina, акуляры Ray Ban.

Падзяліцца
Меткі: модарэчы

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024