Зусім летняе надвор’е дапамагло выбраць парачку стыльных людзей сярод распрануўшыхся пасля доўгай зімы гродзенцаў. Ад іх мы даведаліся пра тое, як сумясціць этнічны і гатычны стылі.
Я люблю тэатр, люблю кнігі. Займаюся тым, што распрацоўваю пастаноўкі і з дзецьмі, і са старэйшымі рабятамі. Пішу п’есы, інсцэніроўкі.Што тычыцца выбару адзення — усё вельмі складана. Каб выбраць нешта падыходзячае для сябе, ты ідзеш на рынак, потым у якую-небудзь краму, глядзіш, што ёсць на сайтах — некаторыя рэчы, якія падыходзяць табе па стылі, правераныя ўжо. Ці едзеш у іншы горад. Не тое, каб я шапаголік, але калі ёсць магчымасць кудысьці зайсці, то ты заходзіш і шукаеш.
Часцей за ўсё гэта этнічны, боха або гатычны стыль, што патрабуе працы, каб злучыць іх у адзін. Адзенне можа быць і з Аліэкспрэса, і з Colin’s, і са Скідзельскага рынку, калі табе пашанцуе там нешта знайсці, і з кіеўскай крамы нефармальнага адзення.
У беларускія крамы заходжу, нядаўна я набыла сабе вельмі мілы плашчык «Славянка». З беларускай бялізны перавагу аддаю «Мілавіцы». Што тычыцца Mark Formelle — мне падабаецца якасць, там ёсць хэбэшныя рэчы, якія прыемныя целу, таму што прыгожа — гэта добра, але калі ты кожны дзень у гэтым ходзіш, трэба каб было камфортна і цела дыхала.
Я вучуся ва ўніверсітэце і працую настаўнікам фізкультуры. Раней я займалася спартовым турызмам, так і пайшла на факультэт фізічнай культуры.
Я працую з дзецьмі. Яны, вядома, добрыя, але голас прапаў імгненна, таму што прыходзіцца вельмі шмат крычаць. Дзеці мяне радуюць.
Вопратку часцей за ўсё купляю ў Польшчы. Галоўнае — каб адзежа падабалася, у мяне няма нейкіх прыярытэтаў. Сёння на мне ўся вопратка з Польшчы.
Я прафесійна займаюся валейболам ужо 11 гадоў. Яшчэ трохі займаюся музыкай. Адзенне набываю і ў іншых краінах, і ў Беларусі. Мая любімая марка — Nike.
Сёння на мне абутак Converse, шорты H&M, майку мне падарылі, кепка Ralph Lauren, сумка Nike.
Я люблю падарожнічаць. Вопратку часцей за ўсё купляю ў іншых краінах, звычайна там, дзе адпачываю. Любімыя маркі - Zara, H&M, Pull and Bear, Stradivarius. З беларускіх крамаў мне падабаецца Элема. Сёння на мне сукенка H&M, яе я купіла ў Балгарыі, абутак Мегатоп, торба з Кароны.
Люблю падарожнічаць, добра праводзіць час — з сябрамі, кіно, музыка. Вопратку часцей за ўсё купляю ў Польшчы. Калі падарожнічаю, то таксама атрымоўваецца знайсці час для шопінгу. Любімыя маркі - Zara, Bershka.
Сёння на мне сукенка Zara, джынсоўка Pull and Bear, сумка Stradivarius.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…