Сімона ўжо 5 гадоў працуе стрыптызёршай. У гэтую прафесію яна прыйшла ад безвыходнасці, але ў выніку знайшла тое, чаго ёй не хапала ў жыцці: задавальнення, стабільнасці і добрага заробку. Сёння яна гадуе сына і будуе планы на будучыню. Аб кар’еры стрыптызёршы яна распавяла Hrodna.life.
Сімоне 26 гадоў, у стрыптыз-індустрыі яна вядомая як «Чорная Пантэра». Да стрыптызу дзяўчына працавала фітнес-трэнерам.
«У стрыптыз я прыйшла ад безвыходнасці. Мне тады быў 21 год, з маленькім дзіцём на руках і без мужа, — распавядае Сімона. — Грошай не было, а даўгоў хапала. Хацелася не выжываць, а жыць. У інтэрнэце наткнулася на аб’яву, што ў адзін гродзенскі клуб патрабуецца танцорка без вопыту работы. Я прыйшла на сумоўе і мяне папрасілі ў станіку і майтках паказаць нейкія рухі. Вось так проста распрануцца, мне здавалася гэта проста жудасна і агідна. Былі думкі быццам я апусцілася да апошняга ўзроўню — самая паўшая жанчына. Але я пераступіла праз гэта».
Сёння дзяўчына з усмешкай успамінае свой першы танец перад людзьмі і як зняла на публіцы станік. Пазней Сімона ўцягнулася ў працу і праз некаторы час ужо вучыла іншых дзяўчат танцаваць і распранацца на сцэне.
«Я палюбіла сваю працу. У ёй ужо 5 гадоў. Некаторыя задаюць мне пытанне — чаму я не сыходжу? Я адказваю, што знайшла ў стрыптызе нешта сваё, добрае і прыгожае. Стрыптыз — гэта мастацтва. Сёння я не шкадую, што цяжкасці ў маім жыцці прывялі мяне менавіта ў гэтую прафесію. Хоць спачатку нічога не ўмела рабіць. Але ў мяне было дзікае жаданне вучыцца. Жыццё прымусіла мяне быць моцнай і паверыць у сябе».
Першы час сябры і блізкія былі шакаваныя, што яна стала танцаваць стрыптыз. Але з часам іх меркаванне памянялася.
«Спачатку казалі - усё, пайшла па нахільнай. Калі танчыць голай, значыць і ногі рассоўвае. Але з часам людзі перасталі так казаць. Усе мае суседзі ведаюць, што я стрыптызёрша, але пры гэтым мы добра камунікуем. Майму дзіцяці 4 гады і яго выхавальнікі ў дзіцячым садзе таксама ведаюць пра маю прафесію, але ні разу ў мяне не было з імі праблем. Можна быць стрыптызёршай і адначасова прыстойным чалавекам. Я за сваёй рэпутацыяй сачу. Я заўсёды людзям кажу, каб не думалі стэрэатыпамі. А калі за спіной кажуць і тым больш не праўду — значыць зайздросцяць. Не кожны чалавек можа адважыцца распрануцца на публіцы і пераступіць пэўны бар’ер».
Некалькі гадоў дзяўчына працавала ў Гродне, а пасля вырашыла паспрабаваць сябе ў іншых гарадах Беларусі і суседніх краінах. Не так даўно Сімона вярнулася ў Гродна.
«Цяжка сумяшчаць на адлегласці выхаванне дзіцяці і працу. Таму вярнулася дадому. У будучыні, калі будуць сур’ёзныя прапановы, я буду разглядаць. Я хачу развівацца, а не сядзець на месцы. Сёння дзяўчаты ў стрыптыз прыходзяць вельмі маладыя. Яны разумеюць, што на танцах могуць зарабіць значна больш грошай, чым гандлюючы на рынку або ў краме. Але шмат хто з іх спачатку баіцца зняць станік і танцаваць. І не ўсе кажуць сваім хлопцам, што агаляюць грудзі ў клубах. Але з часам дзяўчаты ўцягваюцца і перастаюць камплексаваць. Вядома, усіх запар у стрыптызёршы не бяруць. Трэба і адбор прайсці, і падыходзіць па параметрах і нейкіх танцавальных навыках.
Стрыптызёршы ў Гродне доўга не затрымліваюцца. Яны з’язджаюць. І гэта правільна. За мяжой дзяўчаты развіваюцца і зарабляюць добрыя грошы".
Сімона кажа, што танцорку падчас танца чапаць нельга, можна толькі пакласці ёй грошы. Лепшыя сябры стрыптызёршаў у клубах — ахоўнікі. Яны заўсёды на чэку.
«Сёння падчас танца за майткі ніхто не тузае дзяўчат, у выпадку чаго такіх людзей проста выводзіць ахова. Забаронена кліентам пляскаць па попе танцорак, гэта агідна. Калі знаходзяцца такія людзі, то яны зневажаюць самі сябе, а не танцоўшчыцу. У асноўным кліенты атрымліваюць асалоду ад танца і вобразу дзяўчыны. Сёння зняць станік можа кожная дзяўчына, але паднесці сябе так, каб кліенты сказалі „Ваў!“, да гэтага трэба ісці гадамі».
У стрыптызе нельга проста так выйсці з дрэнным настроем і адпрацаваць свой нумар. Сімона кажа, гэта будзе заўважна публіцы. Танцорка перадае сваю энергетыку кліентам.
«Калі ты станцуеш добра, да цябе потым будуць прыходзіць яшчэ, пра цябе будуць гаварыць. Асабіста для мяне кожнае мерапрыемства цікава па-свойму. Яны ніколі не паўтараюцца. Для стрыптызёршы самае галоўнае — гэта прыватны танец. Там можна атрымаць добры заробак. Таму заўсёды трэба быць на вышыні.
На прыватныя закрытыя вечарынкі я заўсёды еду з ахоўнікам. Адразу кажу кліентам — інтыму няма. Выступіла і з’ехала. Ніякіх вячорак і п’янак. Часта выступаю на хлапечніках, карпаратывах, днях народзінаў і іншыя мерапрыемствах. Прыбытак добры.
Многія пытаюцца, чаму так дорага абыходзіцца стрыптыз, бо танней зняць прастытутку. Апошняя ведае на што едзе, а я рызыкую. Мне трэба ўзяць ахову, заправіць машыну і спадабацца кліенту — выканаць добры танец. Першы час ездзіла са сваім мужчынам, ён у мяне быў у ролі ахоўніка. Былі нават такія моманты, што ў яго пыталіся: «Колькі каштуе каб з ёй інтым?». Тады яму прыходзілася ветліва адказваць".
Сімона адзначае, што ў месцах, дзе яна выступае, 80% публікі гэта тыя людзі, якія жывуць стэрэатыпамі і нічога не разумеюць у стрыптызе. Толькі 20% могуць быць знатакамі стрыптызу.
«Ва ўстановах бываюць розныя сітуацыі, але мне заўсёды трэба заставацца сабой. Напрыклад, у адным клубе стаіць п’яная дзяўчына з куфлям піва і кажа хлопцу: «Ды яна прастытутка, глядзі, як сіські паказвае ўсім». Я станцавала і пайшла ў грымёрку, а з гэтай дзяўчынай і хлопцам зразумела, чым усё скончыцца. Такое заўсёды ёсць і будзе. Самае галоўнае — умець у сваёй галаве адкінуць меркаванне гэтых людзей і не браць іх энергетыку.
Да фота падчас танца я стаўлюся нармальна. У стрыптыз-клубах фатаграфаваць і здымаць відэа кліентам нельга. Але калі выступаеш на прыватных мерапрыемствах, усім ужо не забароніш. Вядома, непрыемна калі цябе здымаюць і потым выкладваюць у сеткі. Але я ўжо прывыкла.
У кожнай стрыптызёршы ёсць пастаянныя кліенты. Дзяўчына можа быць нават не знаёмая з імі, але яны ўсё роўна прыходзяць, каб атрымаць асалоду ад атмасферы.
«Такія мужчыны разумеюць, што інтымнага працягу не будзе, але ім проста падабаецца глядзець на дзяўчыну, як яна танцуе. Мае кліенты — зусім розныя людзі. Хтосьці збірае грошы, каб схадзіць і паглядзець на стрыптыз, а хтосьці добра зарабляе і за вечар можа пакінуць у клубе буйную суму. У Гродне хапае багатых людзей, каб хадзіць ва ўстановы са стрыптызам».
У Сімоны ёсць сур’ёзныя планы, якія яна хоча рэалізаваць у будучыні. Але яны не звязаныя са стрыптызам. Пакуль жа дзяўчына плануе танцаваць і выхоўваць сына.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…