Візажыст Вольга Катасонава паказала, як з падручных касметычных сродкаў зрабіць макіяж на Хэлоўін у вобразе «шкілета». Яна выбрала гэты вобраз, бо з такім макіяжам можна працаваць і далей: зрабіць яго больш гламурным або, наадварот — брутальным. Падчас нанясення макіяжу наведвальнікі яе майстар-класа, што прайшоў 29 кастрычніка, мелі магчымасць пачуць агульныя парады па класічным мэйк-апе.
Любы макіяж пачынаецца з ачысткі твару. Для гэтага можна выкарыстаць, напрыклад, міцэлярную ваду.
Наносім на твар танальны сродак, на вусны — бальзам. Вольга раіць танальнік наносіць на вушы, бо з-за перападу тэмператур яны могуць пачырванець і быць іншага тону, чым твар. Таксама варта танальны крэм убіць у корні валасоў. Ім жа «перакрываем» скапленні крываносных сасудаў каля носа. Дзе трэба, прымяняем карэктар. Замацоўваем усё пудрай.
— На Хэлоўін сінякі пад вачыма можна і не маскіраваць. Па-першае, іх потым давядзецца імітаваць. Па-другое, смокі-айс будзе такі размашысты, што сінякоў не будзе бачна, — кажа Вольга.
Далей твар можна было запудрыць і працаваць алоўкам і ценямі. Але Вольга прапанавала варыянт макіяжу з крэмавымі структурамі. Мы падкрэсліваем вісочныя ўпадзіны, паглыбляем рэльеф носа.
— Калі б я рабіла мэйк-ап сабе, я б наносіла крэмавыя карэктары проста пальцамі, — кажа Вольга. — Наносячы цені на вочы, можна арыентавацца на костачку ў вочных упадзінах, бо скура з узростам абвісае.
— Гэта декаратыўны макіяж. Калі б я хацела рэалістычна зымітаваць нежывое цела, я б змяшала шэра-карычневыя адценні пад тон скуры славян, — тлумачыць візажыст.
Папулярна выбяляць твар на Хэлоўін. Гэта можна зрабіць, калі нанесці спачатку танальны крэм, а потым пудру і светлыя ці белыя цені. Або дадаць у танальны крэм лавандавы карэктар ці фіялетавую базу. Па правілах каларыстыкі фіялетавыя адценні прыбіраюць жаўцізну.
Кроў можна зымітаваць, змяшаўшы чырвоную гуаш са згушчонкай.
Прамалёўваем скулы. Выпуклыя ўчасткі твару павінны быць больш светлымі.
— З узростам шчочкі становяцца не такімі пругкімі. З дапамогай прамалёўкі мы імітуем маладыя шчочкі. Прамалёўваючы скулы, мы можам скарэктаваць авал твару і яго прапорцыі: зменшыць масіўныя сківіцы ці зрабіць шчочкі больш рэльефнымі, — тлумачыць Вольга.
Рэльефы твару трэба абавязкова замацаваць сухімі ценямі.
Наступны этап — макіяж вачэй. Смокі айс на верхнім павеку малюем алоўкам і растушоўваем краі пэндзлікам.
Вольга раіць браць для гэтага вялікія пухнатыя пэндзлікі - яны лепш растушоўваюць. Ніжняе павека малюем алоўкам. Замацоўваем усё ценямі.
Слізістую ніжняга павека прамалёўваем колерам, кантрастным колеру вачэй, каб іх падкрэсліць. Гэта можна рабіць алоўкам каял ці гелевымі падводкамі, бо толькі яны на слізістай трымаюцца.
Іх фарбуем тушшу з дапамогай картонкі.
— Каб зрабіць вейкі больш доўгімі, трэба дакрануцца да кончыкаў, даць ім высахнуць, а потым пафарбаваць ад корня, — раскрывае сакрэты Вольга.
Бровы малюем як у класічным макіяжы: з іх найвышэйшай кропкі, імітуючы валаскі. Хаця ў вобразе «шкілета» іх можна выбеліць: атрымаецца больш жудасна.
Чорнай падводкай імітуем на носе правал, які бывае ў чэрапе.
Зубы на вуснах малюем алоўкам або падводкай для вачэй.
Робім рэльеф на ключыцах і шыі крэмавымі структурамі, і замацоўваем яго ценямі.
Вобраз завяршаюць матылькі, зробленыя са скуры. Дапоўніць вобраз дапамогуць таксама крывавыя лінзы ці іншыя «жудасныя» аксэсуары.
— Калі вы наклеіце накладныя вейкі, стразы ці нафарбуеце вусны чырвонай памадай, вы зробіце макіяж больш гламурным. А можна зрабіць яго яшчэ боль брутальным, — раіць візажыст.
Са слоў візажыста, самыя папулярныя вобразы для свята — крывавыя медсёстры, ведзьмачкі і вампіры. Прафесійны макіяж на Хэлоўін каштуе каля 20−25 даляраў. Дзецям макіяж можна зрабіць гуашшу, змяшанай з маслам, напрыклад, Johnson’s baby.
Вольга Катасонава ў прафесіі з 2008 году. Працуе ва ўласнай студыі макіяжу «Grimёrka», дзе робіць мэйк-ап і вучыць гэтаму іншых.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…