Хтосьці ў захапленні ад Хэлоўіна, а хтосьці лічыць яго чужым святам, не ўласцівым беларусам. Але чаму б не выкарыстаць яшчэ адну нагоду адпачыць і пагуляць з сябрамі? Hrodna.life падкажа, дзе і як яго можна адзначыць. Спяшайцеся — святкаванне пачынаецца ўжо сёння, 29 кастрычніка.
Конкурсы, гульні, квэсты, фокуснік, дэманічныя прычоскі, дзіцячы грым, смачныя падарункі для тых, хто прыйдзе ў касцюме і, вядома ж, страшна вялікія зніжкі для ўсіх!
Калі: 29−30 кастрычніка, 12.00−18.00
Дзе: ГЦ «OldCity», вул. Дубко, 17
За колькі: бясплатна
Наведвальнікам прапануюць аніматараў, рэалістычную атмасферу, забаўляльную праграму, самую модную музыку, аквагрым, тэматычныя фотазоны, конкурсы і адмысловае меню, з усімі атрыбутамі Хэлоўіна. Арганізатары абяцаюць, што на гэтым мерапрыемстве будзе весела не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Калі: 29 кастрычніка, субота, 13.00 — 17.00
Дзе: Колизей 2000, вул. Карла Маркса, 31
За колькі: 5 р. за дзіця. Суправоджваючы дарослы — бясплатна
Запрашаюцца творчыя дзеці ад 7 гадоў, якія любяць маляваць. На майстар-класе яны намалююць начны пейзаж з гарбузамі і лятучымі мышамі, а надпіс «Halloween» сам з’явіцца на карціне. Усе матэрыялы ўключаны ў кошт. Запіс па тэлефонах: МТС (8029) 7 859 598, Velcom (8029) 9 698 094.
Колькасць месцаў абмежавана!
Калі: 29 кастрычніка, субота, 17.30
Дзе: ДЦ «Веселый остров», вул. Савецкая, 18, другі паверх,
За колькі: 8 р.
Забаўляць наведвальнікаў будзе тэатр жахаў «Маскарад»! У праграме: конкурсы, аквагрым, фотасесія, тэматычная фотозона, спецыяльнае меню. За музыку адказваюць DJ ELICRUST і DJ GORSHANOV.
Калі: 29 кастрычніка, субота, 18.00 — 22.00
Дзе: Колизей 2000, вул. Карла Маркса, 31
За колькі: 7 р.
У праграме IVAN, KARP (Minsk), FOXX (Minsk), святочная атмасфера, спецыяльныя напоі і пачастункі.
Калі: 29 кастрычніка, субота, з 21.00
Дзе: вул. Маставая, 35
За колькі: бясплатна
У праграме: запальваючае Barmen Show, тэатральныя пастаноўкі, жывы вакальны выступ. Фірмовы напой гэтага вечара — Крывавая Мэры, а фірмовы дэсерт — торт «Чырвоны Аксаміт».
Калі: 29 кастрычніка, субота, з 22.00
Дзе: бар «Релакс», вул. Кірава, 41
За колькі: бронь столікаў
У праграме фотазона, freak show i sexy go-go.
Калі: МЗЦ «Галактика», вул. Лідская, 1
Дзе: 29 кастрычніка, субота, з 22.00
За колькі: да 00.00 уваход у касцюмах ці грыме бясплатны. Без — 8 р. Пасля 00.00: мужчынам — 15 р., жанчынам — 10 р.
У праграме дыджэі Noisbit, Zhuk, Parti3an і snoxous.
Калі: 29 кастрычніка, субота, з 22.00
Дзе: вул. Тэльмана, 4
За колькі: бясплатна
У праграме freak show, мёртвыя скульптуры, прызы за лепшыя касцюмы, музыка і грым.
Калі: МЦ «Гродно», вул. Савецкая, 9
Дзе: 29 кастрычніка, субота, з 22.00
За колькі: да 00.00 уваход у касцюмах ці грыме бясплатны
Пасля бясплатнага майстар-класа Марты Грачовай па беліданс адбудзецца святкаванне хэлоуіна ў 13.30. Вас чакае некалькі на выбар майстар-класаў па рукадзеллі на тэматыку свята, пачастунак, наведванне гульнявога пакоя Бім-Бом і, вядома ж, страшылкі. Запрашальнікі - па тэл. 80 297 854 772
Калі: 30 кастрычніка, нядзеля, 12.00
Дзе: вул. Леніна, 5
За колькі: па запрашальніках
«Партал» запрашае на нядзельны марафон адных з самых цікавых мультфільмаў апошняга часу. Кожны з іх так ці інакш абыгрывае хэлаўінскай тэматыку — суседства царства жывых і царства мёртвых; дзве з іх зроблены ў рэдкай тэхніцы лялечнай анімацыі.
Калі: 30 кастрычніка, нядзеля, 16.00
Дзе: вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: па тарыфу антыкафэ
«Рандеву» заклікае праявіць сваю ўтоеную сутнасць — стаць вампірам, пярэваратнем або іншай таямнічым істотай. Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыць DJ VOVA. Грым зробяць візажысты. Столік можна забраніраваць па тэл. +37 533 67 888 98.
Калі: 30 кастрычніка, нядзеля
Дзе: вул. Гагарына, 19
За колькі: уваход вольны
Госці ў касцюме атрымаюць 29−30 кастрычніка «зелле» ў пачастунак у бары «Чемпи», 30−31 кастрычніка — 30% зніжку на ўсе напоі ў «Кофе Саунд», уключаючы фірмовы гарбузовы латэ, у краме коміксаў «NovaBooks» — 10% зніжку на ўсе коміксы.
Хэлоўін — сучаснае свята, якое ўзыходзіць да традыцый старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Адзначаецца 31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых. Хэлоўін традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным днём не з’яўляецца. З канца XX стагоддзя, у ходзе працэсу глабалізацыі, мода на атрыбутыку Хэлаўіна паўстала таксама ў большасці неангламоўных краін Еўропы і ў СНД. «Дзень усіх Святых» упершыню згадваецца ў XVI стагоддзі як Шатландскае скарачэнне ангельскай фразы All-Hallows-Even.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…